Маці ў службу выпраўляеРодную дзяціну,Выпраўляючы, хаваеГоркую сьлязіну.— Будзь паслушная, дачушка, —Навучае матка, —Дагаджай чужым ты, служка,Ды цярпі, дзіцятка!Не адзін раз твае вочкіЗаплывуць сьлязою.Твая доля цямней ночкі —Цяжка быць слугою!Бо ня ўважыць чужаніцаРучак тваіх белых,Поту выльецца крыніцаЗ шчочак загарэлых.Ўстанеш летам раней зоркі,Пойдзеш перша ў поле…Ох, дачушка, хлеб твой горкі,Горка твая доля!Маці дочку разважае,Сябе цешыць стара,Жаль да сэрца падступае,Як чорная хмара.Вось дзяўчына ўжо гатова,Пакідае хатку.— Ну, матулька, будзь здарова! —I цалуе матку.— Ну, бывай!.. — I не ўтрывалаБедная матуля.Жаль сьлязамі ёй прарвала,Твар да дочкі туліць.Выйшла маці ўсьлед за ёю,Стала ля парогуI, падпёршы твар рукою,Зорыць на дарогу,На дарогу-пуцявіну —Там яе Гануля, —Ды за сьлёзкаю сьлязінуРоніць-лье матуля.Доўга матка так глядзела,Дочку праважала,Покі хустка яе белаЗ вочак не прапала.
За падаткі
Колькі ўжо раз за падаткі Стараста пужае!Ой, няхай іх! Горка зь імі, Хто таго ня знае!Аж тут пісар прыязджае Разам з старшынёю…Ой, нічога ж не парадзіш З горкаю бядою!— Пачакайце, калі ласка! І — бух ім у ногі!А назаўтра я Красульку Пацягнуў за рогі.Зарыкала так жалобна Бедная жывёла,I мне сэрца гэтым рыкам, Як нажом, парола.Жонка плача, лямантуе… Гэтак па дзіцяці,За труною йдучы, плача Хіба толькі маці…Я йшоў збоку, і здушылі Горла мне залозы.Ў поле выйшаў — паліліся З вачэй самі сьлёзы.
На прадвесьні
Эх, наперла ліха-гораіНі сяніны, ні зярна.А тут сьнег яшчэ ня скораЗгоніць цёплая вясна.У кішэні ні грашынкі,Хата поўная дзятвы!Ні паленца, ні лучынкі —Хоць у землю лезь жывы.Папалілі, пераелі, —Нічагутка ані ў зуб!Хлеба толькі да нядзелі,На два разы ўсяго круп!А даўгоў ты нахватаўся,Таму дзесяць, таму пяць…Ось дзе, Грышка, ты папаўся:Чым ты будзеш аддаваць?Эх, наперла ліха Грышку —Рук няма за што зацяць!Хіба вып’ем па кілішку —Лягчэй будзе гараваць.
Панас гуляе
Што мне жонка! Што мне дзеці!Эх, Панас, ваўсю гуляй!Ёсьць шчэ мерка жыта ў клеці,Хаім, піва падавай!Напляваць мне на падатак.Што мне земскі, старшына!Хаім, люльку на ў задатак, —Дай мне царскага віна,Дай мне булку на паўзлотыДы прыпраў мне селядца!Ўсё прап’ю: халат і боты…Пачынай, Панас, з канца!Вось ідзе Панас, сьпявае,Страшыць жонку і дзяцей,Кулаком усім махае,Пабудзіў усіх людзей.Дома ён разбушаваўся,Ды вяроўку дзед прыпас…Пад сталом ноч пракачаўсяП’яны зьвязаны Панас.