Читаем Песьні-жальбы полностью

— Добры дзень вам, ягамосьці!— Добры дзень!.. Сядайце.— Ну, вось я прывёў і госьця,Мал ён, выбачайце.— Э, нічога, акрыяе,Дый ён хлопец слушны.Гадкоў з восем, мусіць, мае?— Сем у дзень задушны.У куточку прыхіліўсяЦіха каля лавыI на ўсё Алесь дзівіўся,Пазіраў, цікавы.Глянуў ён у кут украдкамНа таго сьвятога,Што напісан быў зь ягняткамI глядзеў так строга.Ён зірнуў на МікалаяI на Юр’я зь зьмеем,На сьвятых, што і ня знаеI назваць ня ўмее.За сталом былі мужчыныI стары між імі,У каторага маршчыныЗьлеглі пад вачыма.Лоб высокі, безвалосы,Голы, як калена,Вусы быццам бы йшлі з носа,Белыя, як пена.Пазіралі дзеці скрываЗь печы і з прымуркаНа Алеся як на дзіваЦі якога турка.А тым часам стол убраліПляшка і дзьве чаркі;Ў печы весела пішчалі,Гаманілі скваркі.Селі піць барыш мужчыны.Дзед, падняўшы чарку,Кажа: «Дай Бог толк з хлапчыныНам у гаспадарку!..Ходзь, Алеська, сюды, брацік!Бліжай, бліжай, браце!Распраніся, скінь халацік,Будзь як свой у хаце».Падышла і гаспадыня,Жвавая кабетка:— Павесь шапачку, мой сыне!З’еж от скварку, дзетка!Будзеш дужшы, небажатка,Пасілкуйся крышку! —I падносіць хлапчаняткуГарэлкі ў кілішку.Круціць хлопчык галавою —Піць, моў, не бярэцца;Скварку, згробшы пяцярнёю,Есьць, аж нос той гнецца…— Ну, сынок, служы здаровы,Даглядай скацінку.Будзеш дома на Пакровы…Не нудзіся ж, сынку.Разьвітаўся бацька зь іміI пайшоў дадому.Ой, маркотна між чужыміХлопчыку малому!


Ня вытрымаў


Перейти на страницу:

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы