— Ну, Алесь, брат, — за абедамКажа бацька сыну, —Годзе бегаць дармаедам,Красьці садавіну,Таптаць сьцежкі ў агароды,Рэзацца па хаце.Ты ўжо ўходзіш, брат, у годы, —Колькі яму, маці?Роднай матцы сэрца ў грудзяхЗьлёгку затраслося.«Ці не хоча аддаць ў людзі?» —Ў думках праняслося.Сам Алесь сямігадовы,Як ліст, скалануўся,Бо ў тэй бацькавай прамовеСтрах яму пачуўся.Апусьціў ён нізка вочкі,Глыбей ў кут падаўся.— Ну, што сьціхнуў, як упрочкіТы ад нас сабраўся?— Дай хоць з’есьці, адчапіся!Вось прыстаў к дзідяці!Еж, Алеська, не журыся! —Не ўцярпела маці. —Пойме гутарку якую,Чуць за хлеб узяўся.— Няхай есьць, ці ж я шкадую? —Бацька адазваўся. —Еж, Алесь, чаго надзьмуўсяТы, як мыш на крупы?Ці ад ночы не ачнуўся?Расплюшч свае лупы!Глянь у вочы мне!Сьмялее! Во, так! Малайчына!Еж, бо крупнік адубее, —Кажа ён да сына.Паабедалі зь бядою,Спаражнілі місы.Абцёр бацька вус рукою,Твар і лоб свой лысы.— Ну, дык вось што — чуеш, хлопча? —Годзе так бадзяцца, —Няхай качка цябе стопча, —Трэба чым заняцца.Згодзен пасьвіць ты ўсё летаЎ Курганах каровы?Шэсьць рублёў даюць за гэтаДы халацік новы.— Ой, няхай бы пабыў дома! —Зноў гаворыць матка. —Ну, куды ён, мал, вядома,Рана пасьвіць статка,Толькі высахне у лыка,Нябось, пасьвіць — мука!— Ат! патрапіць — невялікаГэтая навука!Будзеш пасьвіць? — тут у сынаБацька запытаўся. —Ото дзіва! Малайчына!Я не ашукаўся.Ты ў мяне хлапец рахманы,Вось люблю за гэта!Працаваць вучыся зрана,Ў маладыя леты.