Читаем Песьні-жальбы полностью

На саломцы тонкайУ траве густойСьпее адзінокіКолас сіратой.Ці то птушка божаКінула зярно,Ці то заняслосяБураю яно,Ці зь дзіравай торбыКонік чый згубіў,На чужую скібуЗерне пасадзіў, —Неба яго знае,Як сюды папаў,Хто ад роднай нівыЗерне адарваў…Сушыць яго сонца,Хіліць вецярок.Ные сірацінка,Плача каласок.Плача, што няма з кімДумку падзяліць,Смутную галоўкуЦіха прытуліцьДа другой галоўкі,Да другіх грудзейI шаптаць аб шчасьціУ цішы начэй.Апусьціўшы нізкаТонкі паясок,Ные сірацінка,Плача каласок.Плача, што дарэмнаТут расьце ў глушы,Што нідзе ня згледзішРоднае душы,Што яго зярняткіПтушкі падзяўбуць,Белую саломкуВетрыкі паб’юць.I, падняўшы ўгоруСтромкі валасок,Ные сірацінка,Плача каласок.
Вярбіна
Над вадою адзінюткаПахілілася вярбіна;Ные бедная ціхутка.Ці ж то ёсьць у ёй кручына?Мые Нёман ёй карэньні,I дурэе вецер зь ёю,А пад нізам чарадоюЦіснуць ногі ёй каменьні.Ёсьць кручына немалая,I шуміць яна так нудна,Бо ёй доля не спрыяе,Бо расьці ў каменьнях трудна…Так і ты, народ наш бедны,Як вярбіна, проці воліДоўга носіш пояс медны,Гнешся ты, як крыж у полі!
Палесскіе абразы
Цёмны бор, кусты, балоты,Кучы лоз і дубняку,Рэчкі, купіны, чароты,Мора траў і хмызьняку;Мосьцік, зложаны зь бярвеньняў,Брод і грэбля кожны крок,На дарозе рад карэньняў,Крыж, пахілены набок;Пералескі, лес, паляна,Старасьвецкі дуб з жарлом,Хвоя-веліч на курганеЗ чорным буславым гняздом;Гразь, пяскі, лужок зялёны,Шум крынічкі з-пад карча,Шэлест лісьцяў несканчоны,Крык у небе крумкача;Вербы, груша-сіраціна,Нізкарослы цёмны гай…Гэта ты, балот краіна!Гэта ты, палескі край!
Дарога
Між палёў шырокіх,Як зьмяя якая,Цягнецца дарога,Вузкая, крывая.Наабапал грушыРазрасьліся ў полі,Нізенькі яловецЧэзьне, бы ў няволі.Тут мужык працуе,Чорны ўвесь, як сажа.Крыж на перасекахАб пакуце кажа.Коціцца цялежка,Б’ецца аб каменьне,Хлебароб на полеГлядзіць ў задуменьні…Ой, дарога-сьцежка,Вузкая, крывая!I ты, жыцьцё наша,Ты, доля, такая!
Чугунка
Ў два рады між палёўРоўна рэйкі ляглі,Рэжуць нетры лясоў,Точаць грудзі зямлі.Дзе стралою ляцяць,А дзе дужкай бягуцьЦераз горы і гладзь,Сьмела рэчкі сякуць.Эх, і быстры ж той гон!Толькі пыхкае дым.За вагонам вагонМчыцца зьмеем ліхім.Мчыцца ўночку і ўдзень,Толькі поле дрыжыць,Так ні конь, ні алень,Ні арол не ляціць.
Могілкі

Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики