Між узгоркаў над ракоюВыглядае сіратоюНаша беднае сяло.Убраў стрэхі мох калматы,Набок скрыўленыя хаты,Як бы ў дол яно ўвайшло.I зьліліся ў плех будынкі,Ў шыбы ўсаджаны лучынкіЦі анучак цэлы жмут.Спарахнела наша школа,Згніў паркан увесь наўкола —Школка горбіцца, як склюд.Збоку вербачкі крывыя,Бы кабецінкі старыя,Нуднай кучкаю стаяць.Нёман ногі ім змывае,Вецер голькі іх люляе,Лісьці жаласна шумяць.На прыгорку ў аддаленьніНасып, крушнямі каменьне,Смутна крыжыкі стаяць.А ўнізе пад іх нагамі,Спаласканыя сьлязамі,Косьці родныя ляжаць.Плачуць ветры над магілай,Зь песьняй нуднай і пастылайПралятаючы удаль.Як успомніш кут свой родны,Кут закінуты, галодны,Сьцісьне сэрца горкі жаль.
Наш родны край
Край наш бедны, край наш родны!Лес, балоты і пясок…Чуць дзе крыху луг прыгодны…Хвойнік, мох ды верасок.А туманы, як пялёнка,Засьцілаюць лес і гай.Ой ты, бедная старонка!Ой, забыты Богам край!Наша поле кепска родзіць,Бедна тут жыве народ,У гразі жыве ён, ходзіць,А працуе — льецца пот.Пазіраюць сумна вёскі,Глянеш — сэрца забаліць.На дварэ — паленьне, цёскі,Куча сьметніку ляжыць.Крыж збуцьвелы пры дарозе,Кучка топаляў сухіх…Сьцішна, нудна, бы ў астрозеЦі на могілках якіх.А як песьня панясецца —Колькі ў песьні той нуды!Уцякаў бы, бег, здаецца,Сам ня ведаеш куды.Край наш родны, бедна поле!Ты глядзіш, як сірата,Сумны ты, як наша доля,Як ты, наша цемната.
Вёска
Цесна зьбіты нашы хаты,Як авечкі ў летні жар, —Для вагню тут корм багаты,Як укінецца пажар.Хлеўчык, пограб і гуменцыПад адзін зьліліся плех,Трэскі ўсаджаны ў акенцы,Замест шкла — радняны мех.Загародка пад аконьнем,Блісьне кветка дзе-нідзе.Зельлем глушыцца, драсёньнемМак, цыбулька на градзе.Зелянеюць два-тры клёны,Гляне ліпа дзе з-за хат,Дзе-нідзе садок зялёны,Нізкіх вішань чэзлы рад.Граблі, сані пад страхою,Колы, сошка, барана,Кол з хваёваю мятлоюЎбіты ў дол каля вакна.Многа тут гразі ў нягоду,Многа пылу ў летні жар.Тут дабра ня бачыць зроду,Тут марнее гаспадар.Тут нуда жыве людская,Прыпынілась гора тут;Сьмерць дзяцей, хвароба злаяТут знайшлі прытульны кут.
*** Вось старая хатка…
Вось старая хатка,Садзік невялічкі.Малады алешнікПа краях крынічкі.З краю лес высокі;Тут жа, каля хаты,Дзьве старыя вербы,Дуб каржакаваты.Ў пералівах кветакЗьзяе луг зялёны,Луг шырокі, пышны,Як бы цар ў кароне.Далей, за лугамі,Легла поле кругам,Зрэзана сахамі,Баранамі, плугам.Зелянеюць межыВузкія, як стужкі,Дзе-нідзе чарнеюцьМіж загонаў грушкі…