Читаем Песьні-жальбы полностью

Люблю я прывольлеШырокіх палёў,Зялёнае мораРжаных каласоўI вузкія стужкіСялянскіх палос —Люблю цябе, поле,Люблю я твой плёс!Ігрушы старыя,Што ў жыце шумяць,Зялёныя межы,Далёкую гладзь.Люблю я дарогі,Што леглі між гор,Ўнізе пад гароюРучча разгавор.Люблю я узгоркі,I насып-курган,I сіняй далечыПразрысты туман…Люблю пазіраць яНа поле вясной,Як ветрык жартліваПлыве збажыной.Калышацца жыта,Радамі бяжыць,А хваля паветраДрыжыць і дрыжыць…Люблю я прывольлеШырокіх палёў,Зялёнае мораБуйных каласоў.


Усход сонца


На усходзе неба граеПераліўным блескам,Сыпле золата над гаемI над пералескам.Чуць-чуць дрогне, праліеццаЧырвань на усходзе —Гэта неба усьміхнеццаЛюдзям і прыродзе.Сьмех адказны, сьмех шчасьлівыХодзіць на пагорках.Час сьвітаньня — час зычлівы…Гаснуць, нікнуць зоркі.Шырай, шырай зараніцаРазьнімае крыльле,Нібы пожар б’е крыніцайТам, на небасхіле.Сноп праменьняў, пышна ўзьняты,Сее бляск-чырвонцы —Гэта неба сьцеле шатыНа дарогу сонцу.Над палямі мрок прарваўся,Па нізах расплыўся,Лес туманам заснаваўся,Луг расой абмыўся.Агнявыя валаконцыТкуцца ў шоўк чырвоны —Гэта хмаркі ладзяць сонцуI дзяньку кароны.Як прыемна пахне збожжа!А вакол — спакойна!Эх, як слаўна, як прыгожа,Хораша, прыстойна!I сабрала неба фарбыКолераў дзівосных…I дзе ёсьць такія скарбыГожства, сугалосься?!


Ноч


Між палёў шырокіхЯ адзін стаю,Ахваціла цішаЎсю душу маю.Ночанька мая ты,Водблеск глыбіні!Ты душу чаруешСьпевам цішыні.Многа ў гэтым сьпевеВодгукаў жывых,Іх ня зловіш вухам,Чуеш сэрцам іх.Ночанька мая ты,Ціхі сон вясны!Колькі зор на небе!Як блішчаць яны!Водблескам пажаруНеба край гарыць —Там двурогі месяцВыплыў з-за гары.Ночанька мая ты,Ціхая дума!Не ахваціш вокам,I тых слоў нямаАпісаць твой вобраз,Хараство, спакой —Толькі ў цябе ўнікнешЧуткаю душой.


Месяц


Ціха месяц адзінокіХодзіць ў небе над зямлёю.Неразгаданы, далёкі,Што ты бачыш пад сабою?Бачыш сьлёзы ты людскія,Як яны з расою льюцца,А ў тумане думкі злыяГоркім плачам аддаюцца;Як бяз волі і бяз хлебаПрацавіты люд наш гнецца…Кінь ты жальбу нашу ў неба —Няхай неба ўскалыхнецца!


Хмары


Перейти на страницу:

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы