Ціха калосься, схіліўшы галовы Шэўчуць у межах палёў;Толькі ж ня слухае неба іх мовы — Жальбы ржаных калосоў.Сіняе небо ўсё сонцэм заліто; Полудзень, вар, цішына.Дожджыка просіць зялёнае жыто, Хочэ дажджу ярына.Вот із-за леса далёка, далёка Хмарка на небо узыйшла;Цёмная хмарка адна-адзінока Вышэй і вышэй паплыла.Ніва заціхла, замерла; здаецца, Не скалыхнецца яна;Змучэны колас ані пахінецца, Поўна надзей цішына.Думае ніва: «Дожджык пакропіць, Смагу прагоніць палёў,Цёмная хмарка краем хоць чэпіць Дзетак яе — каласоў».Бедная ніва, знаць, Богам забыта — Дарма надзея была:Спаленай нівы жаданьне нязбыто — Міма хмурынка прайшла.
Вецер
Ой ты, вецер неспакойны!Дзьмеш ты безустанку,Адну песьню нам сьпяваеш,Адну баеш байку.То заплачаш сіратоюНад убогай хатай;То застогнеш, як над нівайСелянін-араты;То засьвішчаш за вугламі,Жалем разальесься;То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,Злосна засьмяесься…Ой ты, вецер неспакойны,Ты мой брат па долі!Раскідаем сьмех і сьлёзыМы у чыстым полі.
Адлёт жураўлёў
Белыя валокныСьцелюцца над долам.Не сьпяваюць птушкі,Сьціхнуў лесу шолам.Сьцелюцца валокны,Тчэцца павуціна —Блізка, блізка восень,Смутная часіна!Зажурыцца неба,Схованае ў хмары,I агорнуць сэрцаНейкі жаль і мары.Замірае лета,Заціхаюць далі,Сірацее рэчка,Халадзеюць хвалі.Стомленасьць, зьнямеласьць…Тояць думку боры…Шш! што то за гукіЧуюцца ў прасторы?Жаласна-прыгожаЛьюцца ў небе гукі,Слухаюць лясы іх,Луг, балота, лукі.У бязьмежным небеРоўненькім шнурочкамЖураўлі на вырайМкнуцца над лясочкам.Меншыцца шнурочак,У паднеб’і тае,Вось ледзь-ледзь чарнее,Міг — і прападае.I стаіш ты, смутны,Доўга пазіраеш,Як бы нешта страціў,А што — сам ня знаеш.Так у час расстаньняЗ тым, хто сэрцу любы,Адчуваеш смутакЦяжкай страты-згубыI глядзіш маўкліваНа дарожку тую,Што нясе ўдалечуДушу дарагую.
Восенны дождж
Сыплюцца кроплі часта і дробна,Ціха па стрэсе бубняць.Смутак наводзіць шум іх жалобны,Смутку таго не суняць.Хліпаньне, плюскат… Ночка глухаяЦягнецца доўга, як год.Вецер заложны шуміць, не сьціхае,Жаласна сьвішча праз плот.Кружацца думкі, сон разганяюць,Мары наводзяць і сны,Волю далёкую мне ўспамінаюць,Дні маладыя вясны…Сыплюцца кроплі часта і дробнаЎ сьцены, у вокны бубняць.Смутна іх песьня, плачу падобна,Смутку ж ніяк не суняць.
*** Скора ў полі забушуе…
Скора ў полі забушуе,Песьню сівер запяе,Ўсе дарожкі зараўнуе,Гурбы сьнегу нанясе.Ўсё зьмяшаецца ў тумане,Ў белым попеле сьнягоў.Сумна вецер плакаць станеНад будынкам мужыкоў.Я ж люблю той сьвіст у полі,Як вакол усё дрыжыць —На спатканьне песьням воліДух мой рвецца і ляціць.