Читаем Песьні-жальбы полностью

Восень
Пуста ў лузе. Толькі стогіПарыжэўшыя стаяцьДы шпакі каля дарогіЦэлы дзень адно крычаць.Грэчка зжата. Гола ў полі.Жыта зьвезена даўно.Толькі плаваюць на воліКучы хмар, як валакно.Дожджык сее беспрастанку;Вецер сьвішча так, як зьвер…Колькі лужын каля ганку!А гразі, гразі цяпер!..Ссохлі травы, ўсё павяла.Слоць, плюхота, холад, цьма.Эх, скарэй бы закрывалаЗямлю чорную зіма!
Зіма
Белым сьнегам замятаеВецер чорныя палі,Нібы вопратку ўзьдзяваеШыр прасторная зямлі.Мяккі сьнег лятае пухам,I канца яму няма,I нясе сярдзітым духам,Дзікім сіверам зіма.Зачыняйце шчыльна хату,Каб ня дзьмулі халады,На вакно пляціце мату,Каб ня клаў мароз сьляды.Даставайце з вышак сані —Гайда сьцежкі працірацьI па белым акіянеЎдоўж і ўпоперак гуляць!Ды кладзіце рукавіцы —Дзе з марозам жартаваць!Рады белай мы зіміцы,Рады зь ёю ваяваць.Гэй вы, коні, гэй, малыя!Што заснулі? Весялей!Гэй, у скочку, залатыя!Варушыцеся жывей!
*** Пташкі ў лесе шчэбеталі…
Пташкі ў лесе шчабяталі,Стукаў дзяцел і жаўна,I пра шчасьце нам казалі,I ў душы была вясна…А ў вясёлы вечар маяСалавей ў гаі сьвістаў…Ой, пара ты залатая!Хто цябе не ўспамінаў?А у небе, сінім полі,Безь сьляда, за край зямлі,Як бы думкі сьветлай долі,Хмаркі белыя плылі.Нам пра шчасьце ўсё казалаНа зары юначых дзён.Дзе ты, шчасьце, дзе прапала?Дзе твой радасны палон?
Весна
Вясна, вяснаЖаданая!Ты прыйдзеш зноў,Ты вернешся!Вясёлы сьпеў,ПрыветлівыВады ў руччахПачуецца.Ачнецца гайI зь песьняміЎ зялёны лістАдзенецца.Напоўніць лесПтушыны сьвіст,Травою лугАкрыецца.А з полудняЗ маланкаюХмурыначкаНацісьнецца,I першы гром,Як музыка,Таемна такПракоціцца.Зямелька ўсяЎскалышацца,Дажджом янаАбмыецца.Ў прыродзе ўсёНародзіцца,I маладосьцьЁй вернецца.Ды толькі мнеНя вернешся,Ня вернешсяТы, моладасьць,Вясна, вяснаЖаданая!Ты вернешся,Ты вернешся!
II. Родные абразы

Я не знаю
Я ня знаю сам, браточкі,Чаму мне так мілыБуры, плач асеньняй ночкі,Сьпеў яе пастылы,Лесу гоман, гуд нястройны,Шум лазы ў балоце,Баязьлівы, неспакойныШолах у чароце.Я ня знаю, чым мне дорагВід палёў благенькіх,Нудны клік у родных горах,Вербак рад крывенькіх.Маё сэрца, маё вокаЦягне хвоя тая,Што у лузе адзінокаСохне-умірае;Жаралісты дуб высокі,Колісь поўны сілы;I той крыжык адзінокі,Вартаўнік магілы,Дзе так сумна ветры веюць,Точаць дол пясчаны,Дзе чыесьці косьці тлеюць,Чыйсьці прах схаваны…Я ня знаю, я ня знаю,Чым я так прыкутыДа тваіх, мой родны краю,Вобразаў пакуты!
Нашэ сяло

Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики