На мужычым поліЦягнецца палоска…Зельле яе глушыць,Абвіла бярозка.Навальніца з градамКаласы скруціла,Ветрам паламала,Дожджыкам прыбіла.Сіняя валошка,Травы разрасьліся,Палыны на межахГуста упляліся.Ой, мужыча ніва!Ты — сіротка ў полі:Няма табе шчасьця,Няма табе долі!Ой ты, ніва наша!Ці ж ты не арана?Ці ж мужычым потамТы не палівана?Ці то кепска сонцаСьвеціць над табою,Што зрасла ты густаДзікаю травою?Заплылі вадоюЎсе твае разоры,Пакапалі мышыПа загонах норы.Птушкі ў сінім небеПлачуць над табою,Што зрасла ты, ніва,Палыном, травою…На мужычай нівеКаласы пустыя…Ці ня шкодны полю,Сьлёзы вы людскія?!
Хлебароб
Цёплы вечар. Ціха ўсюды. На заходзе сонца.Хмаркі захад чуць заслалі Тонкім валаконцам.Зьзяюць хмаркі ў пазалоце, Пажарам палаюць.За гарою ціха-ціха Песьні заміраюць.Выйшаў рольнік з хаты ў поле Ды па межах ходзіць,Каб пабачыць сваім вокам, Як Бог жыта родзіць.Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны,Ходзіць, рукі залажыўшы За той пас раменны.Леглі гожымі радамі Вузкія загоны,Апранула зямля-матка Кажушок зялёны.Густа жыта маладое Поле ўсё акрыла,Лапушное, сакаўное — Проста глянуць міла.Сям-там колас раскрывае Свой пучок зялёны,Дзе-нідзе ўжо яго вусік Блісьне на загонах.Селянін глядзіць з уцехай, Ходзячы ў тым дары…Так ні поп, ні ксёндз ня ходзяць Пры сваім алтары.
Жніво
Сялянскім жанчынам
Рэдкае збожжа, травы палавіна,Колас ня гнецца зярном да зямлі.Знаць, нешчасьліва была та часіна,Як кідалі зерне сяўцы па ральлі.Выйшлі на поле вось жнеі зь сярпамі,Ў лапцях лазовых, а хто без лапцей;Ніва пустымі шуміць каласамі,Ніва ня цешыць жаночых вачэй.Цяжка ўздыхнуўшы, збанкі пастаўлялі,Клункі на межы паклалі жанкі.Бабы старыя свой твар пажагналі,Моўчкі за працу ўзяліся дзяўкі.Горача ў полі. Эх, жар дакучае,Праца марудна, бясконца цяжка!Сьпіну і плечы ім боль адбірае,Аж дзервянее у жнеек рука.Збэрсана жыта, чапляецца колас;Жменю нажне — разагнецца жняя,Жыта паложыць на скручаны пояс…Цяжкая, жнейка, работа твая!Ціха на полі у поўдзень гарачы!Хоць бы дзе кусьціка рэдзенькі цень.Толькі ў калысцы плач чуеш дзіцячы,Толькі над вухам зьвініць авадзень…