Круглае поле. Узгоркі, каменьне.Лес па краях, як сьцяна.Ціха навокала. Нудна на сэрцы.Птушка ня крыкне нідзе ні адна.Могілкі ў полі адны-адзінюткі.Праслы гнілыя на дол паляглі.Крыж пахіліўся гаротна-журботна.Многа іх, многа ляжыць на зямлі!Дзе-нідзе дрэўцы — бярозка, хваінка;Дожджык магілкі размыў, спаласкаў.Вось дзе ад гора мужык адпачыне,Вось дзе ён думкі-згрызоты схаваў.
Родные песьні
Вісьне скарга уздоўж Нёмна, Беларусі сына.Як ты бедна, як ты цёмна, Родная краіна!Зьбіты ў кучу твае вёскі, Стрэхі ў дол уходзяць.Смутнай песьні адгалоскі Лес, курганы родзяць.Крыж збуцьвелы, знак пакуты, Тут і там чарнее.Даль паўнютка ціхай смуты — Жаль на душу вее!Ўсё ў табе, мой родны краю, Апавіта горам:I той вецер, што дзьме з гаю, Што шуміць над борам;Тыя песьні, што на полі Жнеі запяваюць;Тыя думкі, што да болю Сэрца калыхаюць.Ва мне смутак, гора гэта Водгульле знаходзіць,Сэрца, жалем абагрэта, Песьні смутку родзіць.Няхай плачам у тэй далі Песьня разальецца,Каб усе на сьвеце зналі, Як нам тут жывецца.
III. Мужычае жыцьцё
Мужычае жыцьцё
Божа, Божа, твая воля!(Хоць і, можа, гэта грэх!)Што за жыцьце, што за доля —Проста плач бярэ і сьмех!Чорна ў хаце, непрыбрана,Парасяты пад палком,Павуцінаю затканаСтоль і кут над абразом.Дзеці ўстануць пасьля ночы —Крык, хоць вушы затыкай,Дым з камінка лезе ў вочы,Дзед сярдуе — ая-яй!А як часам дзе зьбярэццаЎ хаце з пару шчэ жанок,Сварка тая не зьвядзецца —Дзень грызуцца за гаршчок.А ўмяшаюцца мужчыны —Ну і пойдзе латата!Паўплятаюцца ў чупрыны,Рэдка стане барада.Так і век ператаўчэшся,I няма таго дабра,Покі жыць ты прыбярэшся —Паміраць табе пара.
Песьня над калыскай
Аа-аа, мой сынок!Аа-аа, мілы!Не крычы, ня плач: дарэмнаТы патраціш сілы;А бязь сілы, мой сынок,Жыць на сьвеце трудна…Ой ты, вецер, не шумі,Не сьпявай так нудна!Спаць Міхаську не даеш…Сьпі, мой сын маленькі!Я цябе пакалышу —Ай, люлі-люленькі!Што цябе чакае, сын?Што твая за доля?Можа, й ты пот будзеш ліцьУ чужое поле?..Будзеш летам ты хадзіцьНа плыты, на згоны,З Коўна матцы прынясешХоць гарсэт чырвоны…А то, можа, купіць панТвае рукі, сілы?Паднявольным будзеш ты,Сын мой, да магілы!А мо ў школку пойдзеш ты,Будзеш чалавекам, —Без навукі цяжка жыцьГэтым трудным векам.Кінеш матку, па чужыхТы па людзях пойдзешI на шчасьце нападзеш,Долю сваю знойдзеш.Матку ўспомніш ты сваю,Як цябе люляла,Як табе ўначы ня разПесенькі сьпявала.I гасьцінца мне прышлеш,Не забудзеш маткі.Вось уцешуся тады,Аж запляшчу ў ладкі!..Аа-аа, мой сынок!Люлі, люлі, мілы!Ой, ня плач ты, не крычы,Набірайся сілы!