Читаем Песьні-жальбы полностью

У Алеся думак многа,Ды ўсе думкі новы.Твар сур’ёзны, бы ў старога,Нахмураны бровы.Кінуў ён гульню зь сябрамі —Трэба дбаць на хату,Памагаць ён будзе маме,Бацьку, сёстрам, брату.Цяпер бацька адзін б’еццаЗ ранку аж да ночы,Так працуе, што пот льецца,Лезуць на лоб вочы.Гэтаксама адна маці —Праўда, дасьціпная, —Адна ў полі, адна ў хаце,Корміць, абмывае.Мала зь дзевак дапамогі —Драбяза ўсё, дзеці!Сам ён толькі, дзякуй Богу,Жыць здужае ў сьвеце.Без падмогі, сам сабою:Ён —  дзяцюк, хлапчына,Носіць ён вядро з вадою,Як стары мужчына!Потым думкі непрыметнаДалей залятаюць —Чужаніцы непрыветнаЗ Курганоў мігаюць.Матка страхаў наказалаПра жыцьцё з чужымі,Як Алеся навучала,Каб ужыцца зь імі.— Трэба змоўчаць, хоць часаміСкрыўдзяць або ўшчуюць,Хоць нядобрымі славаміЗлосна пажартуюць.Будзь паслушны і цярплівы,Ня лазь у гароды,Не марнуй ты людзям нівы,Не рабі ім шкоды…Адным словам, страх нагналаНа Алеся матка,I так міла яму сталаРодная іх хатка!Ды нічога не парадзіш,Калі служба трэба,Калі беднасьць, як паглядзіш,Сама просіць хлеба.Дый Курганы не за морам —Восем вёрст ад дому,Над ракою, за тым борам, —Мейсцы ўсе знаёмы.Так хлапчынка разважае,З думкамі гамоніць,Дух надзеяю ўздымаеI трывогу гоніць.У вузельчык вось увязанСкарб яго убогі,Станік тонкі падпяразан —Жджэ Алесь дарогі.Моцна ж сэрца забалела,Як ён выйшаў з хаты,Але плакаць не пасьмела,Бо йшоў збоку тата.


У чужых


Перейти на страницу:

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы