Моцна хлопец занудзіўсяПа сям’і, па маме,Як бы сьвет тут зачыніўсяЎ гэтай нуднай яме.Ўсё тут дзіка, нецікава,Бы ў яловым лесе,Кожны вугал неласкаваГлянуў на Алеся.Ўсё ня гэтак, як там, дома:Лавы, печ старая,Кожна рэч тут незнаёмаI яму чужая.Ўсё — качэргі і ваконцыНа нуду наводзяць,I тут нават ня так сонца,Як там, дома, ўсходзіць.Ды і людзі не такія,Іншая гаворка,I алешнікі ня тыя,Ня той луг, узгоркі.Выйшаў з хаты, прытуліўсяПад грушаю ў поліI так моцна засмуціўся,Бы ў якой няволі.На дарогу пазірае,Што вядзе дахаты,Што, як стужка, агібаеЦёмны лес кашлаты.I так мілы хлопцу сталіРодныя палеткі,Лес, што нікнуў ў сіняй далі,Ўзгоркі, межы, кветкі,Хаты, гумны, варывенькі,Цэрква на грудочку…Эх, як міла, весяленькаУ сваім куточку!А тут хата, як адрына,Як хлеў, — сьвету мала.I надумаўся хлапчынаДаць адгэтуль драла.Многа думаў так і гэтак —Не бярэ нічога!А з палетка на палетакСкача, йдзе дарога…Ён назаўтра ўстаў ранютка,Аж да ўсходу сонца,Чуць што глянуў дзень ціхуткаЎ хату праз аконца.Наш Алесь перахрысьціўся,Глянуў на палаці,А там дзед той разваліўся,Але ціха ў хаце.Згроб свой клуначак пад паху —Загадзя сабраўся, —Асьцярожна, поўны страху,Да дзьвярэй падкраўсяI ціхутка — стук у дзьверы,Шугануў у сені!Сэрца білася бязь меры,Трэсьліся калені.Ён кулём, як ліс у норы,За хлявы, ў задворкі…Заплыў месячык за горы,Чуць мігалі зоркі.Вось Алесь прычхаў дадому,Стаў на прыгуменьні.Страшна ў хату йсьці малому —Гора-утрапеньне!Што рабіць тут, не згадае.Мо назад вярнуцца?Плача хлопчык, аж рыдае,Сьлёзы так і льюцца.Выйшла матка, плач пачула,Бачыць — іх служака!Матку жаласьць агарнула —Шкода небараку!— Што ж ты плачаш? Ідзі ў хату…Ня плач, супакойся.— Ой, баюся, мама, таты!— Ня з’есьць ён, ня бойся!Бацька ўстаў і абуваўся,Зірк — Алесь у хаце!Бацька толькі засьмяяўся:— Ты ўжо дома, браце?Той калоціцца ўсім целам,Як бы грэшнік страшны,Думаў ён, што ў сьвеце цэлымЁн — самы няшчасны.Апусьціў сваю галоўку,Клуначак трымае,Кулачком уціхамоўкуСьлёзкі выцірае.— Ну, што гэта за работа?Адурэў ты, Грышка!Ён — зусім дзіця, блазнота,Зелен, як пурышка…Дзе служыць яму, дзіцяці?Ну, куды ж? Націна! —Стала бацьку чысьціць маціI крычаць за сына.— Мне б тут трэба раскрычацца,Розум твой жаночы!Брыдка будзе паказаццаТым людзям у вочы!..Ах, лайдак, пястун пракляты!Лезь на ручкі к маме! —Плюнуў бацька, выйшаў з хаты,Стукнуўшы дзьвярамі.