Читаем Песьні-жальбы полностью

Ярка на камінкуСмольны корч палае,Бацька на калодцыЛапці выплятае.Латае халацікНа услоне матка:Ў школку заўтра пойдзеІх сынок Ігнатка!Сын васьмігадовыКорчык падкладае,З бацькавай работыВочак не спускае.Сьветлая галоўкаМысьлямі занята,Многа ўсякіх думакУ вачох Ігната!— Ну, Ігнат, глядзі, брат,Не дурэй, вучыся.Годзе жыць бязь дзела —За буквар вазьміся!Будзь старанным, сынку,—Станеш чалавекам,Будзеш ты чытаць нам,Цёмнікам, няўмекам,Што у кнігах пішуць,Што мы ў сьвеце значым,Бо мы самі цёмны,Сьвету мы ня бачым.Слухай, што настаўнікГаварыць там будзеПра навуку, кнігіI аб цёмным людзе.А старанны будзеш,Да навукі здатны —Я прадам кароўкуI кажух астатні, —Ты ж ідзі ў навуку,Толькі, брат, вучыся.Дык, глядзі ж, сыночак,Шчыранька вазьміся!На гульню пустуюПлюнь, махні рукою,Каб і я і маціЦешылісь табою.На казаньне бацькіАдказаў Ігнатка:— Буду я вучыцца,Як ты кажаш, татка!А як спаць улёгся,Думкі мімаволіГаманілі ў сненьніХлопчыку аб школе.


Плытнікі


Клунак за плячамі,Згорбленыя сьпіны, —Валіць чарадаміЛюд на сплаў, віціны.Босыя іх ногі,Твар іх загарэлы,Вопратка убога,Чуць прыкрыты целы.Ззаду ледзь ступае,Хлеб вязе кабыла.Нокае, гукаеНа яе Кірыла…Жарыць-скварыць сонца,Ліст не скалыхнецца,Горача бясконца,Рагамі пот льецца.Срэбрам адлівае,Як люстэрка, Нёман,Зранку не сьціхаеНад вадою гоман.Ад крыку-лаянкіАж дрыжыць паветра:— На «барбару», Янка!— Гартоль бяры, Петра!— Закідай шырыгу!— Прысам папхні ўліва!Варушыся! Мігам!Ня сьпі ў шапку! Жыва!А заднік бяз толкуБусаком махае.Галаўнік МіколкаБэсьціць яго, лае.Гнецца плыт дугою,Прэ яго да гаку,Быстраю вадоюЛоміць, як вужаку.На мель узагнала.Крык, сярдзіты голас.Порткі паскідалі,Ўсе ў вадзе па пояс.Бомы ўсе пабралі:— Рразам, хлопцы! рразам!Ну, яшчэ! Што сталі?Ну, яшчэ наляжам!Вецер загуляе —Хвойнік, лозы гнуцца.Плытнік спачывае,Як сабака ў будцы.Плытнік гнецца ў полі,Мерзьне ён у холад,Ведае нядолю,Ведае і голад.Што ж? Бядота гоніць,Толькі сілы траціш,Толькі косьці ломіць,Як хваробу схваціш.*Эх ты, доля, доля!Голад ты, галота!Не свая тут воля,Не свая ахвота.


Доля батрачкі


Перейти на страницу:

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы