Читаем Планета малпаў (на белорусском языке) полностью

Мне ўмомант стала ўсё ясна. Нова, чароўная Нова, пры выглядзе ласунку разявiла рот, i з яго адразу ж пацякла слiна, як у галоднага сабачкi, якому паказалi кавалачак цукру. Менавiта гэтага i чакала гарыла, ва ўсякiм разе сёння. Кiнуўшы Нове такi жаданы банан, вартаўнiк перайшоў да суседняй клеткi.

Я ўсё зразумеў i, можна сказаць, ганарыўся гэтым! Некалi я цiкавiўся фiзiялогiяй i быў знаёмы з працамi Паўлава. Мне стала ясна, што тут вывучаюць на людзях рэфлексы - гэтаксама як Паўлаў вывучаў iх на сабаках. Якiм жа дурнем быў я некалькi хвiлiн назад! Але цяпер, з маёй культураю i ведамi, я не толькi разумеў значэнне гэтых вопытаў - я ведаў загадзя, што будзе за iмi. На працягу многiх дзён малпы, напэўна, будуць рабiць тое ж самае: свiсцець у свiсток, потым паказваць што-небудзь смачнае, каб выклiкаць у падвопытных слiнааддзяленне. Праз нейкi час людзi пачнуць пускаць слiну на адзiн толькi свiсток. У iх, кажучы па-навуковаму, выпрацуецца ўмоўны рэфлекс.

Я вiншаваў сябе, радаваўся за сваю здагадлiвасць, але трэба было яшчэ паказаць, што я ўсё зразумеў. Калi мой вартаўнiк, пакончыўшы са сваiм радам клетак, пайшоў назад, я пастараўся ўсiмi магчымымi спосабамi звярнуць на сябе яго ўвагу. Я стукаў па прэнтах клеткi, паказваў на свой рот, размахваючы рукамi, пакуль ён не зрабiў нарэшце ласку i не паўтарыў свой вопыт. I тады, пасля першага ж свiсту, яшчэ да таго, як ён паказаў мне банан, я стаў пускаць слiну - з усяе сiлы, поўны лютасцi i адчаю. Я, Улiс Меру, старанна пускаў слiну, быццам ад гэтага залежала маё жыццё, - гэтак хацелася мне паказаць маю кемлiвасць!

Вартаўнiк быў вельмi ўражаны. Ён паклiкаў напарнiка, i яны доўга раiлiся, як i ўчора. Няцяжка было здагадацца, пра што гавораць гэтыя тугадумы: вось чалавек, у якога толькi што не было нiякiх рэфлексаў, i раптам адразу ж выпрацаваўся ўмоўны рэфлекс, дзеля замацавання якога ў iншых падвопытных патрабуецца багата часу i цярпення! Мне было шкада гэтых прасцякоў. З iх слабым розумам яны былi проста няздольныя прыйсцi да адзiна слушнай высновы: падобны прагрэс можна растлумачыць толькi наяўнасцю ў падвопытнага свядомасцi. Я быў упэўнены, што Зiра на iх месцы была б больш здагадлiвая.

Аднак уся мая мудрасць i залiшняя стараннасць прывялi зусiм не да тых вынiкаў, на якiя я спадзяваўся. Гарылы пайшлi, так i не даўшы мне банана - мой вартаўнiк сам зжаваў яго на хаду. Навошта было яму аддаваць яго мне, калi мэта вопыту была ўжо дасягнута i без узнагароды!

Назаўтра гарылы вярнулiся з новымi прыстасаваннямi. Адна несла ў руках званочак, другая кацiла перад сабою вазок, на якiм быў усталяваны нейкi апарат, падобны з выгляду на магнета. Гэтым разам, загадзя ведаючы, якiя вопыты збiраюцца з намi праводзiць, я здагадаўся пра назначэнне гэтых прадметаў яшчэ да таго, як гарылы пусцiлi iх у ход.

Пачалi яны з суседа Новы, здаравеннага хлопца з надзiва тупым позiркам. Ён стаяў ля кратаў, схапiўшыся за iх рукамi, як гэта рабiлi цяпер усе мы, калi з'яўлялiся вартаўнiкi. Першая гарыла пачала званiць у званочак, а другая тым часам далучала правады ад магнета да кратаў. Калi званочак празванiў досыць доўга, другi вартаўнiк крутануў ручку магнета. Чалавек адразу ж адскочыў ад кратаў, жаласна галосячы.

Гарылы паўтаралi гэтую аперацыю над адным i тым самым падвопытным шмат разоў, заваблiваючы чалавека да кратаў якой-небудзь садавiнаю. Мэта вопыту зноў жа была мне вядомая: выпрацаваць у падвопытнага ўмоўны рэфлекс, каб ён адскокваў ад кратаў, пачуўшы званочак, да таго, як адчуе электрычны ўдар. Але ў той дзень дамагчыся вынiкаў iм не ўдалося: псiхiка ў хлопца была вельмi ўжо неразвiтая, i ён нiяк не мог адчуць сувязь памiж прычынаю i следствам.

Я чакаў сваёй чаргi, цiха пасмейваючыся сам сабе: мне не цярпелася прадэманстраваць iм рознiцу памiж iнстынктам i розумам. Ледзь толькi званочак зазвiнеў, як я хутка адняў рукi ад кратаў i адступiў у глыбiню клеткi. Пры гэтым я глядзеў на вартаўнiкоў i насмешлiва падмiргваў. Гарылы нахмурылiся. Яны ўжо не смяялiся з мяне. Здавалася, яны ўпершыню пачалi падазраваць, што гэта я смяюся з iх.

Аднак яны ўсё-такi вырашылi працягваць вопыт, як раптам з'явiлася група наведнiкаў.

Раздзел ХV

Памiж клеткамi iшлi трое: шымпанзэ Зiра i дзве малпы, адна з якiх была, напэўна, высокiм начальствам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лунная радуга
Лунная радуга

Анна Лерн "Лунная радуга" Аннотация: Несчастливая и некрасивая повариха заводской столовой Виктория Малинина, совершенно неожиданно попадает в другой мир, похожий на средневековье. Но все это сущие пустяки по сравнению с тем, что она оказывается в теле молодой девушки, которую собираются выдать замуж... И что? Никаких истерик и лишних волнений! Побег - значит побег! Мрачная таверна на окраине леса? Что ж... где наша не пропадала... В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. \------------ Цикл "Осколки миров"... Случайным образом судьба сводит семерых людей на пути в автобусе на базу отдыха на Алтае. Доехать им было не суждено, все они, а вернее их души перенеслись в новый мир - чтобы дать миру то, что в этом мире еще не было...... Один мир, семь попаданцев, семь авторов, семь стилей. Каждую книгу можно читать отдельно. \--------- 1\. Полина Ром "Роза песков" 2\. Кира Страйк "Шерловая искра" 3\. Анна Лерн "Лунная Радуга" 4\. Игорь Лахов "Недостойный сын" 5.Марьяна Брай "На волоске" 6\. Эва Гринерс "Глаз бури" 7\. Алексей Арсентьев "Мост Индары"

Анна Лерн , Анна (Нюша) Порохня , Сергей Иванович Павлов

Фантастика / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Самиздат, сетевая литература / Космическая фантастика / Научная Фантастика