Читаем Планета малпаў (на белорусском языке) полностью

Я ганарыўся сваёй вынаходлiвасцю, якая кожнаму хоць трохi разумнаму стварэнню была б неабвержным доказам майго iнтэлекту. Ва ўсякiм разе, на Зiру мой учынак зрабiў вялiкае ўражанне. Яна пiльна паглядзела на мяне, i яе белая пысачка паружавела, што з'яўляецца ў шымпанзэ, як я пазней даведаўся, прыкметаю хвалявання. Але Заюса нiшто не магло пахiснуць. Колькi Зiра нi пераконвала яго, пракляты арангутан пагардлiва пацiскаў плячыма i круцiў галавою. Гэтаму педанту адных голых фактаў было мала. Ён аддаў гарылам загад, i я стаў аб'ектам новага тэсту, якi ўяўляў сабою камбiнацыю двух першых.

Пра гэты вопыт я таксама ведаў i нават бачыў у лабараторыях, як яго праводзiлi на сабаках. Мэтаю эксперыменту было збiць з панталыку падвопытную жывёлiну i выклiкаць у яе нервовае паражэнне, камбiнуючы два процiлеглыя рэфлексы. Першая гарыла стала свiсцець у свiсток, абяцаючы ласунак, а другая званiла ў званочак, падаючы сiгнал небяспекi. Я ўспомнiў высновы аднаго вялiкага фiзiёлага адносна падобных вопытаў: ён казаў, што яны могуць давесцi жывёлiну да стану, якi дужа нагадвае чалавечы неўроз, i нават да вар'яцтва, калi паўтараць iх досыць часта.

Зрабiўшы выгляд, што я ўважлiва прыслухоўваюся спачатку да свiстка, потым да звону званочка, я ўсеўся пасярод клеткi, падпёршы падбародак кулаком у традыцыйнай паставе мыслiцеля.

Зiра, не ўтрымаўшыся, запляскала ў далонi. Заюс выцягнуў з кiшэнi насоўку i выцер лоб. Пот кацiўся з яго градам, але ўсё роўна нiшто не магло пахiснуць яго аслiнай упартасцi. Я зразумеў гэта па яго грымасах, пакуль ён раз'юшана спрачаўся пра нешта з Зiраю. Прадыктаваўшы яшчэ некалькi заўваг сваёй сакратарцы, арангутан даў Зiры безлiч найпадрабязнейшых указанняў, якiя тая выслухала незадаволена, i нарэшце выйшаў з памяшкання, кiнуўшы на мяне сярдзiты позiрк.

Зiра ў сваю чаргу сказала нешта гарылам, i я адразу зразумеў, што яна загадала iм пакiнуць мяне ў спакоi, прынамсi, на сённяшнi дзень, бо яны ўмомант узялi ўсе прыстасаваннi для вопытаў i таксама выйшлi. Застаўшыся са мною сам-насам, калi не лiчыць няшчасных дзiкуноў у суседнiх клетках, i наблiзiўшыся да кратаў, шымпанзэ доўга моўчкi глядзела на мяне. Потым яна нечакана працягнула мне па-сяброўску лапу. Я ўсхвалявана пацiснуў яе, ласкава паўтараючы iмя "Зiра". Пысачка ў шымпанзэ зноў паружавела, i я зразумеў, што яна была вельмi кранутая.

Раздзел ХVI

Заюс з'явiўся зноў праз некалькi дзён i адразу ж загадаў змянiць увесь распарадак у нашай секцыi. Але спачатку трэба расказаць, як мне ўдалося за гэтыя днi вызначыцца перад малпамi.

Назаўтра пасля першага наведвання арангутана з намi правялi цэлую серыю новых тэстаў. Усё пачалося ў час кармёжкi. Замест таго каб кiнуць, як зазвычай, садавiну нам у клеткi, Зарам i Занам - так звалi гарыл - паклалi ежу ў кашы i падцягнулi гэтыя кашы да столi клетак з дапамогаю спецыяльна прадугледжаных для гэтага блокаў. Пасля ўнеслi ў кожную клетку па чатыры досыць вялiкiя драўляныя кубы. Урэшце гарылы адышлi на сярэдзiну праходу i пачалi назiраць за намi.

Ва ўсiх маiх суседзяў зрабiлiся такiя пакутлiвыя твары, што на iх было немагчыма глядзець. Яны спрабавалi даскочыць да кашоў, але нiкому гэта не ўдавалася. Некаторыя ўзбiралiся да столi па кратах, але i адтуль, колькi яны нi старалiся, нi адзiн не мог дацягнуцца да ежы, падвешанай над сярэдзiнай клеткi. Я згараў ад сораму за iх тупасць. Я ж, няма чаго i казаць, адразу вырашыў гэтую "задачу". Трэба было паставiць чатыры кубы адзiн на другi, узабрацца на гэтую пабудову i зняць кош з крука, што я i зрабiў, схаваўшы пад нязмушаным выглядам свой гонар. Усё было вельмi проста, аднак з усiх людзей толькi я адзiн аказаўся досыць кемлiвы. Зарам i Занам былi ўражаныя, i гэта кранула мяне да глыбiнi душы.

Я пачаў есцi, не хаваючы сваёй пагарды да астатнiх палонных, якiя не маглi зрабiць тое ж самае пасля мяне. Нават Нова не здолела ў той дзень паўтарыць гэтую немудрагелiстую аперацыю, хоць я спецыяльна некалькi разоў паказваў ёй усе этапы. Але яна хоць бы старалася зразумець, што ад яе патрабуецца - Нова была, вядома, адна з сама разумных у нашай групе. Яна паспрабавала паставiць адзiн куб на другi, але паставiла яго няроўна, i, калi яе пабудова з грукатам развалiлася, небарака з перапалоху забiлася ў кут клеткi. Дзяўчына была надзiва гнуткая i рухавая, але ў манiпуляцыях з любым прадметам выяўляла тую ж жудасную нязграбнасць, што i ўсе яе супляменнiкi. Праўда, да канца другога дня яна ўсё ж навучылася спраўляцца з кубамi.

А ў тую першую ранiцу я яе пашкадаваў i кiнуў праз краты два сакавiтыя плады. За гэта я быў узнагароджаны ласкаю Зiры, якая ўвайшла ў нашую секцыю якраз у гэты момант. Я ледзь не замурлыкаў ад задавальнення, бы кот, калi валасатая лапка паляпала мяне па плячы, але Нове гэта вiдавочна не спадабалася: яна раз'юшылася, стала кiдацца ў клетцы i пранiзлiва i гучна крычаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лунная радуга
Лунная радуга

Анна Лерн "Лунная радуга" Аннотация: Несчастливая и некрасивая повариха заводской столовой Виктория Малинина, совершенно неожиданно попадает в другой мир, похожий на средневековье. Но все это сущие пустяки по сравнению с тем, что она оказывается в теле молодой девушки, которую собираются выдать замуж... И что? Никаких истерик и лишних волнений! Побег - значит побег! Мрачная таверна на окраине леса? Что ж... где наша не пропадала... В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. \------------ Цикл "Осколки миров"... Случайным образом судьба сводит семерых людей на пути в автобусе на базу отдыха на Алтае. Доехать им было не суждено, все они, а вернее их души перенеслись в новый мир - чтобы дать миру то, что в этом мире еще не было...... Один мир, семь попаданцев, семь авторов, семь стилей. Каждую книгу можно читать отдельно. \--------- 1\. Полина Ром "Роза песков" 2\. Кира Страйк "Шерловая искра" 3\. Анна Лерн "Лунная Радуга" 4\. Игорь Лахов "Недостойный сын" 5.Марьяна Брай "На волоске" 6\. Эва Гринерс "Глаз бури" 7\. Алексей Арсентьев "Мост Индары"

Анна Лерн , Анна (Нюша) Порохня , Сергей Иванович Павлов

Фантастика / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Самиздат, сетевая литература / Космическая фантастика / Научная Фантастика