Читаем Планета малпаў (на белорусском языке) полностью

Гэта быў самец-арангутан - першы арангутан, убачаны мною на Сароры. Меншы ростам за гарылу, ён быў шмат больш згорблены. У яго былi такiя доўгiя рукi, што, iдучы, ён часта абапiраўся на костачкi сагнутых пальцаў - iншыя малпы рабiлi гэта вельмi рэдка. Стваралася дзiўнае ўражанне, быццам ён крочыць, абапiраючыся на дзве кульбы. Яго ўцягнутая ў плечы галава была ў доўгiх пасмах рыжай поўсцi, а на пысу старога педанта быў наўмысна напушчаны глыбакадумны выраз. Усiм сваiм аблiччам гэты арангутан нагадваў старога пачцiвага святара. Дый гарнiтур у яго вiдавочна адрознiваўся ад тых, у якiя былi адзетыя астатнiя малпы: на iм быў даўно не чышчаны даўгакрылы рэдынгот чорнага колеру з пурпуроваю зоркай на штрыфлi i такiя ж нячышчаныя, усе ў пыле чорныя штаны ў белую палоску. За арангутанам дробненька тупала маленькая самачка-шымпанзэ з тоўстай папкаю. Па яе паводзiнах можна было меркаваць, што яна - арангутанава сакратарка.

Я думаю, чытача ўжо не здзiўляе, што я на кожным кроку адзначаю асаблiвасцi паводзiн малпаў i выразы iх твараў. Клянуся, любы разумны чалавек на маiм месцы прыняў бы гэтую парачку за высокашаноўнага вучонага i яго сцiплую сакратарку. Iх з'яўленне дало мне магчымасць лiшнi раз пераканацца, што сярод малпаў iснуе строгая iерархiя. Зiра звярталася да свайго патрона з вiдавочнай павагаю. Вартаўнiкi-гарылы, ледзь заўважыўшы арангутана, кiнулiся яму насустрач, кланяючыся цi не да самае падлогi. У адказ арангутан зычлiва махнуў iм лапаю.

Наведнiкi адразу ж накiравалiся да маёй клеткi. Дзiва што: хiба ж я не быў сама цiкавы экземпляр з усяе партыi? Я сустрэў высокае начальства найпачцiвейшай усмешкаю i звярнуўся да арангутана з напышлiвай прамоваю.

- Дарагi арангутан! - сказаў я. - Якi ж я шчаслiвы, што сустрэў нарэшце iстоту, чыё аблiчча перапоўнена мудрасцю i пранiклiвасцю! Я ўпэўнены, што мы зразумеем адзiн аднаго.

"Дарагi арангутан" падскочыў пры першых жа гуках майго голасу. Потым пачасаў вуха, з падазрэннем аглядаючы маю клетку, быццам вышукваў якiйсьцi падман. Тады загаварыла Зiра: разгарнуўшы блакнот, яна пачала зачытваць запiсы, зробленыя ў сувязi з маiмi паводзiнамi. Яна спрабавала ў чымсьцi пераканаць арангутана, але той i слухаць яе не хацеў. Ён перапыняў яе напышлiвымi сентэнцыямi, пацiскаў плячыма, круцiў галавою, а ўрэшце ўвогуле, заклаўшы рукi за спiну, стаў хадзiць узад i ўперад перад маёй клеткаю, кiдаючы на мяне раз-пораз не дужа зычлiвыя позiркi. Астатнiя малпы чакалi яго рашэння ў пачцiвым маўчаннi.

Зрэшты, пачцiвасць гэтая была, бадай, толькi знешняя: прыкмецiўшы, якiмi знакамi абменьвалiся ўпотайкi гарылы, я зразумеў, што ў душы яны насмiхаюцца са свайго патрона. Паводзiны арангутана не толькi расчаравалi мяне, але i раззлавалi, таму, заўважыўшы стаўленне да яго астатнiх малпаў, я вырашыў разыграць маленькую сцэнку, каб пераканаць яго ў маiм розуме: таксама пачаў шпацыраваць па клетцы, заклаўшы рукi за спiну, згорбiўшыся i нахмурыўшы бровы з выглядам глыбокае задуменнасцi.

Гарылы ледзь не задыхнулiся ад смеху, сакратарка, каб не выдаць сябе, уткнулася пысачкай у раскрытую папку, i нават Зiра не магла захаваць сур'ёзнасцi. Я ад душы радаваўся поспеху сваёй iмправiзацыi, пакуль не скемiў, што яна можа дорага мне абысцiся. Убачыўшы мае крыўляннi, арангутан раз'юшыўся. Некалькi сухiх фраз, прамоўленых рэзкiм тонам, iмгненна аднавiлi парадак. Пасля гэтага ён спынiўся перада мною i пачаў дыктаваць сакратарцы свае заўвагi.

Дыктаваў ён досыць доўга, падкрэслiваючы кожны перыяд фразы напышлiвымi жэстамi. Хутка мне абрыдла яго саманадзейная тупасць, i я вырашыў яшчэ раз прадэманстраваць свае здольнасцi. Працягнуўшы да яго руку, я вымавiў, стараючыся выгаворваць як мага лепш:

- Мi Заюс!

Я заўважыў раней, што ўсе звярталiся да арангутана, пачынаючы з гэтых слоў, а пазней даведаўся, што "Заюс" было iменем педанта, а "мi" - ягоным ганаровым тытулам.

Малпы ажно здранцвелi. Iм стала ўжо не да смеху, асаблiва Зiры, якая ўстрывожылася яшчэ больш, калi я ўказаў на яе пальцам i вымавiў:

- Зiра!

Гэтае слова я таксама паспеў тады ўжо запамятаць i быў упэўнены, што яно магло азначаць толькi ўласнае iмя шымпанзэ.

Што ж да Заюса, дык ён канчаткова разнерваваўся i зноў забегаў па праходзе памiж клеткамi, недаверлiва трасучы галавою. Нарэшце ён супакоiўся i загадаў паўтарыць ужо знаёмыя мне тэсты ў яго прысутнасцi. Я ахвотна падпарадкаваўся. Пускаў слiну, толькi пачуўшы свiсток. Адскокваў ад кратаў пры сама першых гуках званочка. Гэты другi вопыт Заюс прымусiў гарыл паўтарыць дзесяць разоў i ўвесь час дыктаваў сакратарцы бясконцыя заўвагi.

Нарэшце я дадумаўся, каб уразiць арангутана, да большага, чым рабiў пры гэтым вопыце раней. У тое iмгненне, калi адзiн з вартаўнiкоў-гарыл зазванiў у званочак, я расцiснуў кантакт, з дапамогаю якога да кратаў падводзiўся электрычны ток, i адкiнуў провад убок. Пасля гэтага я мог спакойна стаяць каля кратаў, трымаючыся за прэнты, хоць другi вартаўнiк, якi не заўважыў, што я зрабiў, шчыраваў з усяе сiлы, круцячы ручку бяскрыўднага цяпер магнета.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лунная радуга
Лунная радуга

Анна Лерн "Лунная радуга" Аннотация: Несчастливая и некрасивая повариха заводской столовой Виктория Малинина, совершенно неожиданно попадает в другой мир, похожий на средневековье. Но все это сущие пустяки по сравнению с тем, что она оказывается в теле молодой девушки, которую собираются выдать замуж... И что? Никаких истерик и лишних волнений! Побег - значит побег! Мрачная таверна на окраине леса? Что ж... где наша не пропадала... В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. В тексте есть: Попаданка. Адекватная героиня. Властный герой. Бытовое фэнтези. Средневековье. Постепенное зарождение чувств. Х.Э. \------------ Цикл "Осколки миров"... Случайным образом судьба сводит семерых людей на пути в автобусе на базу отдыха на Алтае. Доехать им было не суждено, все они, а вернее их души перенеслись в новый мир - чтобы дать миру то, что в этом мире еще не было...... Один мир, семь попаданцев, семь авторов, семь стилей. Каждую книгу можно читать отдельно. \--------- 1\. Полина Ром "Роза песков" 2\. Кира Страйк "Шерловая искра" 3\. Анна Лерн "Лунная Радуга" 4\. Игорь Лахов "Недостойный сын" 5.Марьяна Брай "На волоске" 6\. Эва Гринерс "Глаз бури" 7\. Алексей Арсентьев "Мост Индары"

Анна Лерн , Анна (Нюша) Порохня , Сергей Иванович Павлов

Фантастика / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Самиздат, сетевая литература / Космическая фантастика / Научная Фантастика