Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

— Вунь туды кіруй, да сухое елкі, — паказаў дзядзька на той бок. Ён сядзеў на носе і аберуч трымаўся за мокрыя счарнелыя барты. Мішка спрытна перабіраў шастком, пад дошкамі-крыллямі плёскалася вада, ззаду цягнуўся шырокі наморшчаны след. Тут было мелка, ля берага раслі гарлачыкі, дубіца раскалыхвала іх пляскатае слізкае лісце. Дно скрозь было багністае, з яго сям — там бісернымі ланцужкамі струменілі ўгору паветраныя пухіркі, Мішкаў шост ледзь знаходзіў апору. Урэшце бераг аддаліўся — яны апынуліся на шырокім вадзяным разлозе. 3 лужка даляталі галасы купальшчыкаў, нехта ў тым канцы крычаў цераз возера:

— Во-о-о-о-олька! Пісьмо табе прышло-о-о-о-о-о!

— Ну, як Восіп твой? — запытаў Мішка старога. — Што піша?

Гэта было знарок правакацыйнае пытанне. Адна з Мішкавых каханак — Алена, насіла пошту, і таму хлопец ведаў, што гэты Восіп ужо гады са два як не слаў бацьку пісем. Праўда, Алёкса аб тым не казаў нікому, не скардзіўся, але ўсе ведалі, што вучоны Алёксаў сын цураецца старога бацькі.

— Ды так, — неахвотна адказаў Алёкса, гледзячы ў ваду. — Піша, нішто жыве.

— Хлусіш ты, дзядзька, ні д’ябла ён не піша табе: адцураўся.

Стары нібы ўздрыгнуў, зірнуў на хлопца нейкім нядобрым, спалоханым позіркам і зноў патупіў голаў.

— Як гэта адцураўся? — сказаў ён, відаць, уражаны гэтым словам. — Хіба можна бацькі адцурацца?

Перакідваючы шост на другі бок, Мішка заўважыў, што пад вачыма старога, у сівых яго касмылях, быццам бліснула штосьці. Хлопцу на момант стала шкада чалавека, але такая слабасць душы была чужая яго характару, і Бурбон хутка пазбыўся яе.

— Ён у мяне добры, — казаў тым часам стары. — Бывала, маленькі быў, такі белагаловенькі, усё есці насіў на ніву. Прыйдзе, сядзіць на ўзмежку ці ходзіць за канём і ўсё пытае: што гэта, чаму тое? А ўвечары я яго на плячах дамоў нясу, да ваколіцы дайду, зірк — а ён ужо спіць.

— Гэх ты, — іранічна чмыхнуў Мішка. — А цяпер?

— Ён і цяпер добры… Надоечы, значыць, пасылку прыслаў: папярос гарадскіх, цукерак, піша, частуйцеся, татка, табе гасцінец. Яшчэ піша, можа, прыедзе на Спаса ды дошак выстараецца як: хату паправіць.

— Хм, — не ўтрымаўся Мішка. І зірнуў на чалавека. Тое, што казаў ён, была святая няпраўда, і хлопцу нават здалося, ці не п’яны, а мо’ не выспаўся гэты дзядзька. Аднак Алёкса спакойна сядзеў на шчарбатым носе, задумліва пазіраў цераз возера на той бераг, і на твары яго ляжала такая непрытворная вера ў сказанае, што хлопец ажно здзівіўся. Ён прыкінуўся прастаком і знарок запытаў старога:

— Мо’ ён табе і грошы прыслаў?

— Ага, і грошы прыслаў… Яно не многа, але ўсё падмога мне, бабылю. Ён добры, дарма што людзі кажуць.

— Выходзіць, выдумляюць?

— Ну яно, канешне, людзям цяміцца і тое і гэта. Дарма толькі.

Мішка зноў хацеў сказаць, што стары хлусіць, але нешта ўтрымала яго ад тых грубых слоў — вельмі ўжо непрыемна было разбураць гэтую фантазію чалавека. А той, відаць, упэўніўшыся ў даверлівасці хлопца, прадаўжаў сваё:

— Восіп у мяне добры, вучоны. Няма чаго бога гнявіць. Бацьку ён не забудзе.

— Глядзі ты, — прытварыўся хлопец. — А я думаў — паганец ён.

— Што ты? — здзівіўся стары. — Не.

«Вось дык справа, — думаў тым часам Мішка. — Трудна жыве сам, а не хоча ганьбіць таго свалату. Другі б на яго месцы ў суд падаў».

Хлопца здзівіла, што стары не паскардзіўся, не ўсчаў выкладваць свае крыўды, як гэта любяць занядбаныя, слабыя людзі. Такіх людзей Мішка недалюбліваў і да іх ліку адносіў і дзядзьку Алёксу. Але цяпер выходзіла, што стары быў неяк па-свойму велікадушны, а гэта ўжо сапраўды падабалася Бурбону, які паважаў усё шырокае, размашыстае ў жыцці. У той жа час Мішка шчыра ненавідзеў Восіпа і, праўду кажучы, трохі не разумеў Алёксу, які, здавалася хлопцу, дарэмна аберагаў сына. Нейкія ўжо дужа невыразныя былі іх адносіны, але затое было відавочна, што стары насіў у сабе немалое гора.

Яны пад’ехалі да другога берага, тут таксама было мелка і багніста, зялёнай шырокай паласой цягнуўся аер і трыснік, за імі, на пагорку, растапырыўшы кашлатае сучча, стаялі высачэзныя елкі. Іх верхавіны расплываліся ў вадзе, зыбаліся, пераліваліся бляскам і ценямі.

Алёкса здалёк прыкмеціў над вадой верх мярэжы, і дубіца наблізілася да яе. Пакуль стары выцягваў з вады мокрую, аблепленую тванню снасць і лавіў у гарлавіне слізкіх карасёў, Мішка ўсё шкадаваў, што заместа старога не сядзіць тут яго «добры» Восіп. Захоплены новымі думкамі, хлопец ужо забыўся на сваю дураслівую задуму, маўчаў, не пярэчыў дзядзьку, а той, узбадзёраны давер’ем, выдаваў за быль свае набалелыя мары пра сына.

— Хто ж цяпер мяне і дагледзіць, калі не ён? Жывыя былі б старэйшыя — і надзеі было б болей, а так на яго ўвесь спадзяванак. Ці ж ён не цяміць гэтага?

Другую мярэжу стары доўга не мог выцягнуць з вады, яе засмактала ў багну, і Мішка, устаўшы з кармы, грубавата адпіхнуў гаспадара.

— Дай я.

Ён спрытна ўправіўся, вытрас непатрэбнае, кінуў у дубіцу трапяткую плотку і перабраўся на сваё месца ў карме.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы