Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

— Ну, дзякуй табе, хлопча, помог ты мне сёння, — казаў дзядзька Алёкса. Пакрысе ён ужо перажыў свой смутак і, узбадзёраны зважлівасцю хлопца, неяк аж пасвятлеў з твару. У яго слязлівых вачах, здаецца, свяцілася ўдзячнасць Мішку за тое, што паверыў у яго словы пра сына.

Мокрымі пальцамі з блішчынкамі прыліплай лускі дзядзька скруціў нязграбную цыгарку, прыкурыў у прыгаршчах — у гарачым паветры паплыў над вадою шызы пахучы дымок. Дубіца лёгка гойдалася на ціхай азёрнай плыні, стары задуменна пазіраў у ваду, а Мішка пільна глядзеў на яго.

— Ведаеш што, — нейкім асаблівым голасам раптам сказаў хлопец. — Гэта ж мы тады з Юзікам твой човен прадзіравалі.

Дзядзька коратка зірнуў на яго, але, замест здзіўлення, яго выцвілыя вочы бліснулі ўсмешкай.

— Я ж ведаю, браце, мне казалі. — Ён памаўчаў крыху і ўжо сур’ёзна дадаў: — Ну ды гэта глупства: вядома, падшывальцы.

— І ўздумалі ж — біць не было каму, — казаў Мішка. Ён ужо шчыра абураўся тым учынкам, а пра свой нядаўні намер хлопец аднак змоўчаў: было сорамна самога сябе.

Назад ехалі напрасткі, цераз усё возера да лужка, дзе разам з поўднем скончыўся людскі гоман, і пясчаны бераг быў пусты і ціхі. На сцяжынцы, там, ля алешніку, паказалася нейкая адзінокая постаць, і над возерам разнёсся знаёмы зычны брыгадзіраў голас:

— Мі-і-і-ха-а-ась, на стагаванне пойдзеш! Вілкі не забудзься-я-я!

Брыгадзір яшчэ пастаяў там, на пагорку, відаць, чакаў заўсягдашніх Мішкавых адгаворак, але хлопец, пасур’ёз — неўшы неяк, змоўчаў у знак згоды. Упершыню, здаецца, за сваю гарэзную маладосць натрапіў Міхась на невясёлую загадку чалавечых адносін і маўчаў, не ведаючы, як вытлумачыць яе. А дзядзька Алёкса курыў і прыязна пазіраў на памагатага, які ўсё хмурыў свае прыгожыя бровы і, шастком узнімаючы з дна пухіры, шпарка гнаў дубіцу.

На водмелі дзядзька вылез, намачыўшы штаны і трымаючы ў прыполе небагаты азёрны набытак. 3 берага ён сказаў хлопцу:

— Ну, дзякуй табе. Усё казалі нягодны ты, а гляджу — быццам нішто дзяцюк.

Мішка ніякавата паморшчыўся ад непрывычнай пахвалы.

— Дубіцу я на тое ж месца пастаўлю, — сказаў ён. — Трэба будзе — возьмеце.

Ён падхапіў шасток і, шырока расставіўшы ногі, упёрся ў бераг. Алёкса выціраў рукавом узмакрэлы лоб.

— Ведаеце, дзядзька, — раптам сказаў Мішка. — Усё ж калі траплю ў горад, знайду вашага Восіпа і наб’ю яму морду. Хам ён, вось хто. Кажуць на мяне, што я хам, але вось ён сапраўды хам.

Алёкса знячэўку ўздрыгнуў. Ён ураз зразумеў і няўдачу сваёй хітрасці, і нечаканую Мішкаву спагаду — старэчыя вочы яго хуценька заміргалі. Трэба было ісці дамоў, але ён чамусьці стаяў на беразе і ўсё моўчкі глядзеў на спрытнага дужага хлопца ў дубіцы.

А Мішка заклапочана зірнуў на паніжэлае сонца і, размахваючы даўжэзным шастком, пагнаў дубіцу ў трысніковую затоку.

1957 г.

Апендыцыт

Надвячоркам у нядзелю ў бальнічнай палаце стала ціха і сумна. Трое хворых, што некалькі дзён ляжалі тут, былі ўжо добра вядомы адзін другому. Усе ўжо ведалі, што жылісты і чорны, нібы цыган, шафёр Свірыдаў наездзіў трыста тысяч без рамонту; што дзядзька Міхась, калгаснік з дальняга раёна, перад самой хваробай вярнуўся са сталічнай нарады перадавікоў-жывёлаводаў, дзе ён першы раз у жыцці выступаў з прамовай; што дыхавічны і тоўсты дырэктар скурзавода Нікадзім Іванавіч пакутваў не столькі ад сваёй язвы, колькі ад таго, што яго завод у мінулым месяцы не выканаў план. Ад суму і нудоты дырэктар цяпер задрамаў з газетай у руках, шафёр чытаў «Залатое цяля», а дзядзька Міхась варочаўся ў ложку і думаў свае адвечныя сялянскія думы. Два ложкі ў палаце пуставалі, і дзядзька Міхась раптам сказаў:

— Сёння, бадай, будзе папаўненне: бальніца ж дзяжурная.

І дзядзькавы словы спраўдзіліся. Не прайшло і хвіліны, як у калідоры затупацелі ногі, і на парозе з’явіўся чалавек у сінім халаце паверх бялізны. За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька раз — гарнула пасцель.

Хворыя ў палаце адразу ж страцілі самоту і напоўніліся цікаўнасцю. Дзядзька Міхась, пэўна з ветлівасці, аж прыўзняўся на локці (навічок стаў яго суседам), шафёр загарнуў кніжку, і нават дырэктар прачнуўся. Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай.

— З чым гэта вы? — ветліва запытаў дзядзька Міхась. Хворы коратка бліснуў зыркімі чорнымі вачыма на маладжавым укормленым твары, аблізаў вусны і холадна кінуў у прастору палаты:

— Апендыцыт.

— Ну, апендыцыт — дробязь, — зазначыў дзядзька Міхась. — Выражуць і не ўчуеце. Бы авадзень укусіць.

Хворы павярнуў на падушцы голаў і недаверліва паглядзеў на суседа.

— Апендыцыт для медыцыны ўжо дробязь. Нават практыканты і тыя рэжуць добра, — казаў далей дзядзька Міхась.

— Слухай, стары, а не ведаеш, хто мяне аперыраваць будзе? Хіба не доктар Сяміпалацінскі?

— Круглікаў, пэўна, бо ён сёння дзяжурыць.

Хворы спалохана ўскінуў бровы, яго твар раптам ахапіла трывога.

— Які гэта Круглікаў? Мабыць, практыкант які? Не, я не дамся яму!

— Ну, дарма вы так, — уставіў дзядзька Міхась. — Круглікаў добры хірург. Мне ён, братка, почку выняў. І Нікадзіма Іванавіча ён аперыраваў. І нішто.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы