Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

3 калідора тым часам ляцела звычайнае тут, як пакуты і смерць, прывычнае «шнэль, шнэль», і людзі, стрымана тоўпячыся на парозе, выбіраліся ў дзверы. Яны ўжо ведалі, навошта іх строяць, што будзе далей — гэтая жахлівая завядзёнка паўтаралася тут штодзень роўна ў сем вечара.

Выпхнуты ў калідор цесным натоўпам людскіх цел, лейтэнант як — кольвечы засцерагаў ад штурханіны параненую руку і ціснуўся між людзей да акна. Праз падвойнае спляценне рам яму відаць быў цесны панадворак, з трох бакоў сціснуты сценамі, а з чацвёртага адгароджаны суцэльным шэрагам парт, заследжаных ботамі, паламаных, з адарванымі вечкамі. 3 таго боку бар’ера ўжо збіраліся немцы — афіцэры тутэйшага гарнізона, якія акуратна штодзень сходзіліся на відовішча гэтай нялюдскай экзекуцыі. Сярод іх быў і малады, пэўна лейтэнантавых год, афіцэр, у такой, як і ўсе, чорнай эсэсаўскай форме, — белатвары, маўклівы і нават пануры. Бы Гамлет на сцэне, стаяў ён крышачку ўбаку ад усіх, скрыжаваўшы на грудзях белыя рукі, і, таксама, як учора, як і ўсе ранейшыя дні, нерухомым затоеным позіркам глядзеў у акно. Ён быццам кагосьці шукаў і неўзабаве, напаткаўшы лейтэнантаў твар, уставіўся ў яго, нібы ў самую душу, — глядзеў і глядзеў, і невядома, што займала яго — леная цікаўнасць ці змрочная злая зацятасць.

Аднак сёння ўглядацца адзін ў аднаго ім давялося нядоўга. Праз якую хвіліну ў калідоры прагучаў сярдзіты нямецкі вокліч, за ім — лаянка. Людскі натоўп здрыгануўся і таропка пачаў выстройвацца ў цесны няроўны рад. Лейтэнанта адпіхнулі да акна, пацяснілі, балюча прыціснулі руку, і ён апынуўся ў першай шарэнзе. У вузкім праходзе між людзьмі і сцяной з зацятай таемнасцю на ўкормленых тварах ішлі двое афіцэраў з салдатамі аховы. Яны выбіралі дужэйшых.

…Праз чвэрць гадзіны чацвярых з гэтай нялічанай грамады пакутнікаў вывелі са школы.

Па знаёмай, пратаптанай другімі сцяжыне яны — лейтэнант, баец у сподняй кашулі з пустым, выбітым вокам, пажылы вусаты капітан-сапёр і жылісты чарнагаловы ўзбек — увайшлі за бар’ер і спыніліся. Лейтэнант прагна ўдыхнуў вячэрняй свежасці, агледзеўся — трэба было неяк рыхтавацца да стычкі, і нічога цяпер так не жадаў ён, як мець здаровыя рукі. Побач, прыхінуўшыся адзін да аднаго цёплымі целамі, стаялі тыя, з кім яму суджана было хутка загінуць, і гэтая непазбежнасць канца без слоў і поглядаў таемнаю сілай з’ядноўвала іх.

А на дварэ — над немцамі, людскімі пакутамі і блізкаю смерцю — ціха лунаў надвячорак цудоўнай восеньскай пары — бабінага лета… Недзе за шыферным дахам школы садзілася яшчэ і ўвечары цёплае прыветнае сонца, двор атуліла доўгая палоса ценю, а ўгары цагляныя каміны, верхавіны клёнаў і ліп з жоўтым парадзелым лісцем ззялі журботай пагоднага захаду. Нейкі час было ціха. Немцы, стоячы купкамі, прымоўклі і з цікаўнай цярплівасцю прыглядаліся да ахвяр, мераючы іх вачыма і вызначаючы іх фізічныя здольнасці. Яны скіравалі на гэтых чацвярых усю ўвагу, а тыя з перадсмяротнай прагнасцю пазіралі, як над галовамі ворагаў ззяў, свяціўся бляскамі восені стары разложысты клён. Ужо набліжаўся канец яго прыгажосці, і з галля адвечным сваім парадкам з ціхім, развітальным шэптам-жальбаю сыпаліся долу кляновыя лісткі. Усё менела і менела іх на галінах, а яны ўсё падалі і падалі, бы залатыя вялізныя кроплі, важкія і нетаропкія ў цішы вечара, на прыветны дол ля камля, на сцяжыну, у мураву. Тыя, што з верхавіны доўга прабіраліся праз галлё і, бы матылі, адляталі далёка — пад сцены будынка, на парты, к гнуткім блішчастым ножкам прынесенага аднекуль стала.

3а сталом, адхінуўшыся на спінку крэсла, бы цвік, роўна тырчаў даўгашыі сухі оберштурмфюрар — не стары, кастлявы чалавек з падцятымі тонкімі вуснамі і схаванымі пад бровы вачыма. Бліскаючы сіняй іскрынкай пярсцёнка, выстукваў ён на стале нейкі матыў, старанна выпінаючы свае напрасаваныя грудзі з круглым нацысцкім значком і тоўстым «жалезным» крыжам. 3а яго спіной стаялі астатнія афіцэры і збоку ад усіх — той малады. Ён па — ранейшаму насцярожана і пільна глядзеў на ахвяры і найбольш — на лейтэнанта.

Яны былі зусім непадобны адзін на аднаго з першага погляду, — гэтыя два варожыя афіцэры — той вымыты, свежы, у наглянцаваных хромавых ботах, зухаватай высокай фуражцы з галуном і кантамі, і гэты — знявечаны, босы, расхрыстаны і змучаны. Але адчувалася нешта схожае і ў росце і нават у іх абліччы — тыя ж бялявыя схуднелыя твары, разважныя ўдумныя позіркі, мяккая пакатасць чыстых юнацкіх ілбоў. Малады немец не адводзіў позірку ад лейтэнанта-смяротніка, і невядома, што змушала яго так упарта ўглядацца. Можа, то была выхаваная з маленства пагарда к слабейшаму, можа, жаданне неабстрэленага тылавіка пазнаць дух праціўніка, можа, схаванае таемнае спачуванне?..

Лейтэнант між тым не вельмі думаў аб прычынах тае цікаўнасці: ён бачыў перад сабой ворага, чакаў пагібелі і думаў, што трэба будзе памерці па-людску. Але ў яго не было ніякае зброі, не шмат засталося сілы. I ён уклаў у свой погляд усю сваю нескароную волю і глядзеў так хвіліну-другую, не жадаючы ўступіць гэтаму немцу.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы