Читаем Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 полностью

Бездапаможна цярэбячы вузенькі паясок падараванага плацця, Люся безуважна прайшла каля трумо, спынілася ля завешанага гардзінай акна і невідушчым позіркам уставілася на сонечны зялёны падворак. Пасля кароткай радасці ёй зноў стала сумна і горка. Гаспадыня ўсё нешта чмыхала за дзвярыма, а яна доўга пазірала, як мітусяцца ў галлі вераб’і.

Хутка знадворку забразгалі дзверы, і ў калідоры пачуліся лянівыя крокі. У пакой увайшоў Ігар, швырнуў на канапу пакамечаны капронавы брыль і рашуча наблізіўся да Люсі. Але ў гэты момант са спальні выглянула маці.

— Во, Ігарок, якраз дарэчы. Ты ў мяне са спальні грошы не браў?

Ігар, падрыгваючы тонкімі нагамі, адышоўся ад акна, бухнуўся ў матчына крэсла і, не спяшаючыся, дастаў з кішэні блішчасты партабак. Маці, поўная ўвагі, чакала адказу.

— Гм, — сказаў Ігар, пастукваючы папяросай па вечку партабака, — Так сказаць, першая сямейная драма. І прадмет спрэчкі — дзесяць рублёў?

— Ну, кажы, Ігарок, — не вытрымала Маргарыта Яўгеньеўна. — Кажы, браў ці не?

— Што за наіўнае пытанне? — зноў іранічна чмыхнуў сын. — Грэх пакідаць богам пасланыя пару рублёў.

Ён закурыў і, нахабна паводзячы вачыма, даследаваў знямелую маркотную Люсю.

— Ігаа-а-а-ар, — засцярожліва праенчыла маці. — Няўжо ты не мог узяць там, дзе ў мяне заўсёды ляжаць грошы? Не для цябе ж яны былі пакладзены…

Люся раптам зразумела ўсё… Не разважаючы болей, яна кінулася ў прыхожую, адтуль у ванную, сарвала з сябе дараванае плацце і дрыготкімі рукамі апранула свой старэнькі квяцісты сарафанчык… Яе душыла вялікая крыўда.

Пасля скочыла ў гасціную, таропка і бяздумна выхапіла з-пад стала свой так і не развязаны клуначак і, ні слова нікому не кажучы, выбегла ў калідор…

…Убачыўшы яе з гэтым клункам на парозе, Дзіна Васільеўна толькі спытала:

— Цябе пакрыўдзілі?

А Наташка і Валерык з піскам і смехам вобцас кінуліся да Люсі, пачапляліся за яе сарафан, лемантавалі на ўвесь голас:

— Вазьмі на ручкі! Вазьмі на ручкі!

Клуначак упаў з яе рук на падлогу.

— Дзіна Васільеўна, я там не буду… Я не магу…

— Ну і клопат вялікі… Ну і не трэба, — нічога не распытваючы, толькі ўсяго і адказала Дзіна Васільеўна. — Не прападзем жа, нешта прыдумаем… Можа разам з імі, — яна кіўнула на Валерыка і Наташку, — я ўладкую цябе на работу ў дзіцячы сад. А там ты і ў вячэрнюю школу пойдзеш…

— Ой, каб так было!.. Каб так… — сказала Люся, хілячы да сябе і цалуючы Валерыка і Наташку.

1959 г.

Паядынак

Шчыльнымі радамі ляжалі яны на голай затаптанай падлозе былой сярэдняй школы, гэтыя некалькі сотняў палонных — параненых, хворых, душэўна надломаных людзей.

Уставаць, размаўляць і хадзіць было забаронена, і яны курчыліся так доўгія дні і ночы, застылымі позіркамі ўтаропіўшыся ў падзёўбаную кулямі столь, у разбітыя шыбы вялікіх акон, у адзінае, што яшчэ нагадвала школу — пакрэмзаную класную дошку на тынкаванай сцяне. Дарагім напамінкам былога бялелі на ёй сляды, пэўна, яшчэ вясновых экзаменаў: рэшткі сказаў з падкрэсленымі словамі, напалову сцёртая алгебраічная задача, а дзе — нідзе на беражках рамы нават паблісжвалі напісаныя алоўкам выратаваўчыя вучнёўскія падказы. Гэта было жахліва — у такім пекле нялюдскіх пакут бачыць гэткія светлыя адзнакі інакшага, далёкага ўжо, як мара, жыцця. Яны быццам дражнілі, гэтыя зацёртыя словы «Пока свободою горнм…» і гэтыя рэшткі спісанай крэйды, і нават анучка — шэрая, размачаленая, даўно ўжо высахлая і забытая на самым краёчку дошкі.

Тыя напамінкі мінулага тупым нажом кроілі спакучаную душу лейтэнанта, які, шчыльна прыціснуўшыся да сцяны, ляжаў крайні ў радзе, якраз пад дошкай. Ён быў зусім яшчэ малады, гэты палонны камандзір, і вабіў сваёй юначай узмужнеласцю — зблытанымі валасамі колеру пшанічных каласоў, схуднелым, але ўсё яшчэ круглявым, чыстым і нейкім прасветленым тварам — усім абліччам добрага, паслухмянага хлопца. У класе было зусім ціха, людзі прымоўклі, ляжалі, бы мёртвыя, толькі ў далёкім кутку нехта стагнаў у сне, нешта трызніў; роўна тупалі вартавыя ў калідоры ды ў рамах, не знаходзячы выйсця, білася, гудзела вялікая муха.

Але вось надвячоркам, калі негарачае восенскае сонца паклала на белай тынкоўцы шэсць доўгіх бліскучых палос, у калідоры загрукалі падкутыя боты, застукалі дзверы, і застаялую цішу будынка скалыхнула каманда:

— Строіцца ўсім!

Людзі на падлозе заварушыліся. 3 немачнай паспешнасцю і стогнамі тыя, што яшчэ былі жывыя і маглі ўстаць, пачалі ўзнімацца на ногі, — заварушыліся твары, спіны, скарэлыя бінты павязак — усе падаліся ў дзверы. Лейтэнант пад дошкай таксама варухнуўся, з яго вачэй ураз знікла зацятая самота, і ў глыбіні мільгануў цень трывожнае думкі. Ён узняўся разам з усімі і ў незашпіленай і непадпяразанай суконнай гімнасцёрцы з чорнымі пятліцамі на каўняры накіраваўся к выхаду. Яго левы рукаў з камандзірскім шаўронам матляўся пусты ўздоўж тулава, а пад гімнасцёркай на вузкай почапцы, якая белым шрамам уядалася ў худую юнацкую шыю, вісела параненая рука.

Перейти на страницу:

Все книги серии Васіль Быкаў (зборы)

Похожие книги

Музыкальный приворот
Музыкальный приворот

Можно ли приворожить молодого человека? Можно ли сделать так, чтобы он полюбил тебя, выпив любовного зелья? А можно ли это вообще делать, и будет ли такая любовь настоящей? И что если этот парень — рок-звезда и кумир миллионов?Именно такими вопросами задавалась Катрина — девушка из творческой семьи, живущая в своем собственном спокойном мире. Ведь ее сумасшедшая подруга решила приворожить солиста известной рок-группы и даже провела специальный ритуал! Музыкант-то к ней приворожился — да только, к несчастью, не тот. Да и вообще все пошло как-то не так, и теперь этот самый солист не дает прохода Кате. А еще в жизни Катрины появился странный однокурсник непрезентабельной внешности, которого она раньше совершенно не замечала.Кажется, теперь девушка стоит перед выбором между двумя абсолютно разными молодыми людьми. Популярный рок-музыкант с отвратительным характером или загадочный студент — немногословный, но добрый и заботливый? Красота и успех или забота и нежность? Кого выбрать Катрине и не ошибиться? Ведь по-настоящему ее любит только один…

Анна Джейн

Любовные романы / Современные любовные романы / Проза / Современная проза / Романы