Читаем Прарок для Айчыны полностью

Г а ш т о л ь д. Можа, і не мода. Можа, і не варта спазняцца. Зазначу толькі не ў крыўду, што вы думаеце вельмі далёка ад рэальнасці. А яна жорсткая і няўмольная. Яе трэба ведаць, прадбачьщь і ўмець змяняць, а змяняць на карысць усё той жа Айчыны, якую кожны ўяўляе і бачыць па-свойму: кароль - як вотчыну, з якой можна здзерці сем шкур; каралева з епіскапамі - як каталіцкі прыход, у якім можна распараджацца і чужой маёмасцю, і чужымі душамі; магнаты, да іх належу і я сам,- як арэну барацьбы і з каронаю і з папскай курыяй; а шляхта - як поле бітвы з магнацкім самаўладствам. А для тых, хто на самым нізе ці, як вы кажаце, для люду паспалітага, Айчына - гэта тое, што дае ўратавацца і ад каралёў, і ад епіскапаў, і ад магнатаў, і ад шляхты, і бог ведае яшчэ ад якіх насільнікаў усё той жа Айчыны-Бацькаўшчыны, сапраўдных законаў для якой мы, нажаль, яшчэ не напісалі і бог ведае, калі напішам.


С к а р ы н а. Але тое, што напісалі, павінна быць ведама людзям. Законы павінны жыць, дзейнічаць, змагацца. І гэта яшчэ не ўсё. Законы, якія мы з вамі зрабілі на мове народа, гэта якраз тое багацце дзяржавы і народа, якое сцвярджае іх годнасць перад народамі-суседзямі. Законы, як нішто іншае, садзейнічаюць захаванню, пашырэнню і развіццю мовы і літаратуры, і вы ведаеце, што менавіта яны сцвярджаюць іх значэнне як унутры дзяржавы, так і далёка за яе межамі.


Г а ш т о л ь д. Вы былі б несправядлівы, доктар, калі б западозрылі мяне ў абыякавасці да роднай нам мовы. Тое, што сёння беларуская мова - мова вялікай дзяржавы і што сам кароль вымушаны звяртацца да нас на нашай мове, а каралева трымае пры сабе перакладчыка з італьянскай на беларускую, не ў малой ступені мая заслуга і заслуга маёй канцылярыі. Сёння менавіта яна, канцылярыя канцлера Гаштольда, яе заканадаўцы і пісары надаюць пэўную накіраванасць развіццю мовы народа Вялікага княства. Паны-рада, сейм, мая канцылярыя ствараюць, пішуць і рэдагуюць безліч папер, дакументаў, заканадаўчых актаў і грамат. Мае пісары,


як ніхто, ведаюць цану выразнаму слову народа. Ім пакланіся, доктар Скарына! Гэта яны стварылі перадумовы таго, што наша мова стала дзяржаўнаю. І пакуль жыве наша дзяржава, будзе жыць і яе мова.


С к а р ы н а. Але ж вы не будзеце пярэчыць, што, пакуль жыве мова, будзе жыць і дзяржава. Будзе жыць дзяржаўнасць!


Г а ш т о л ь д. Не буду пярэчыць. Я толькі, бадай што, не здолею дапамагчы вам надрукаваць Статут у межах нашай дзяржавы. Дакладней, каб і здолеў, то мне, як і вам, перашкодзяць зрабіць гэта.


С к а р ы н а (у роспачы). Але ж гэта наш Статут, а не каралеўскі!


Г а ш т о л ь д. Улічыце, доктар, што Гаштольд толькі канцлер у караля і вялікага князя, а не вялікі князь...


С к а р ы н а. Шкада.


Г а ш т о л ь д. Шкада.



Абодва смяюцца.



С к а р ы н а. Што вы параіце мне, шаноўны канцлер?


Г а ш т о л ь д. Я парадуюся разам з вамі, шаноўны доктар, калі вам удасца надрукаваць Статут за межамі нашай Айчыны.


С к а р ы н а. Бедная Айчына...


Г а ш т о л ь д. Не будзем губляць надзеі набагацець...


С к а р ы н а. Не будзем.



Развітваюцца.



Сцэна зяцямняецца.



VІІ



Кракаў. Гаштольд і Жыгімонт прагульваюцца па прасцэніуму.



Г а ш т о л ь д. Ваша вялікасць, мы не можам не лічыцца з доктарам Скарынай. Яго непараўнальны розум, дасведчанасць, глыбокія веды ў многіх навуках, яго працаздольнасць і працавітасць на карысць сваёй дзяржавы і свайго народа, нарэшце, яго...


Ж ы г і м он т ( перахоплівае ). .. .яго упартасць...


Г а ш т о л ь д. І яго упартасць. Яна робіць яму гонар, але можа каштаваць і жыцця... І тут у вас, у Польшчы, і там у нас, у Вялікім княстве...


Ж ы г і м о н т. Што вы яшчэ ад мяне хочаце?..


Г а ш т о л ь д. Доктар Скарына другі ў Еўропе, пасля чэхаў, пераклаў Біблію на мову свайго народа і надрукаваў яе. Гэта падзея незвычайная, гістарычная падзея! Ад яе нельга адлучыць Скарыну, між іншым, як і ад Статута Вялікага княства, у які ён уклаў і сваю душу і свой розум. Друкарня Скарыны ў Вільні, працу ў якой ён прыпыніў, бо быў заняты Статутам, магла б пакласці пачатак...


Ж ы г і м о н т (вельмі агрэсіўна). Я не дазволю друкаваць ерэтычныя кнігі на тэрыторыі ( падкрэслена ) майго каралеўства!


Г а ш т о л ь д. Скарына мяркуе надрукаваць толькі каралеўскі Статут...


Ж ы г і м о н т (крыху мякчэй). Я не магу адмяніць папскія эдыкты на забарону друкавання ўсіх кніг, акрамя богаслужэбных лацінскіх. І вы добра ведаеце, як гэтаму ўзрадаваўся біскуп Ян.


Г а ш т о л ь д. Я яшчэ ведаю і тое, як ваша вялікасць настойліва вывучала і прыстойна ведае беларускую мову. Біскуп Ян мог бы ў гэтай справе пайсці за бацькам...


Ж ы г і м о н т (амаль па-свойску). Ён, як і я, баіцца каралевы і не хоча сварыцца з рымскай курыяй. А дакладней, ён падае сябе большым католікам, чым сам Папа Рымскі, толькі дзеля таго, каб насаліць каралеве. Любасць у іх узаемная і глыбокая.


Перейти на страницу:

Все книги серии Заслона

Прарок для Айчыны
Прарок для Айчыны

Драма «Прарок для Айчыны» Алеся Петрашкевіча прысвечана віленскаму перыяду жыцця першадрукара Францыска Скарыны. У п'есе адлюстравана гісторыя судовых спраў, звязаных са спадчынай, тых недарэчных побытавых калізій, якія адабралі ў творцы столькі каштоўнага часу, здароўя, абумовілі яго эміграцыю ў Прагу. У выніку судовай цяганіны вакол спадчыны Маргарыты, пасля шэрага няўдалых спроб заручыцца падтрымкай у людзей, надзеленых уладай або грашыма, Скарына апынуўся ў познанскай турме, у пазыковай «яме». П'еса А. Петрашкевіча ўжо сваёй назвай дэкларуе пытанне: чаму не шануюцца прарокі ў сваёй Айчыне? Чаму ў людзей таленавітых ворагаў больш, чым сяброў? Талент, як высвятляецца, няздатны сам сябе абараніць. Ён патрабуе разумення і падтрымкі як сучаснікаў, так і нашчадкаў. Людзі павінны быць падрыхтаваны для таго, каб прыняць гэты Божы дар.

Аляксандр Лявонавіч Петрашкевіч

Драматургия / Драма / Сценарий

Похожие книги

Зависимая
Зависимая

Любовник увозит Милену за границу, похитив из дома нелюбимого жениха. Но жизнь в качестве содержанки состоятельного мужчины оказывается совсем несладкой. В попытке избавиться от тоски и обрести былую независимость девушка устраивается на работу в ночной клуб. Плотный график, внимание гостей заведения, замечательные и не очень коллеги действительно поначалу делают жизнь Милены насыщеннее и интереснее. Но знакомство с семьей возлюбленного переворачивает все с ног на голову – высшее общество ожидаемо не принимает ее, а у отца любовника вскоре обнаруживаются собственные планы на девушку сына. Глава семьи требует родить внука. Срочно!Хронологически первая книга о непростых отношениях Милены и Армана – "Подаренная".

Алёна Митина-Спектор , Анастасия Вкусная , Евгения Милано , Тори Озолс , Ханна Форд

Драматургия / Современные любовные романы / Эротическая литература / Романы / Эро литература
Убить змееныша
Убить змееныша

«Русские не римляне, им хлеба и зрелищ много не нужно. Зато нужна великая цель, и мы ее дадим. А где цель, там и цепь… Если же всякий начнет печься о собственном счастье, то, что от России останется?» Пьеса «Убить Змееныша» закрывает тему XVII века в проекте Бориса Акунина «История Российского государства» и заставляет задуматься о развилках российской истории, о том, что все и всегда могло получиться иначе. Пьеса стала частью нового спектакля-триптиха РАМТ «Последние дни» в постановке Алексея Бородина, где сходятся не только герои, но и авторы, разминувшиеся в веках: Александр Пушкин рассказывает историю «Медного всадника» и сам попадает в поле зрения Михаила Булгакова. А из XXI столетия Борис Акунин наблюдает за юным царевичем Петром: «…И ничего не будет. Ничего, о чем мечтали… Ни флота. Ни побед. Ни окна в Европу. Ни правильной столицы на морском берегу. Ни империи. Не быть России великой…»

Борис Акунин

Драматургия / Стихи и поэзия