У свеце, такое часам узнікае адчуванне, не меншае цемрашальства, церпяць паражэнні сумленнасць, гуманізм, чалавечнасць. Войны то там, то там (Ірак — Іран і г. д.). Бясконцыя бамбёжкі Лівана і вынішчэнне палесцінцаў. Тэрарыстычныя акты, глабальныя махінацыі, разгул дэмагогіі ў міжнародных спрэчках, змовы і перавароты. Сквапнасць, аказваецца, валодае універсальнай сілай, нішчыць адных, дастасоўвае да сваіх патрэб другіх.
Дачныя дні разам з кнігай Васіля Бялова «Повести» («роман-газета»). Пасля стаў чытаць Буніна — побач з Бяловым ён салодкі, надта вытанчаны, інтэлігенцкі, далёкі бясконца ад жыцця простата, грубага, народнага.
А настрой Бялоў умее трымаць, і да сэрцаў чытачоў прамаўляе скупым і дакладным словам, ды яшчэ і усмешку трымае, усё пульсуе ад жыццёвых штуршкоў.
«Иван Африканович весь задрожал. И никто не видел, как горе пластало его на похолодевшей, еще не обросшей травой земле, — никто этого не видел».
Жыццё застаецца суровым, драматычным, лёсы камечацца, людзі выдаткоўваюць
сілы на нешта ўзбочнае...Буніна чытаць таксама — асаблівая насалода, паглыбленне духоўнасці, усталяванне ў сабе нейкага тонкага і прыгожага мастацкага ладу, адчуванне роўнай і радаснан сувязі з усёй рускай «дваранскай» класікай (Тургенеў хаця б).
Дачны мой дом усё патрэсквае, трэшчыны нібы бягуць па дрэве, і адчуванне такое, як нехта ходзіць уверсе па столі, і слых нават настройваецца на прыслухоўванне: ледзьве не жудасць нейкая бярэ. А тым часам цікаюць тачыльшчыкі, а за сценамі — ц-р-цр... Конікі.
Рухацца, рухацца, пакіроўваць сваю волю
на мэту і справу, хоць кожны дзень нешта ўнутры смокча, расслабляе, не дае разгарнуцца: сны з ускладнёнай бяссэнсіцай, загадкавае пабольванне нечага ўнутры, каля сэрца, паніжаны тонус. Але што гэта «перад усім тым, з чаго па-сапраўднаму пакутуюць людзі».15.8.
У «Правде» нехта Н. Плёнкін, кандыдат пед. навук, заслужаны настаўнік, даводзіць,
што надта многа пішуць у школах, што «нужно уменьшить объем письма, нужно меньше писать». А раней даводзілі: трэба як мага больш пісаць. У педагогіцы, медыцыне, як і ў сельскай гаспадарцы, шмат супрацьлеглых, самых иечаканых павеваў. I дужа часта яны генералізуюцца.Пачаўся вывад палесцінцаў з Лівана. Па сутнасці, Ізраіль атрымаў поўную перамогу і дамогся свайго. Цяпер ён можа канчаткова разбурыць Ліван, брацца за Сірыю, Іарданію і гэтак далей.
23.8.
Сёння з работы тэрмінова да заг. аддзела культуры I. I. Антановіча. Прапанаваў ісці рэдактарам часопіса «Мастацтва». То хіба ж гэта для мяне. Адмовіўся рашуча і канчаткова.
Запар прачытаў нарыс Ул. Паўлава «Хлеб і соль» у «Чырвонцы» і нататкі пра паездку ў Польшчу ў «ЛіМе». Кл-а польскімі нататкамі сёння абураўся, а мне здаецца, і там і там ёсць мясціны спакойнай і някепскай эсэістыкі, хоць І спады ў рэпартажнасць, пустапісанне — часам таксама. Але чалавек ён здольны, бясспрэчна.
Люба Тарасюк:
Маленькая вёсачка,
Звонка ўраслася, —
Які падгалосачак
Лесу вясенняга!
Пяе, не баіцца,
Што горла застудзіць
Світальнай вадзіцай, —
Нястомная студня.
I ціхім падхватам
Адклікнецца там яшчэ
За кожнаю хатай
Зарослае хатнішча.
Лісцінай-калінай
Той голас калышацца
На тонкай галіне
Дарогі зацішнай.
Андрей Вознесенский:
Чего уж, все одно — не выживешь,
Летучей Вечности товарищ.
Из этой мглы тебя не вызовешь,
Лишь ты ночами вызываешь.
24.8.
Размова з Клышкам пра Семашкевіча, пра адоранасць, пра шырыню, трываласць зробленага, і ў той жа час недастатковасць зробленага. I — пра загадкавы эпізод часоў студэнцтва, што, магчыма, паўплываў на лёс.
25.8.
Верш М. Танка («Полымя», 1982, № 8, с. 15):
Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на маці;
Ты яшчэ — чвэрць чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешсл на дружбу;
Ты толькі паўчалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, —
I толькі тады становішся чалавекам,
Калі ўсе могуць сиадзявацца
На цябе.
«Калі хочаш некаму зрабіць зло, зрабі дабро», — напамінаў мой бацька.
«Прыгожых людзей у поўным сэнсе гэтага слова, калі ў чалавека — спагаднае сэрца, залатыя рукі, мудрыя думкі, светлая душа, — нямала». Гэта праўда. Але ў атмасферы кар’ерызму, агалцелага здабывання даброт, спажывецтва, хабараў праядаецца часам самы ўстойлівы метал, адбываецца драбненне і самаабкраданне.
26.8.
Ціхі перадвосеньскі спакой. Неназойлівае цяпло і святло, калі так хораша і прыгожа наўкруг, птто рабіць трэба таксама толькі прыгожае.
Бічэль-Загнетава. «Запаведзь»:
Нічогачка не страчана, ані!
Быць лёгкай,
хоць і вырасту пры пні.
На дармавінцы
не папасвіцца нідзе.
Любіць людзей, нібы сваіх дзяцей.
29.8.
Мышы і пацукі, што ноччу абрынуліся на хату, першымі (было яшчэ так цёпла, утульна, прыгожа, сонечна) абвясцілі канец добраму лету.
«Теперь, заканчивая эту книгу и вспоминая все, что я слышал и видел за эти страшные годы, я могу только пожелать моим будущим читателям, чтобы им не пришлось испытать самое ужасное, что может быть в нашей жизни, — всесокрушающего урагана жестокой и бессмысленной войны». Так заканчваецца аповесць В. Яна «К последнему морю» (1941 —1951)., «Чем меньше у человека способностей, тем больше он способен на все».