Читаем Радкі і жыццё полностью

Зноў — цёпла, і восень — хоць у вецер ледзьве не пазвоньваючы сыплецца лісце — здаецца такой чыстай і добрай для душы, побач з ссаматнелым добра прыядноўваецца лёгкае, светлае. I лес — твой, і дол, і неба ў сваім настроі, і быць з імі — непаўторная насалода, і нехаць ісці ў хату, у справы. Як адарвацца ад самага вабнага і істотнага.Горная супярэчнасць, інтэлігенцкая сапсаванасць: калі нешта добрае, сумленнае робіш па неабходнасці, нешта пераадольваючы ў сабе. Натуральна — рабіць гэта без усялякага, проста, без устаноўкі. Як чалавек вышэйшай пробы, які ўнутрана цэлыіы і зробіць сваё усё адно, ці жыць яму ці памерці, ці зарабіць міласць ці гнеў, ці з адным змагацца ці з тысячай. Мама мая так можа (часта можа). Хоць без кампрамісаў не абыходзіцца, вядома, ніхто. Хіба што толькі прарокі, але ад прарокаў людзі адхіналіся. Прарок патрэбен на вялікую справу, а ў штодзённым жыцці з ім цяжка.

25. 10.

На прыёмнай камісіі ў СП выступае Д. (абмяркоўваюць У. рус. празаіка, 18 кніг, некалькі ў Маскве): «У. цудоўны чалавек, выдатна ўмее расказваць дзецям, зрабіў больш чым хто... з беларускіх пісьменнікаў і г. д., яму толькі бракуе таленту. (Рогат.) Але яго бракуе і многім з тых, хто прыняты ў СП. (Зноў рогат.)

...3 часоў, калі загадчыкам рэдакцыі перавыданняў быў Леў Салавей:

Клейте разумное, доброе, вечное

И не жалейте клей.

Клейте.

Спасибо вам скажет сердечное

Лев Соловей.

4Х1'

Многія кажуць: «Дай!» Іх становіцца ўсё больш.

16-га — смерць Андрэя Макаёнка, сёння пахаванне. Узрушэнне тут яшчэ і ад таго, што ён быў надзвычай жыццялюбны.

«Природа будто говорила: жизнь должна быть пре­красной, как я». Ці толькі гэта? Мне яна гаворыць: не будзь дрэнны, не мітусіся, стань таленавітым, лёгкім на справу і вартым многага.

Чалавеку неабходна пашырацца, а ён (хай сабе я) — так часта звужаецца.

4.12.

Лісты Сасідку, Русецкаму (70 год), Маі Львовіч. Выступление ў Палацы прафсаюзаў (юбілей СССР), для замежнага радыё (пра Русецкага), нататка для «ЛіМа» пра «Отче ім’я».

«Три Дюма» Маруа.

«Поэзия — открытая связь людей... Поэзия — самая необходимая ветвь в искусстве». Гэта ў Вазнясенскага гаворыць англійскі скульптар Мур. Добра гаворыць.

Апякло будзённае, знізіліся высі, пакінулі парыванні і думкі — чаму? Толькі таму, што мітуслівая служба ад ранку да вечара? Ці вычарпаны рэсурсы. Наўжо ж ужо зусім няма будучыні? Ці варта толькі ў яе закахацца, паверыць-— і прыйдзе новае.

Александр Лацис. «Диковинные усложнизмы». «ЛГ», 6.10.1982.

Пушкин — Киреевскому: «Избегайте ученых терми­нов; и старайтесь их переводить, то есть перефразиро­вать».

Пушкин — Вяземскому: «Да говори просто — ты до­вольно умен для этого».

Из «Болдинских чтений» (выпуск третий): «Инвари­антность этих пар, кроме их тематической итеративнос­ти, выражается еще и в том, что они сводятся в некую парадигму».

9.12.

На прыёмнай каміеіі ў СП. Прынялі Рубанава, Лаўшука, Тарасава. Адклалі Дзюбу, Шкляраву, Якутава. Па Дзюбу давялося выступаць, прытым адмоўна. Але ўвесь час, і пасля, не выходзіла з галавы прысвячэнне: «Бацьку, які загінуў, калі яму было столькі ж, колькі зараз мне». Нарадзіўся ён у 46-м, бацьку маглі ўзяць у армію пасля вызвалення.

Часам самая засмечаная, грувасткая, самая чужаземная мова — у моваведаў. Чытаю П. Нікалаева (доктар, вядомы вучоны) — нататкі з V кангрэса Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рус. мовы і л-ры. Ніводнага жывога слова. Быццам робяць сумную, нудную спра­ву. Пра гэта варта аднойчы стрэліць артыкулам.

...Сяргей і яшчэ пяць хлапцоў з класа пастрыгліся дагала — на спор з дзяўчынкамі (тыя купяць торт). У нейкі момант, агледзеўшы сябе ў люстэрку, плакаў.

Настаўнік не той, хто вучыць, а той, хто вучыцца.

Трывожны сённяшні сон. На нейкай страсе прабіраюся ўверх, а на комін села нейкая шэрая, шызаватая птушка з моцнай глюгай. Нейкая пагроза, боязь. Але ж ведаю, што вараннё лёгка спалохаць. Жменяй імшаніку — туды. А яна — ага, вось ты дзе. Пырх — і побач. Я адчуваю: павінен яе гнаць, зараз яна нешта мне бла­гое зробіць, клюне ў вока ці яшчэ што. Але такія млявасць, утраненне, нямогласць. Са сполахам і прачынаюся. I не першы раз уначы ляжыш, ляжыш, ляжыш.

1983

9.1.

Артыкулы, нарады, размовы пра дысцыпліну. Дай Бог!

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже