Читаем Радкі і жыццё полностью

Успаміны пра першы ад’езд на цаліну. Думка тады пра залатое пакаленне, будучыню. Таварныя вагоны, мая ватняя коўдра, на якую заўсёды нехта пхнуўся ўзлезці. Прыкметныя — хто дужасцю, хто абліччам — хлапны, як і прыгажэйшыя з дзяўчат. Хваляванне ад Смаленска, кармёжка ў салдацкіх сталовых. Пераезды ў тамбурах — пажадана з якой дзяўчынай на пару. Кожны дзень (едзем на ўсход) усё больш ранні ўзыход сонца. Святло як усюды, а як цяпер адчуваю — святло біла знутры. Я яшчэ тады быў чысцюткі-чысцюткі, без аднае брыдоцінкі. Едзеш дні і ночы, а дарога здаецца бясконцаю, а ўсё кожны міг новае і нязвыклае, і ўсё нова, нова. Вось Ражск (Ряжск, вельмі руская назва, хай яе ніколі не забяруць)/ Бяжыш нейкімі дварамі, між вострых частаколаў, пераскокваеш нейкія раўчакі ці то пойла свіное і иатрапляеш у захалусны магазінчык (крамка), дзе яблычнае віно і кансервы. 3 бутэлькаю хутчэй назад. У вагоне хлопцы быццам цябе чакалі, абселі. У пяцісотграмовы мсталічны кубак наліваюць: ты першы і пі. Па нявопытнасці я выжлуктваю амаль усё. Дык жа хлопцы як — глядзяць пракісла і недаўмёна. I Ханяўка, і Валодзя Вязевіч любяць — ого! Хутчэй зноў туды, і яшчэ адна бутэлька ванючага пойла. I яно быццам само такое ж задворнае, з дамешкамі пахаў вываранай бялізны, мыльнай пены, свінога пойла. Хлопцы лагаднеюць, вагон імчыць і імчыць, набягаюць здарэнні. Нехта кінуў у акно бутэльку — разбіў хлопцу галаву. Папярэджваюць — не выстаўляйце ногі — звешваюць. I вось высокі перон — жах! — і нехта інвалід, і гэта праходзіць міма, як чыгуначныя станцыі. Усё жыццё — а я ж заўсёды быў асцярожны — помніцца імгненнямі пагрозлівай небяспекі, і ко.іькіх жа такая небяспека паглынае.

Паездка на трактарны завод, выступление з Шушкевічам. Жанчыны слухалі, нават куплена пяць экземпляраў «Дня паэзіі».

Па дарозе жыцця брыду, еду, бягу сорак чацвёрты (божухна!) год — знаходжу і губляю. Рухацца, жыць — у людзі!

У мамы — госці. Мужчына, старшы дыепетчар аўтазавода Міхаіл Вардамскі, яго жонка, работніца. Былыя партызаны са спаленых вёсак. Яна, паводле адной вер­ен, была сярод расстраляных. Знайшлі яе прымёрзлай. Сякерай адсеклі прыліплыя валасы. Засталася жыць.

Расказвае, як тройчы соўгалі ёй пісталет у рот (да рвоты), як стаяла ў сарочцы (сукенку парвалі), а пасля павалілася, ішоў з яе («даруйце») кал...

Пражылі без выгод, без ільгот. Нават заказ іхні палучаў нехта спрытны (ён усё абураецца: трэба было аддаць заказ Саю, а не гэтаму блатаку). Перад строем партызанскай брыгады было аб’яўлена аб узнагароджанні яго ордэнам (Чырвонай Зоркі). але ордэна так І не атрымаў. Не трапіў у кнігу «Мы будем жить», паколькі Астаська, расказваючы Сіманавай, як выкралі зброю ў немцаў, назвала свайго брата і дадала: а з ім яшчэ адзін партызан.

7.3.

Ужо не вясна, а сумны морак хлюпаты і снегу.

Прамы і запомнены страх, жах — ужо ў самае выз/ валенне — хаванне ў зямлянках каля могілак у Астраіныцкім Гарадку. Дзень сонечны, цёплы, мы ўсё таўчомся наверсе, як раптам нізка-нізка (на брыючым) нямецкі самалёт з крыжамі — жах і паніка, кінуліся усе да бліжэйшай ямы, праламіўшы страху, збіўшыся у кучу. Страшна было ад паверхні і ад зямлі, ад агульнага страху, які няўпраўна ціснуў мяне, душыў. Я не крычаў, нічога нават сказаць не мог. А тут яшчэ наверсе пачуўся голас Веры Фамінічны, яна мяне шукала, без страху і панікі, а нехта (усе?) на яе злаваў, і ад злосці было яшчэ боязна, ды і лупцоўкі ад В. Ф. я ўжо чакаў...

Ва ўспамінах Чукоўскага:

«В Петрограде, в Генишевском зале, он, помню, про­цитировал по какому-то поводу такое идиотское двусти­шие:

Скажи, где кончается наш поцелуй

И где начинается запах сирени.

И тут же прибавил: «Как сказал Александр Сергее­вич Пушкин».

— Маяковский, вы врете, у Пушкина этого нет!

— Ну, так у Ратгауза! Не все ли равно?»

Да Пушкіна далекавата, але ідыёцкім называць гэта двухрадкоўе няварта.

Напісаць калі-небудзь артыкул «Жыццёвасць». Некалі Блок пісаў: «нигде не жизненна литература так, как у нас в России». Паэты пайшлі ў вытанчанасць, абразкі, эцюды, імпрэсіі — па-за абставінамі, дачыненнямі, рэаліямі жыцця. Няма кантактаў са штодзённасцю. Прыхільнікі Алеся Разанава (вечар у Доме мастацтваў) паляць свечку, гавораць пра моц і свята інтэлекту (няхай), крычаць: «Слава Разанаву!» (гэта недарэчна); але ж не рабіць усю паэзію інтэлектуальным шаманствам — хадзіце па зямлі, бачце жывых людзей, чуйце пахі і гукі, не забывайце пра хлеб, станок, карову і авечку...

Загадкавае, таямнічае (іншы кірунак думкі) знікае ў літаратуры. «Венера Ільская» Мерымэ сёння не з’яўляецца. Але ж у паэзіі магчымасці фантастычнага невычэрпныя — як выдумкі ўяўлення.

О, я хочу безумно жить:

Все сущее — увековечить,

Безличное — вочеловечить,

Несбывшееся — воплотить!

Пусть душит жизни сон тяжелый,

Пусть задыхаюсь в этом сне, —

Быть может, юноша веселый

В грядущем скажет обо мне:

Простим угрюмство — разве это

Сокрытый двигатель его?

Он весь — дитя добра и света,

Он весь — свободы торжество!

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже