Читаем Русалкі клічуць полностью

Насцін шлях на працу пачынаўся з люстэрка ў ванным пакоі: шкло зацягнута парай, ды праз яе ўсё роўна відаць каштанавыя валасы і цёмныя вочы. Пасля – пераходзіла да люстэрка ў калідоры: тут бачныя і маленькія зморшчынкі каля вачэй. Губы крыху падфарбаваць.

Пасля – вітрына крамы, якую мінала штораніцы: там Наста адбівалася быццам у бруднай, глыбокай вадзе – шэрая постаць, рысы не разабраць.

Пасля – адбітак у дзвярах аўтобуса: круглы твар, толькі на секунду, бо дзверы расчыняліся – адлюстраванне знікала.

Пасля аўтобуса – шкло на прахадной: на ўвесь рост – красоўкі, джынсы, куртка. Пасля – дзверы ў будынак: прыгледзелася – валасы растрапаліся, паправіла.

Наста сачыла за сабой, нібы шукала пацверджанне, што яна існуе: так яна выглядае зараз, вось гэта – яна. Апошняе адлюстраванне – у старым камп’ютары, чорна-белае: тут яна бачыла сябе ўжо тры гады.

Наста: Я ўжо тры гады тут

Ліза: Віншую. Сёння святкуем?

Штораніцы Наста правальвалася ў працу, яку калодзеж, і там, у калодзежнай цемры, гублялася – пісала і рэдагавала, забыўшыся пра сябе, пра ежу і спатканні. І ніколі не адмаўлялася ад заданняў, прымала іх як выклік: сядзела вечарамі і на выходных, толькі каб справіцца на выдатна. Так, звычка засталася з універсітэта. Тады Юра жаліўся, што ўвесь яе час забірае вучоба і дзеля яго нічога не застаецца, а зараз ён жаліўся на Насціну газету.

Ліза казала ёй, што гэтага ніхто не адзначыць – нікому тут не патрэбныя добры стыль, прыгожая мова. Але як жа інакш? Калі ёй даручылі, значыць, працу неабходна выканаць, і выканаць так, каб не свярбела сумленне.

– Па тэлевізары гаварылі, тыя, хто робіць сэлфі, насамрэч хворыя, – гэта павіталася Марыя Сяргееўна, яе адзіная калега. Апроч іх у заводскай газеце была толькі галоўная рэдактарка, якая выдумляла тэмы ці не для кожнага артыкула.

Наста ўсміхнулася ў адказ, нібы зразумела жарт.

Наста: Я яе калі-небудзь заб’ю

Ліза: Забі

Дык што?

Наста: Сёння ж панядзелак Ліза: Ну, як пішацца?

Нядаўна Ліза яе напалохала – прапанавала: «А ты знайдзі тэму сама і напішы, што хочаш». Ужо некалькі дзён Наста нічога не магла прыдумаць.

– Калі шмат пісаць у смартфоне, пачынаюцца праблемы з вялікім пальцам. Гэта будзе адна з галоўных праблем вашага пакалення. Калі ты здасі артыкул пра зборы?

– Пачынаю.

– Ну то выпі спачатку са мной гарбаты, – Марыя Сяргееўна кінула ў кубак пакецік і паклала побач дзве цукеркі. – На выходных зноў Лёша тэлефанаваў. Гэтым разам едзе ў камандзіроўку ў Самару.

Лёша, сын Марыі Сяргееўны, правацаў у рэспубліканскай газеце і быў не тое, што Ліза з Настай.

Наста: Яна зноў пра яго пачала

Ліза: Трывай

– Так шмат працуе, вядома, там не тое, што ў нас.

Столькі падзей, такі тэмп.

– А да вас калі заедзе, усё па камандзіроўках ды па камандзіроўках? – Наста не стрымалася.

Марыя Сяргееўна знерухомела. Толькі рука з металічным гарбатнікам тарганулася, каб захінуць сэрца. На метале Наста ўбачыла свой скажоны адбітак.

– Але малайчына, што тэлефануе, бо й на гэта час патрэбны. І ў мяне часу не стае, а ў яго, відаць, зусім няма.

Рука ажыла і наліла кіпень:

– А як там Ліза? Яшчэ не выйшла замуж?

Здавалася б, Марыя Сяргееўна сама яшчэ не выйшла замуж гадоў як трыццаць, але пра сябе яна не думала. У яе быў сын.

– Так і не разумею, чаму яна пайшла з працы. Я тут дваццаць пяць гадоў і нічога благога сказаць не магу. Канешне, наша рэдактарка, – гэта шэптам, – мае няпросты характар, але ж можна перацярпець. Няўжо лепей пазногці чужым людзям клеіць?

– Марыя Сяргееўна, я фотаздымкі дадам да артыкула, як лічыце?

– Дык я ж забыла! Сёння да нас зойдзе пляменнік сябра майго аднакурсніка, пазычыць энцыклапедыю. Вось бы з ім Лізку пазнаёміць! Толькі ён тут на вакацыях, а пасля ў Менск вяртаецца, дык гэта нічога. Заві яе, толькі не кажы, навошта, бо не пойдзе каза гэтая. Пішы давай, – Марыя Сяргееўна паспрабавала зазірнуць у экран айфона.

– У мяне вялікі палец адваліцца, – але пачала друкаваць.

Наста: Ліз, сустрэнеш мяне сёння з працы?

Ліза: Штосьці здарылася?

Наста: Не, усё добра, пасля раскажу, там паднесці

У 18:00

Ліза: Ок

* * *

А васямнаццатай Ліза стаяла каля ўвахода. Яе перасмыкнула, калі ўявіла, што давядзецца вярнуцца сюды, але хто ведае – гэта маленькі горад, у якім не так і шмат працы, каб перабіраць.

З дзвярэй, уся чырвоная, выскачыла Наста і сунула ёй кнігу:

– Гэта кніга, трымай. Зараз прыйдзе хлопец, ён ведае, што гэта ты. Мы цябе яму апісалі. Аддасі кнігу, ну і там калі захочаш, паводзіш яго тут, ён не мясцовы, пакажаш, дзе Скарына.

– Наста, ты лепей бяжы, бо… Наста хутка праслізнула за дзверы і зачыніла іх за сабою.

Ліза тузанула ручку – не зрушыліся. Тузанула мацней – на дапамогу Насці падбегла Марыя Сяргееўна. Ліза паспрабавала яшчэ і яшчэ – але дваіх ёй не перамагчы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть