Читаем Русалкі клічуць полностью

Калгасніцы дамаўляюцца пра хуткі сход, абмяркоўваюць навіны. Ды не толькі свае, калгасныя, але і сусветныя – тут чытаюць і класічныя творы, і перадавіцы. А яшчэ чакаюць госця, і, хоць на двары цёмна, раз-пораз пазіраюць у акно.

– Добры дзень, – адчыняюцца дзверы, і ў хаце з’яўляецца жанчына з абветраным тварам, у пакрытай дарожным пылам вопратцы.

Чаму яе сабралася сустракаць вёска? Бо жанчына гэтая – майстар, а тое ёсць найвялікшы тытул савецкага чалавека: яго неабходна ў нас заслужыць, выпрацаваць потам і крывёю.

Увесь раён ведае яе гісторыю. Сама з бядноты, нарадзілася пры панах, таму не змагла атрымаць адукацыю. Але народнае мастацтва жыве, колькі-б яго ні душылі прыгнятальнікі: талент прабіў сабе шлях.

Жанчына-майстар малюе дываны, якімі калгасніцы ўпрыгожваюць свае дамы. Гэта не буржуазнае мастацтва, схаванае ў музеях, а мастацтва для народа, што заўжды цягнуўся да прыгажосці.

– Я малюю для людзей увесь свой век, – расказвае Алена Кіш, – і сваю працу тут пачну адразу-ж, каб як мага хутчэй паспець выканаць усе запатрабаванні калгасніц.

Жанчыны абступаюць Алену, расказваюць ёй пра свае дасягненні на палях, пра бітву за ўраджай, якую яны выйгралі, нягледзячы на тое, што перамога была цяжкай, пра светлую будучыню, якая ляжыць перад іх калгасам. І вочы майстра пачынаюць свяціцца тым самым запалам, што і вочы калгасніц. Бо, дзякуючы працоўнаму люду, гэтая Будучыня ляжыць і перад ёй».

– Думаеш, тут раней жыла журналістка, як і мы? – Наста чакала, пакуль Ліза дачытае і даесць.

– Магчыма. Табе гэта не патрэбна? Тады я аддам Алесю. Ён казаў, штоадмыслова прыехаў парэдкую энцыклапедыю, дзе ёсць артыкул пра Алену Кіш. Раней я пра яе і не чула, а тут двойчы за апошні тыдзень.

– Пашчасціла яму з табою, – Наста адкрыла ваду, каб мыць посуд, – Там на адваротным баку аркуша пазначаны адрас вёскі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отражения
Отражения

Пятый Крестовый Поход против демонов Бездны окончен. Командор мертва. Но Ланн не из тех, кто привык сдаваться — пусть он человек всего наполовину, упрямства ему всегда хватало на десятерых. И даже если придется истоптать земли тысячи миров, он найдет ее снова, кем бы она ни стала. Но последний проход сквозь Отражения закрылся за спиной, очередной мир превратился в ловушку — такой родной и такой чужой одновременно.Примечания автора:На долю Голариона выпало множество бед, но Мировая Язва стала одной из самых страшных. Портал в Бездну размером с целую страну изрыгал демонов сотню лет и сотню лет эльфы, дварфы, полуорки и люди противостояли им, называя свое отчаянное сопротивление Крестовыми Походами. Пятый Крестовый Поход оказался последним и закончился совсем не так, как защитникам Голариона того хотелось бы… Но это лишь одно Отражение. В бессчетном множестве других все закончилось иначе.

Марина Фурман

Роман, повесть