* * *Цярэжка цярэжыла,На печы не ўлежала.— Цярэжка, чаху-чаху,Што ў цябе ў мяху, ў мяху?— Шпілечкі ды йголачкі,Залаты пярсцёначкі.Йголачкі ды нітачкі,Хведаравы лытачкі.* * *Цярэжку бяда стала,З кім яго жана спала.У садку зялёненькім,З казачком малодзенькім.* * *Пабег дзед па ельнічку,Баба па бярэзнічку.Дзед бабу лавіў, лавіў,Ляшчыннік ламіў, ламіў.Ляшчыннік не ломіцца,Бабулька не ловіцца.* * *А здайся, бабулька, зздайся,На іншых не заглядайся,Іншыя не лепшыя,Ёсь за мяне й меншыя.* * *— Дзядулька, саколік мой,Падымі падолік мой.— Бабулька, царыца мая,Каротка спадніца твая.* * *Не ўцякай, дзядулька-шарсцень,Не турбуй бабіных касцей.Пасядзі на печцы ў кутку,Пакуль я красёнцы вытку.Тоненька-танюсенька,З пальчыкам раўнюсенька.Выткаўшы красёначкі,Пашыю штанёначкі.* * *Пастаі, бабулька, ў кутку,А я разганюся ды ўткну.Не ўцякай, бабулька, з раду,Уторкну дудачку ззаду.Не ўцякай, бабулька дворна,У цябе пад пупам чорна.Не ходзі на рэчачку,Замочыш авечачку,He ходзі на быструю,Замочыш сукрыстую.* * *Ажнуль мне галоўка баліць,Як жа мне дзядульку злавіць?Не бяжы, дзядулька, бяжком,Запала сцежачка сняжком.Вазьму я мяцёлачку,Размяту дарожачку,Запалю я свечачку,Асвячу я сцежачку.* * *Хоць жа я пабегаю,Як рыбка па берагу.Хоць жа я пагуляю,Як рыбка на Дунаю.Хоць жа я галоўку зламлю,Я сабе дзядульку злаўлю.* * *Ай, бяда мне стала, бяда,Далі мне старога дзяда.Старога, старлівага,А дужа сварлівага.Ані з ім у пір пайсці,Ані з ім дома быці.Пайсці ў пір — сварыціся,Дома быці — біціся.* * *Бела рутанька на вакне,Не далі дзядульку па мне.Я росту вышэйшага,Гонару лішэйшага,Ён ростага меншага,Гонару цішэйшага.Зялёна рутанька стаіць,На мяне мой дзедзька глядзіць.Зялёна рутанька на вакне.А дайце дзядульку па мне.* * *Пайду я каля лугуДзеўкам на пераругу.Пайду я каля садуХлопцам на перасяду,Каліну ламаючы.Дзядульку шукаючы.* * *Паіла коніка ў вядрэ,Ўбачыла рыбачку на дне.Смачная рыбачка карась,Пацалуй, дзядулька, хоць раз.Смачная рыбачка язёк,Пацалуй, дзядулька, разок.* * *Пайду я кароў даіць,А за мной Давыд бяжыць.Кіну я даёначкуДавыду ў галёначку.Каб цябе кадук стаптаў,Як ты мне хвартух падраў.Гэта мне татусь купіў,Каб мяне Пятрусь любіў.* * *Буду я дзевак прасіць, —Паможце мне дзеда злавіць.Мой дзедзька далёка відаць,У яго боцікі скрыпяць.Шубачка бабровоая,Шапачка-баранкоўка.Кудры завіваюцца,Дзеўкі заглядаюцца.* * *Дзед бабе чугай шыіць,A ў бабы душа ныіць.Дзед бабе чугай пашыў,На начы сем раз прасіў.* * *Дзед бабу тапіць вядзець,А баба крычыць, не йдзець.Дзед бабу чабох на дно.— А мне, дзедзька, й тут ладно.* * *Казалі, мой дзед прапаў,А яго ніхто не ўкраў.Мой дзед па гарэ ходзіць,Карагод дзевак водзіць.* * *Пайду я на ток, на ток,Знайду я курэй куток,Пеўніка ніводнага,Галоўка заводная.Вы, курачкі, не сакачыце,Галовак не клапачыце.Ёсь у мяне рэшата пер'я,Куплю вам пеўніка пеўна.Ёсь у мяне рэшата пшаніцы,Буду я сыноў жаніці.* * *На гарэ дудар хлодзіць,Карагод дзевак водзіць.— Дзяўчаты-пралесачкі,Не йдзіце ў арэшачкі,А вы там заблудзіце,Дамоўкі забудзеце.Вас заяц напугаіць,Вас пугач загукаіць.* * *Пайду я праз тын глядзець,Як жа мой дзядулька арэць.Конік вараненечкі,Дзядулька маладзенечкі.* * *Не ўцякай, дзядулечка,Я ж твая бабулечка.Чаго ты туляешся,За дзевак хаваешся,Каго ты ўракаешсяЦі мяне цураешся?* * *Шэрая зязюлечкаПа саду паляцела.Далі мне дзядулечку,Kaго я захацела.Трэба мне піва варыць,Трэба мне сыноў жаніць.Трэба мне гарэлку гнаць,Трэба мне дачок аддаць.