Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *A ў сераду на Масляніцу,Ha жыдоўскія запустыПятух яйцо знёс,На паліцу ў куточак узнёс.А сляпы падглядаваў,A глухі падслухаваў,A бязрукі яечка ўкраў,A бязногі уздагон паджгаў.A бязрукі ды ў бязногагаЯечка адабраў,Галапузаму за пазуху паклаў.* * *Цераз тры дніНа чацвёртай нядзеліМайго мужа камары з'елі.Ай, пайду з тугі-гора заб'юсяАб белыя падушкі.Цераз тры дніНа чацвёртай нядзеліМайго мужа камары з'елі.Ай, пайду з тугі-гораўтаплюсяУ салодкім мядочку.Цераз тры дніНа чацвёртай нядзеліМайго мужа камары з'елі.Ай, пайду з тугі-гора задаўлюсяНа маладых малойчыках.* * *Пайшоў казёл у гарод,Стаптаў часнык, зламаў плот.Павязу казла на базарI за тры рублі прадам.За руб куплю чарніла,А за другі бяліла,А за трэцці румянаў,Каб на мяне сусед глянуў.Прадала я свой тавар,А на двор мой гаспадар:— Чаго, жонка, чырвона?— Печ паліла сягоння.— Чаго, жонка, чарнаброва?— А я ў печ клала дровы,Лучыначку паліла,Бровы агнём хапіла.— Чаго, жонка, так бела?— А я муку сеяла.— Ну, дзе ж, жонка, наш казёл,Быў жа спрыцен i вясёл?— Пайшоў казёл на гару,Скруціў сабе галаву.* * *A ў нядзелю п'ю, п'ю,Ў панядзелак п'ю,п'ю.A ў аўторак снапоў соракПшанічаньку жну, жну.Ў сераду сушыла,Ў чэцвер малаціла,Ў пятніцу веяла,A ў суботу сеяла.A ў нядзелю прадалаI з хлопцамі прапіла.Слава Табе, Госпадзі,Што да дзела давяла!* * *Ай, жонка мужа ды зневажала,Завяла ў поле дый прывязалаПлячмі к бярозе, х..м к дарозе.A людзі едуць ды ўсё пытаюць,Што чалавеча х..м баўтаіць?A паставіла вадзіцы ражку,А палажыла саломы вязку.Не йдзець нядзелю, не йдзецьдругую,Трэццяй нядзелі пайшлаглядзеці.Салома ляжыць, вадзіца стаіць.Салома цалютка, ражкапаўнютка.* * *A ў цёмным лесе сава кувічыць.Люлі-люлі, сава кувічыць.A ў чыстым полі муж жонкуклычыць,Люлі-люлі, муж жонку крычыць:— Ты, жонка мая, людзямспадмана.Люлі-люлі, людзям спадмана.— Калі ж не верыш, а мойміленькі.Люлі-люлі, а мой міленькі, —Купі званочак пад падалочак.Люлі-люлі, пад падалочак.Як хто затроніць, званокзазвоніць.Люлі-люлі, званок зазвоніць.А ты пачуеш, мяне ўратуеш.Люлі-люлі, мяне ўратуеш.Званочак звоніць ля самай хаты.Люлі-люлі, ля самай хаты.А муж не чуіць, ён глухуваты.Люлі-люлі, ён глухуваты.* * *А дзед бабу разуваў,Разуваў, разуваў.Пад ножачку паглядаў,Паглядаў, паглядаў,— Ой, бабулька, што за звер,Што за звер, што за звер,Я ж баюся, каб не з'еўКаб не з'еў, каб не з'еў.— Ці ж ты ў лесе не бываў,Не бываў, не бываў,Чорных звяроў не відаў,Не відаў, не відаў?Ты, дзядулька, не рабей,Не рабей, не рабей, —Гэта птушка салавей,Салавей,салавей.Ён i свішчыць i пяець,I пяець, i пяець,I спакою не даець,Не даець, не даець.А дзед бабу разуваў,Разуваў, разуваў...
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики