Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Навіны надта непамысныя, – кажа. – У аднаго багатага чалавека пачаліся нечуваныя дзівосы. Сын, як толькі нарадзіўся, сеў і гучным голасам закрычаў: “Дайце есці!” Перапалохаліся ўсе, аднак жа адрэзалі яму паўбохана хлеба, а ён, вокамгненна з’еўшы гэта, ускочыў і да дзвярэй. Там стаяла поўная кадзь вады. Ускочыў у яе і схаваўся пад вадою. Усе кінуліся ратаваць, а выцягнулі адтуль рыбіну. Паклалі яе на стале і, гледзячы на яе, доўга стаялі задуманыя. Пабеглі да ксяндза. Той ураз прыехаў і калі перажагнаў гэтую рыбіну, дык яна зноў ператварылася ў немаўля. Ахрысцілі яго. Той сын расце цяпер, але заўсёды халодны, як рыба. Старыя людзі кажуць, што калі прасіў есці, дык не хлеба трэба было даваць яму, а камень, бо будзе неўраджай і голад. І дрэнна, калі ён вырасце халодны, як рыба; а барані Божа, калі яшчэ разумны будзе – шмат бяды наробіць.

– І ты верыш гэтаму? – спытаўся дзядзька. – То, пэўна, недзе адліваюць званы, а каб былі гучнейшыя, і разняслі такія цуды па свеце. Ці можа немаўля перакінуцца ў рыбіну і расці халоднае, як навец?

– Пане, ты кажаш – адліваюць званы; у нас у касцёлах усюды яшчэ званы цэлыя. Медныя так хутка, як гаршкі, не разбіваюцца.

– Янка, ці даеш ты веры? – загаварыў Завальня да мяне.

– Мне здаецца, дзядзечка, што такія фантазіі ствараюцца людзьмі ад смутку і заўсёдных пакутаў.

– Можа, і так. Раскажы нам, Аўгіня, што яшчэ чуваць.

– Варка Плаксуніха памерла.

– Вечны спакой. Гэта рэч не новая: людзі нараджаюцца і паміраюць.

– Але памерла па-хрысціянску. Паспавядалася і ўзяла прычасце. У Полацку, дзякуў Богу, яна перамянілася.

– Хіба гэта была вялікая грэшніца?

– О! Я ведаю ўсё. Як жыла яе маці, ды і яна (няхай ужо Пан Бог не памятае яе грахоў!) мела радзімы знак на вуснах, які шмат ёй шкодзіў.

– Ты мусіш ведаць пра гэта напэўна, бо з табою ўсе шчыра гавораць.

– Я ва ўсёй гэтай ваколіцы хрышчу дзяцей, тут усюды мае кумы, усе мяне любяць, кожная кабета радая са мною пагаманіць, дык я і ведаю ўсё: хто што робіць і як жыве. Маці Плаксуніхі была слаўнаю чараўніцаю. І няўжо пан пра гэта не ведае?

– Нічога не ведаю. Раскажы мне пра маці і дачку.

<p>АПАВЯДАННЕ ПЯТАЕ.</p><p>РАДЗІМЫ ЗНАК НА ВУСНАХ</p>

– Маці гэтае Варкі звалася Праксэда. Жыла яна ў карчме за рэчкаю Дрысай непадалёку ад краснапольскага маёнтка. Яе мужык быў аканомам у адным невялічкім панскім фальварачку. Жыла Праксэда няблага; хоць карчма яе не была пры гасцінцы і вельмі рэдка хто-небудзь туды наведваўся, аднак яна хутка сабрала грошы, не сумавала, часта спраўляла новыя сукенкі і заўсёды хадзіла ў прыгожых уборах.

Суседзі мелі падазрэнне, што Праксэда забірае малако ад кароў з суседніх вёсак, бо сама мела вельмі мала жывёлы, але прадавала масла і сыры ў горадзе. І вось па ўсёй ваколіцы разыходзіліся чуткі, нібыта яна апоўначы вешала белы ручнік на сцяне, падстаўляла вядро і з двух канцоў гэты ручнік даіла. Малако лілося ў посуд, і яна хутка напаўняла ўсе збанкі сырадоем.

Колькі гаспадароў наважыліся напэўна ўсё даведацца і абвінаваціць яе перад панам. Дык яны запраглі ўвечары каня, едуць туды, мяркуючы, што зловяць Праксэду на гарачым, бо карчма была ад іх вёскі вёрст за шэсць. Але што за праява? Хоць дарогу ведалі так, што здавалася, кожны, заплюшчыўшы вочы, дайшоў бы, – блукалі да світання, не разумеючы, у які бок іх занесла. Як развіднела, убачылі, што ўсю ноч кружылі вакол карчмы, але знайсці яе не маглі. Змардаваўшы каня і не выспаўшыся самі, павярнулі дахаты.

Пасля, бо ад свайго так і не адступіліся, дамовіліся прыехаць да Праксэды перад захадам сонца. Купілі ў карчме гарэлкі, выпілі па кілішку і, нібыта ўжо моцна п’яныя, палеглі спаць на лавах. Аднак кожны пазіраў з-пад рукі, што карчмарка будзе чыніць апоўначы. Патушылі агонь, але поўнае цемры ў карчме не было, бо ў самае вакно глядзела поўня. Ім здавалася, што прайшло ўжо шмат часу, і, пачуўшы голас пеўня ў стадоле, вырашылі: поўнач ужо мінулася, дарэмна чакалі. Адзін падняўся, выйшаў на ганак і дзіўнае бачыць: велізарны певень на высокіх, як у жорава нагах, у нямецкай вопратцы і капелюшы, пяе, седзячы на драбінах. Спалоханы селянін вяртаецца ў карчму і апавядае пра ўсё гэта сваім таварышам.

Яны запалілі святло, выйшлі, жагнаючыся, з карчмы, запраглі каня і заспяшаліся дамоў. Ля свае вёскі сустрэлі парабкаў, якія, толькі што павячэраўшы, гналі коней на начлег. Начлежнікі, паказваючы чырвоныя воблакі на захадзе, сказалі ім, што да поўначы яшчэ далёка.

Хоць не ўдалося і другі раз злавіць Праксэду, як яна адбірае малако ў суседскіх кароў, але пайшлі да пана і расказалі пра ўсё, што з імі здарылася, і пра шатана, які спяваў, седзячы на драбінах, як певень. Аднак пан, аканом і іншыя ў маёнтку не далі ім веры ды яшчэ насмяяліся. Дык Праксэда, спакойна сабе жывучы, і займалася сваімі чарамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика