Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

Нарадзілася ў яе дачка. Ахрысцілі дачку Варкаю. Праксэда, як кажуць людзі, ані кладучы спаць, ані беручы з калыскі на рукі – аніколі не перажагнала сваё дзіця. А яшчэ – пра што без страху і прыпомніць нельга – быццам шмат хто з начлежнікаў бачыў, што калі Праксэда моцна спала, нейкі чорны карла з велізарнаю галавою, седзячы, калыхаў маленькую Варку і часта заглядаў ёй у вочы.

Расла дзяўчына і ад году да году станавілася прыгажэйшая. Мела яна на вуснах радзімы знак, але гэта – як усе маладыя панічы казалі – не толькі не псуе яе, а, наадварот, надае прывабнасці; і чым больш радзімку хвалілі, тым хутчэй тая расла. Ды так, што ўжо матку папярэджвалі, а ці не сапсуе яна твар дзяўчыне? Але Праксэда не ўважыла на гэта, і той радзімы знак давёў маладзёнаў да няшчасця.

Калі было ўжо Варцы шаснаццаць гадоў, праязджаў конна ўначы праз іхнія мясціны нейкі малады паніч. Ніхто не ведаў, хто ён быў і адкуль. Казалі, што твар яго заўсёды быў бледны, нос востры, доўгі, валасы, як шчацінне, чорныя і бы крумкачовыя пёры; погляд такі калючы, што цяжка вытрымаць, гледзячы яму ў вочы.

Спадабалася яму Варка, дык ён часта завітваў у гэтую карчму, а Праксэда цешылася і мела надзею выдаць сваю дачку за шляхціца.

Праз нейкі час радзімка на вуснах у Варкі яшчэ хутчэй пачала расці, а людзі ў вёсцы шапталіся між сабою, што, мусіць, той заезджы паніч яе пацалаваў.

Васемнаццацігадовую Варку радзімка на вуснах, хоць была ўжо і вялікая, яшчэ не псавала, яшчэ падабалася хлопцам, і яна любіла, каб яе акружаў гурт залётнікаў, але ўсімі яна пагарджала, бо маці пераконвала дзяўчыну, што яна выйдзе замуж лепей, чым якая шляхцянка.

Раскажу пану, што з гэтага аднаго разу атрымалася. Кахаў Варку адзін малады чалавек, які служыў у пана лёкаем і лоўчым. Звалі яго Міхась. Ён пачуў, што нібыта дудар Ахрэм строіць кпіны з яго каханае: расказваў усім, што Варку злы дух пацалаваў, бо яна ніколі не жагналася, а таму і той знак на вуснах гэтак вырас.

Абразілі лоўчага такія размовы, і пачаў ён шукаць нагоды, каб адпомсціць Ахрэму за зняважаны гонар каханае і гэтым заслужыць у маці і ў дачкі прыхільнасць.

У нядзелю сабралася моладзь у Праксэдзінай карчме. Між імі – некалькі лёкаяў, і лоўчы прыйшоў з маёнтка. Адны паглядалі на дачку карчмаркі, захапляючыся яе хараством, іншыя – шапталіся між сабою і здзекліва называлі паненкаю. З’явіўся дудар Ахрэм. Вітаюць яго, садзяць на лаве, частуюць гарэлкаю. Ён у добрым настроі пачынае іграць і спяваць. Было там колькі маладых дзяўчат з суседняе вёскі, дык іх і Варку хлопцы запрашаюць у скокі.

Сярод гэтае вясёлае забавы разбіўся без дай прычыны гаршчок, што стаяў высока на печы. Свісталі, нібыта нехта дзьмуў у рыльца, пустыя бутэлькі на стале, і ў кожным кутку што-небудзь падала на зямлю.

– Ад вашых скокаў уся карчма трасецца, – бурчала Праксэда, збіраючы на падлозе розныя драбніцы, якія пазляталі з шафы.

Тут знячэўку велізарны кот саскочыў з печы на дол. Убачылі гэта ўсе, пакінулі скакаць, а кот знік, быццам яго і не было.

Дудар Ахрэм перапыніў маўчанне:

– Не бойцеся, скачыце, гэта паніч жартуе. Ну, той, што бывае тут часта ў гасцях.

Праксэда гнеўна зірнула на Ахрэма, нешта шапнула на вуха лоўчаму і пайшла ў маленькі пакой, які быў адасоблены перагародкаю.

Не зважаючы на гэта, Ахрэм пачынае зноў граць і спяваць, але Міхась выбіў дуду з ягоных рук, кажучы:

Праўдзівы дудар – губы тоўсты, а галава пустая.

Разгневаны дудар глянуў на яго з пагардай:

А ты, – кажа, – праўдзівый панскій лакей: сам нізкій, лоб слізкій, нос плоскій – толька што тарэлкі лізаць.

Лоўчы хацеў даць яму поўху, але Ахрэм перахапіў руку. Умяшаліся іншыя госці ў гэтую зваду, адцягнулі Міхася, пераконваючы яго, што дудар, адурманены гарэлкаю, сказаў тое, пра што пасля, калі шал той выйдзе з галавы, будзе шкадаваць. Але Праксэда пагражала, што гэта яму проста так не пройдзе, заплаціць яшчэ за тое, што зняважыў дачку.

Дудару ўсе раілі маўчаць, бо доўга спрачацца небяспечна, і каб лепей ішоў дадому.

Паслухаў Ахрэм. Дуду пад паху, шапку ссунуў набакір, заспяваў песню і выйшаў за дзверы. Іншыя бавіліся там яшчэ доўга, стараючыся супакоіць Праксэдзін гнеў і Варчын смутак.

Апоўначы адзін за адным госці выходзілі з карчмы, і кожны чуў дарогаю, што ў густым лесе бесперастанку грае нехта на дудзе. Усе дзівіліся, не ведаючы, што гэта значыць: якім чынам і з кім Ахрэм трапіў у той дзікі гушчар. Ноч была ціхая і пагодлівая, голас дуды чуцён далёка, рэха адзывалася па ўсёй ваколіцы, у вёсках не змаўкаў сабачы брэх. Гаспадары выходзілі з хат, маракавалі: ці то лясун завабіў дудара ў тыя гушчары, ці то колькі п’яных гуляе, не памятаючы, што заўтра панядзелак і трэба рана ўставаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы