Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

Так спяваў нехта не адзін раз з вечара да самае паўночы – называючы ў гэтай песні не толькі азёры, але і ўсе рэчкі. Ісці туды, каб даведацца, хто гэта так жахліва спявае, усе баяліся. Нарэшце адзін смялейшы рыбак адважыўся; узяў дубовы кій, некалькі камянёў і ўвечары, калі той толькі пачаў спяваць, падышоў і з-за дрэва ўбачыў, што нехта, вопраткаю і тварам зусім падобны на асташа – барада шырокая, твар круглы, вялікі, у скураным фартуху, – сядзеў на гнілым пні і крычаў на ўсё горла. Думаючы, што гэта сапраўдны асташ спраўляе свае чарадзейскія абрады, рыбак сказаў:

– Не прыўлашчай сабе нашыя азёры і рэчкі, – і з усяе моцы шпурнуў камень, трапіў чараўніку ў самы бок.

– Ах, ах! Паламаў мне скабы! – закрычаў шатан і кінуўся ў ваду: ускалыхнулася ўсё возера, і хвалі пачалі плёскаць у берагі. Рыбак спалатнеў і затрымцеў ад страху. Але і шатан з таго часу ўжо больш ніколі не спяваў, прысвойваючы сабе нашы азёры і рэчкі.

– О! Каб такім чынам, – сказаў дзядзька, – можна было пакараць усіх злых духаў, што шкодзяць людзям!

– Спалохаўся каменя шатан, – сказаў Родзька, – але ёсць яшчэ на небе перуны страшнейшыя за яго. А таму, паніч, не пакідай нашую зямлю: будуць лепшыя часіны і лепей будзе жыць між сваіх.

– Часы мяняюцца, і ў людзях перамена, – сказаў дзядзька. – Даўней наша моладзь не ведала і ведаць не хацела, што там дзеецца дзесьці ў далёкіх краінах, жылі ўсе спакойна і шчасліва; цяпер і на адукаваных нападае нейкі смутак: ледзь закончыў вучобу – ужо яму самотна, пакідае родныя палеткі, выпраўляецца ў далёкае падарожжа, мяркуючы, што чужы вецер развее яго неспакойныя думкі.

Маю сыноў, і ім, пэўна, гэты мой дамок будзе цесны, уробленыя маёю працаю палі і гэтыя гаі не задаволяць іх жаданняў; не буду, аднак, пярэчыць ім, абы толькі Бог падмацаваў іх сэрцы любасцю да бацькавых звычаяў.

– Даўней і пра тых асташоў нікому і не снілася, а цяпер хутка забяруць у нас зямлю і ваду, так што і нам трэба будзе ўжо ўцякаць куды далей.

Родзька ўздыхнуў, узяў шапку і сак, у якім прынёс рыбу.

– Спяшаешся дахаты? Аднак яшчэ не так позна, – сказаў дзядзька.

– Ужо схавалася сонца, неба змрочнае, ноч будзе цёмная – трэба спяшацца.

– Цяпер вялікі пост, калі зловіш што-небудзь, не забывай на мяне.


ПАДАРОЖНЫЯ


Як было ўжо зусім цёмна, усхадзіўся і шумеў за сцяною моцны вецер; падаў мокры снег.

– Нешчаслівы той падарожны, – сказаў дзядзька, – якога заспела гэтая завейная ноч пасярод возера. Дарога цяпер цяжкая, ды і яе можна згубіць, блукаючы ў такой цямрэчы.

Прамовіўшы гэта, ён паставіў запаленую свечку на падваконні, але ўбачыўшы, што мокры снег наліп на шыбы і ўсё вакно белае, быццам замураванае, паклікаў да сябе парабка і загадаў:

– Запалі свечку ў ліхтары, прымацуй яго да доўгае жэрдкі і добра, каб не сарваў вецер, прывяжы да брамы; выходзь часцей з хаты і, як пачуеш галасы падарожных, адразу паведамі мне: ноч цёмная і завейная – лёгка можа спаткаць няшчасце.

Калі парабак прымацоўваў ліхтар, Завальня надзеў футра і сам выйшаў з дому прасачыць, каб усё было зроблена хутка і як мае быць.

Праз гадзіну на панадворку пачалі скуголіць сабакі, і хоць выў вецер ды шумелі густыя дрэвы вакол дома, можна было, аднак, пачуць галасы падарожных на самым беразе возера, і доўга на адным месцы паўтараліся крыкі, як быццам людзей там нешта трымала. Дзядзька паслаў парабкаў на дапамогу. Вада падмыла багністы бераг возера, і першы конь з цяжкім возам, збіўшыся з дарогі, трапіў на тое месца і ўваліўся ў ваду. Ды так, што яго ледзь выцягнулі ўсе разам на бераг. Пасля гэтага заязджае на падворак некалькі белых ад снегу вазоў. Выпраглі коней; падарожныя зайшлі ў хату. Дзядзька, каб іх сагрэць і падмацаваць, кожнаму наліў ёмісты кілішак гарэлкі і загадаў даць вячэру, з умоваю, каб кожны з іх расказаў байку або гісторыю са свайго жыцця.

Пасля вячэры дзядзька прыладзіўся на ложку, я – каля яго, парабкі паселі на лаве. Адзін з тых падарожных – ужо ў вяку, з бледным тварам, але ў моцнай і стройнай постаці відаць была фізічная і маральная моц – пачаў сваё апавяданне.


АПАВЯДАННЕ ДВАНАЦЦАТАЕ.

СТОГАДОВЫ СТАРЫ І ЧОРНЫ ГОСЦЬ


У маладосці я ведаў старога, які жыў па суседству з намі; зваўся ён Гараська, быў сапраўды старасвецкі чалавек. (Цяпер такіх людзей няма ўжо ў нашым краі.) Прамінула гадоў дваццаць, як ён памёр, але жыццё і смерць яго былі такія дзіўныя і так запалі ў маю памяць, што, здаецца, нібыта ўчора ўсё гэта бачыў.

Жонка і ўся яго сям’я даўно ўжо выбраліся на той свет, адзін толькі ўнук быў яму памочнік у штодзённай працы на полі, а нанятая кабета гатавала есці і даглядала адзіную карову, якой досыць было травы вакол самотнага дома, што стаяў на пагорку і быў цераз за поле вярсту ад нашае вёскі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы