Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

У размовах хутка праляцеў час. І вось я ўжо бачу перад сабою могілкі, каплічку, драўляныя крыжы і дзве дарогі: адна ў густы лес, другая – далей праз палі і пагоркі.

– Тут і канец нашае супольнае вандроўкі і нашым размовам, – сказаў Севярын, сеўшы на магільны камень. Ён глянуў у неба і аддаўся нейкім маркотным думкам. І мяне апанаваў смутак. У гэты час мы абодва нагадвалі журботныя магільныя помнікі.

Хавалася на захадзе за рубінавым воблакам сонца, неба было пагоднае, рэчка свяцілася здалёку, як люстэрка, паветра такое ціхае, што чуваць было, як дзесьці пераляталі начаваць на далёкае возера качкі, зайграла ў пушчы музыка лясных птушак, заспяваў чароўным голасам салавей у блізкім хмызняку.

– Як шчыра ўся прырода цешыцца вясною ў такое ціхае надвор’е, – сказаў Севярын. – Чалавеку не дадзена сапраўднае весялосці: багатыя, калі сонца сядае, маркоцяцца, што як адзін дзень, так і цэлае жыццё іх міне, схаваецца ад іх назаўсёды, смерць забярэ ў іх уцехі і вясёлыя забавы. Бедныя засмучаюцца, калі сонца ўзыходзіць, – што абудзіла іх да пакутаў і працы. А той, хто зазірнуў у таямніцы людскога жыцця, узважыў, ацаніў іх жаданні і пачуцці, заразіў свой розум, прытупіў зрок, – вандруе па свеце, не бачыць зоркі-надзеі; шлях усюды высыпаны цернямі, і пад ранішнім сонцам абыякава паглядае гэты чалавек на магілы.

Вось ужо і скончыўся дзень, на лагі апусцілася смуга і змрок ахутаў зямлю. Вось і канец нашага кароткага падарожжа, вось і канец нашым размовам. Сёння не так як некалі – развітваемся ля магілы, убачымся пасля смерці.

Сказаўшы гэта, ён паціснуў мне руку, пайшоў шпарка сваёю дарогаю і хутка схаваўся ў пушчы, якая, як чорная хмара, хавала далягляды.

Яшчэ нейкі час я моўчкі, як помнік, пастаяў над магілаю і самотны пайшоў далей з цяжкім смуткам на душы.


У СМУТКУ


Сціжмы зорак уверсе то гаснуць, то ззяюць,Хмары ночы схавалі нябёсаў скляпенні,У цямрэчы усё навакол патанае,Мне ж заснуць не даюць даўніх дзён маіх цені.Гэй, сябры! Мы жылі шчаслівейшай парою,Сёння ж церні і глогі жыццё уздымае;Колькі люду шукае на свеце спакою,След крывавы гаркоты у сэрцы трымае.Той няшчасны, і гэта яго прызначэнне,Хто чытае у сэрцах і годнасць, і ваду,Хто навек успаміны свае і імкненніЗатаіў у грудзях, як атрутнага гада.Гэты свет яму дзікай пустэльняй здаецца,Ні душу, ані вока няма чым спатоліць;Жаль у сэрцы, а думка бязлітасна б’еццаУ бяссонныя ночы, а ўдзень яшчэ болей.



НАДЗЕЯ


Адчыняецца чорнае хмары заслона,Абшар нябёс бялее там, на ўсходнім краі,І, як запаленая лямпа ў хмарах сонных,Ярчэй за іншыя нам гэта зорка ззяе.Вясляр, стамлёны штормам ў водах Акіяна,Плыве пад зоркаю надзеі без трывогі;Пяскамі Афрыкі вандруюць караваны,Што, ў неба глянуўшы, выходзяць у дарогі.О, зорка! Да цябе заўжды узносіць вочыБлукалец, што камень тугі нясе у сэрцы,Калі жалобы хмара светач думкі змрочыць,Часінай буры супыніўшы ў паняверцы.Дарма халодны розум шчасця дзесь шукае,Дарма магутны розум лічыць слуг бясконца;Сумленнага прадбачнасць акрыляе,Што ўночы зоркі, тое ўдзень запаліць сонца.



БОГ


Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы