Чакалі год, чакалі два -На абяцанках трын-трава.Чакалі тры гады, чатыры -Да торбы торбу прычапілі.Чакалі пяць, чакалі шэсць -Ужо смыліць, курыцца шэрсць.Чакалі сем, чакалі восем -Ужо на латах латы носім..."Так плача й плача Беларусь,I гэты плач пачуў КастусьI ў Божы Храм ва ўрочны часПрыслаў з архангелам наказ:"Канчайце хныкаць, дзецюкі!Калі вам здзек і глум такіНе пранізаў душу наскрозьЗа гэтых восем год - дык вось:I дзевяць-дзесяць праміне,I дваццаць-трыццаць праміне -I ўсе вы дойдзеце ў ярмеI згасне долі вашай зніч, -Калі забудзеце мянеI мой з-пад шыбеніцы кліч".2002-2003
ДЫК ХТО МЫ?
Мова! Ёй роўных у свеце няма -Па вобразнасці, па выразнасці.А мы яе душым у клешчах ярма -Самі ж, па праву уласнасці.Самі ж, варожы каб цешыўся зброд,На страты ідзем незваротныя.Дык хто мы: вялікі і вольны народЦі ў Бога нікчэмцы звыродныя?2003
ЗАПОЗНА, ПАНОВЕ...
Як ні прамоўлю - усё неўпапад,Ды так, што ад злосці жыгаламі пораць:Справа - нястомны саліст "дэмакрат",Злева - стагорлы "славянасаборац".Аж дзіўна - як дружна!Аднак жа - за што?Люблю сугалоссе, спакой і свабоду.3-за чорных шор і карычневых шторНа свет і людзей не глядзеў ад роду.Ні ў форме палкоўнік,Ні ў штацкім маёрМяне на кручку не трымаў пакрыёма.I хоць у пакутах сумленне маё -Мне ніцая радасць раба не знаёма.Таму і вар'юе іх вольны мой клічУ матчынай мове, не здадзенай гэрцам."I ты, галяпуюць, прадайся і ўкленч!I ты адрачыся і станься зняверцам!"Дарма - галяпуюць.I пораць - дарма.Запозна: мяне ўжо дастаць немагчымаЯ - там ужо, там, дзе няволі няма,Дзе толькі свабода, любоў і Айчына.2003, люты
БАЛАДА ПРА МІКАЛАЯ I КАЦЯРЫНУ
Жыў-быў на свеце Мікалай.Жыла-была з ім Кацярына.Хоць бачылі: жыццё - не рай,Свой лёс сям'я не мацярыла.Бо зналі: ёсць Народ і Край,I ёсць - чым доля надарыла:У Мікалаі - Мікалай,А ў Кацярыне - Кацярына.Але жыццё дало разломНа неспадзеўным развароце.Размежаваць дабро і злоПрадыктавала ... дзірка ў роце.I людзі ў злосці пачаліБурыць, ламаць, таптаць і бэсціцьУсё, што самі ж падвяліПад кодэкс праў і кодэкс чэсці.Бурылі, верачы найперш,Што здань руйнуецца былая.А зруйнавалі ўрэшце рэштУ Мікалаі - Мікалая.Тапталі, мялі, як трысцё,Сляпую шкодную дактрыну.А растапталі перш за ўсёУ Кацярыне - Кацярыну.2003, сакавік