Читаем Сказ пра залатое пёрка полностью

Адкуль бярэцца ён? З травы і зёлак,З лясоў, што засланяюць небасхіл,З крыніц бруістых, з тоняў у азёрах,З крыжоў збуцьвелых і з саміх магіл.Куды ні ступіш - скрозь і ўсюды чутнаЯго ўсяіснасць. Так задумаў Бог -Каб, як бы ні было табе пакутна,Свой родны край ты разлюбіць не змог.2002-2003

* * *


I б'е, і б'е ў душуНязмоўчна, як прыбой:Не будзь самім сабой!Не будзь самім сабой!Аддай імя спярша,А з імем - і душу.Нашто табе душа?Нашто табе імя?Мы ўпішам нумарок -I ў пашпарт, і ў дьгалом,I ў візу на Парыж...I на магільны крыж.2003

НЕЧУВАНАЯ Ў СВЕЦЕ


Удумайся толькі, Народ,Калі думаць яшчэ не адвык:Сем дзесяткаў гадоў і годВырывалі ў цябе язык -Каб ты быў бязмоўны, як быдла,Каб толькі мычаў - як быттаДзякуеш гаспадару за корм,За чалавечны для быдла закон.Сем дзесяткаў! Гэта без тыхТрох з палавінай вякоў,Калі Мове тваёй пад дыхБілі з абодвух бакоў.Сем дзесяткаў гадоў і годГэта толькі ад той пары,Калі Мову гналі на зводНе цары, а правадыры.Пачуўшы - тут жа хапаліЗа горла жывое слова.Насмерць яго забівалі,Каб не ўзрасло нанова.Хапалі з хаты і з нівы -Каб быў ты кругом шчаслівы,Хапалі з завода, з цэху -Каб быў ты багат на ўцеху,З тэатра, з друкарні, з майстэрні -Каб ты быў, як сабака, верны,I з кожнай студэнцкай парты -Каб быў Ацечаства варты...Вось так тваю долю-мовуЗнішчалі: спярша - па слову,Затым - па пяць-шэсць адразу,Затым - па цэламу сказу,Па цэлай песні і казцыХапаў і глытаў ікласты!А потым - па цэлай школе,Па цэлым садку дзіцячым..."Каб ты і не гаўкнуў болейСваім языком сабачым!!"Такі быў табе прысуд.Халэмус! Каюк! Капут!Так святкавала ўбостваМовы тваёй забойства.Так апаганьваў злыдзеньДуху твайго Вялікдзень.Так пацяшаўся збродЗ гора твайго, Народ.Прабег і яшчэ дзесятакГадоў - як па градах статак.I што ты, Народзе, маеш?Як ты жывеш-пажываеш?На якога пана ішачыш?Што чуеш наўкол і бачыш?Таксама святкуе ўбостваВысокай красы забойства.Таксама руйнуюць хамыТвайго дзеяслова храмы.Таксама глуміцца збродЗ пакутаў тваіх, Народ.Усё, як тады! Бо згоднаЗ усім, што табе прывычна.Толькі яшчэ больш подлаI ягачэ больш цынічна.Ціха (каб спалі дзеці),Без груку і некрываваІдзе нечуваная ў свецеНад мовай тваёй расправа.Над тваёю душой расправа.2003

ХРОНІКА Ў ГЕКЗАМЕТРАХ


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы