Читаем Сказ пра залатое пёрка полностью

Як матульку немаўлёмМеў за Матку Боску -Я смактаў і ўноч і днёмЗалатую соску.Падкачаўшыся крыху,Часта і ў ахвоткуЕў ільняную жмыхуЗ залатога сподку.Як давер бацькоў зазнаў -Хоць малы, а служка!Парасят на выган гнаўЗалатою пужкай.Стаў падлеткам - на мурогПасвіць вёў БуронкуНа прывязаным да рогЗалатым пастронку.Потым... неяк на жнівеПтушка перапёлкаПадарьтла ў жыце мнеЗалатое пёрка.Хай не з неба журавель -"Жнеячка" затое.Я ад шчасця ружавеў:Пёрка залатое!Любаваўся доўга імДый схаваў чын-чынам:Рана знацца мне з такімЗалатым начыннем.Як, пажыўшы, награшу -Вось тады, канешна,Выму пёрка й напішуЗалатое нешта.Жыў, грашыў і гараваў,Піў і плакаў горка.Дый забыўся дзе схаваўЗалатое пёрка.Сама ў час, адчуў калі,Што душа гатоваПадарыць сваёй зямліЗалатое слова.Ну, ды што ж! Такой бяды!Гэты дар у вершахЗробіць нехта малады -З племя шчаслівейшых.Тое пёрка ў добры часЗнойдзе ў нейкім склепеI напіша Слова-СказПрыгажэй і лепей.2003-2004

ЭКСПРОМТ


Калі дапякуць, што ні есца, ні п'еццаI нават на сэрцы аскоміна -Я еду зірнуць, як дымочак віецца.Не, не, не шашлычны, а з коміна.А потым агмень распалю на падворку,З камення Лагойшчыны складзены,I буду там з полымцам весці гаворкуПра лёс наш, чужынцамі скрадзены.2002

КЛІЧ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ


Новы векАзарыў небасхіл."Чый ён будзе?" -Прарокі гамоняць.Будзе наш -Калі выстарчыць сілУ цябе,Беларуская моладзь!Значыць,Трэба па долю ісціЗ цвёрдай верай,Што вёрсты не змораць.Дык не страць,Не ўступі,Не ўпусці,Гэты шанц,Беларуская моладзь!Хай за зданнюПачварыцца зданьСілу волатаЦені не зломяць.Час прабіў:УздымісяI станьУ шыхты,Беларуская моладзь!Веру:Выпаўзні з чорнай начыДух твой вольныНа здраду не змовяць.Раздрузгоч,РаскрышыI змяціІх кубло,Беларуская моладзь!Помні:Волю ў змаганні бяруць,А не просяць,Не кленчаць,Не моляць.Толькі тыЗберажэш Беларусь!Толькі ты,Беларуская моладзь!2001

БЕЛАРУСКАМУ ДЗЕЦЮКУ


Што дрыпаеш гэтак дробнаНа падагнутых нагах?Роўна хадзі, брат, роўна!I кроку прыдай размах!Шырока ступай і цвёрда!Паставу ў хадзе змяні!Годна трымайся й горда!Ты - на сваёй зямлі.Што ты пагляд панылыПад ногі ўпіраеш, у дол?Што: табе - край нямілы?Родны прастор наўкол?Смела, а не як злодзей.На свет і людзей зірні!Годзе трымцець, брат, годзе!Ты - на сваёй зямлі.Што ты ўсё шэптам, шэптамДы і на вуха яшчэ,Нібы махляр з гешэфтам:Крый Бог - сакрэт "працячэ".Прэч адкінь гэту боязь!I праўду перад людзьміКажы, брат, на поўны голас!Ты - на сваёй зямлі.2005, чэрвень

З ВЕКУ Ў ВЕК I З РОДУ Ў РОД


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы