Читаем Сказ пра залатое пёрка полностью

II. 30 верасня 1939Вільня,Восень.Луцкевіч.Захмараны вечар.Найчорны з яго вечароў.Вось і ўсё!Не паспеў і прыкленчыцьЯшчэ разСярод Базыльянскіх муроў, -Больш ніколі не ўбачыць ён іх,Як не ўбачыцьНі родных сваіх,Ні сяброў.У глухім "варанку"Яго віленскім шляхамУ менскую "амэрыканку" вязуць,Дзе,Ён знае,У лёхах сырых,ПацукіБеларускае сэрца грызуць.Яму ведама ўжо:Абманулі!Цынічна і здзекліваБрат-вызваленец накпіў.Вільня ўжо старгавана.Ужо за яеВызваленецПляцоўку для танкаў купіў.Ён ад роспачы плача: "Кастусь!Наш вялікі з вялікіх Кастусь!Як далёка ты бачыў, калі заклінаў:"Дык не вер ім,Не вер ім,Не вер ім,Не вер, Беларусь!Не дадуць табе волі яны,Не дадуць!I павек не дажджэшся,Калі не здабудзеш сама!Для цябе ў іх адно -Аняменне ў няволі -I смерць.Для цябе ў іх другога няма".


III. 17 верасня 2004Вільня.Верасень.Ноч -У зіхценні раскошных рэклам,У агнях ліхтароў.Цень ЛуцкевічаХодзіцьНябачныСярод Базыльянскіх муроў.Каб прыслухаўся хто -Чуйным сэрцам -Пачуў бы,Што кажа святы чалавек:"Вось і ўсё!Вось цяпер ужо ўсё!Назаўсёды.Навечна.Навек.Божа моцны!Даруй і скажы:Дзе ты быў?Дзе ты, Госпадзе, быў,Калі гэную змустуНад воляй,Над доляй,Над лёсам народа рабіўЗмеявокі,Рабы,Сухарукі,З смярдзючай душышчайВампір-людажэр?Бачыш, Госпадзе, сам:З той парыЯшчэ больш занямог,Яшчэ больш знедужэў -I хварэе,I чахне,I не выздараўліваеПад апекай тваёйБеларускі народ.Дык не дай жа, не дай,Каб заціх у душы ягоСпадчынны боль,Каб сышла яго памяць на звод!Бо як станецца так –У яго, як і Вільню,Суседзі, браты, сваякі адбяруцьСпрэс усе гарады,Спрэс усё,Што завецца яшчэ Беларусь!..Беларусь...Беларусь..."Так ён ходзіць і ходзіць,Нябачны,I просіць і просіць -Нячутнае просіць пачуць...А тым часам у Менску,У лёхах сырых.ПацукіБеларускае сэрца грызуць.2004, травень-кастрычнік

ЛАГОЙШЧЫНА

Лірычны маналог

Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы