Читаем Сказ пра залатое пёрка полностью

З веку ў век і з роду ў родНе цярпеў ярма народI глядзець чужынцу ў рот -Меў за ганьбу.I над безліччу нягод,I над скопішчам згрызотБласлаўляў на Вольны СходЯнку й Ганну.З веку ў век і з роду ў род,Сэрцам прагнучы яснот,Не глуміў сябе народЧорнай змовайI ля тых дзвярэй-варот,Дзе ў Святыню Уваход,Меў за варту круглы годНаша слова.I грымеў мацней грымотКліч на захад і на ўсход:Згінь-сыдзі, варожы зброд!Каб - ні духу!Не затым ускрэс народ,Каб давеку, з роду ў род,Несці ў сэрцы гвалту плод -Боль і скруху!2005, чэрвень

ПЕРАМОЎКА З СЯСТРОЙ СВЯТЛАНАЙ


- Сястрыца любая,Ты што з слязьмі ў вачах ?Што сталася ?Цябе пакрыўдзіў хтосьці ?- Вось, прачытала...Гэта - страх і жах.Яны, браток,Цябе даб'юць ад злосці.- Дык ты з-за гэтага ?Дарма, зусім дарма!Тут не тужыць,А радавацца трэба.Злуюцца - значыць,Праўды ў іх няма.А страх і жах -У іх сядзіць у рэбрах.- Мне за цябеСціскае сэрца боль.Лютуюць,Што не стаў ты на каленкі.Пайду, пайду ў той дом -Адно дазволь -I хоць катораму з іхПлюну ў зенкі!- Ах, мілая!Ну як мне не любіцьЦябе! У нашымНемаленькім родзе -Адна такая ты.За ўсіх табе баліцьI ўсім ты рвешсяПамагчы ў нягодзе.Ну а сама...Тваё здароўе скраўПеніцылінавыЗа трыццаць год атруты.I мацярынскай доліБог не даў.I дома... Знаў бы хто!..Адны пакуты...- Такі мой лёс.Што пра мяне казаць?Хто я такая ?Што ў жыцці я значу ?..Вось тыя лекі,Што прасіў ты ўзяць.I мёд з вашчынкай -Ад мяне ў прыдачу.I ўсё.Пакіну я цябе, прабач.Жанчыны там з партрэтамі -Як знак эпохі -Стаяць... Я чуюІх нячутны плач.Пайду да іхПаплачу разам трохі.2005, чэрвень

НУ А ВЫ, СПАДАРЫ?..


Углядаюся ў твары -Зусім маладыя, хлапечыя, -Быццам толькі што ўмытыяЗімнай крынічнай вадой.Што - хачу распазнаць -У вачах гэтых хлопцаўАдсвечвае?I чаму мне трывожна -Нібы перад нейкайВялікай бядой?Ну а вы, спадары,Што душы нашай полеАдвечнаеЗасяваеце чартапалохамНяпраўды,Каб плён нашай веры зачах, —Вы не знаеце,Што ў іх вачах беларускіхАдсвечвае ?У іх добрых вачах беларускіх.У іх беларускіх вачах...2005, чэрвень

ВІЛЬНЯ. ЛУЦКЕВІЧ

Трыпціх


І. 20 верасня 1939Вільня.Восень.Луцкевіч.Ён ходзіць і шэпчаСярод Базыльянскіх муроў:"О няўжо, Беларусь,О няўжо нам вяртаюцьКалыску за волю тваю змагароў?О няўжо сапраўдыНам вяртаюць,Няхай і пад сцягам нянаскім,Святы наш агмень?Беларусь!Я малюся, малюся...Бог сведка,Як прагну я ўбачыць шчаслівымТвой заўтрашні дзень!.."


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы