Так, гэта будуць гекзаметры трэцягатысячагоддзяАд нараджэння Хрыстовага.Не ў перайманне, вядома,Слыннаму старцу сляпому Гамеруабо Гесіёду, -Проста радкі так пабеглі, маёй непытаючы згоды."Бацька дачушку знасільнічаў -працверазеў і ўтапіўся "."Пенсіянер паляцеў на асфальт празакно - ад галечы "."Школьніца нож у сяброўку загналаза трыццаць даляраў "."Дачнік спусціў ваўкадава нахлопчыка - сына суседзяў "."Стрэлам у скронь разлічыўся зжыццём капітан - у адчаі"."Маці-падлетак, радзіўшы, на сметнікзанесла дзіцятка "."Любы, адзіненькі ўнучак бабулюзабіў за бутэльку "."Трое юнцоў акадэміку знанамучэрап прабілі"."Гэтай зімою апошняя здохлаў калгасе карова "."Дзеткі на вуліцы вучацца -злыдні ліцэй адабралі"."Піскнула праўду газета - і клямка ёй:болей не пісне ".Гэта - маленькая частачка хронікіў допісах прэсы.Наша рэальнасць. На стыку стагоддзяўі тысячагоддзяўІншай не здолелі мы забяспечыцца -цешымся гэтай.Іншая спее ў яшчэ не набухлыхпупышках свабоды.2003
ПАМЯТКА ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДЗЕТАК
Памятку гэту, гекзаметра складамантычна-раскошным,Вам я на роздум і ўжытак пішу,даражэнькія дзеткі.Ведайце: шмат развялося людцоў назямлі беларускай,Што нашу мову драпежаць і нас заяе ненавідзяць."Ну, а чаму?"- запытаеце? Дзвеназаву я прычыны:Першая - гэта іх чорная інеадольная зайздрасць,Што незвычайна прыгожаю моваюБог надзяліў нас -Наймілагучнай, найчыстай умоўным букеце славянства.Спевам анёльскім чароўным гучыцьяна ў вусенках вашых,Як запяеце вы, дзетачкі, роднуюпесню... Дык вось жа -Іх і даймае нялюдская зайздрасць,не могуць змірыцца:Як гэта нам дасталася такаяцудоўная мова ?!Ну, а другая прычына, што многіхкідае ў шаленства,Гэта - іх злосць ад бяссілля,ад немачы розуму й духу:Надта ж багатая і дасканалаяў гуках і ў сэнсахНаша вячыстая мова!Каб ёю як след авалодаць -Розум патрэбен не куцы,і талент, і чуйнае вуха.Слабым глуздамі няздарам янанедаступная, - гэтак,Як не па сіле складаны і тонкіінструмант музыку,Што балдавешкаю бухае-б 'еў барабан велічэзны...Вось і запомніце, дзеткі,і ведайце-знайце прычыныЗлосці-нянавісці гэтых няшчасных...I дзякуйце Богу,З ласкі якога мы ўласную маемКраіну і Мову.Ну і рабіце высновы. Якія ?Падумайце самі.2003
* * *
Ведаў: будзеце зноў і хлусіць,I віляць перад праведным словам,А я зноў буду Бога прасіць,Каб яно на здароўе пайшло вам.Разумею ваш клопат, браткі, -Разумею і крыўды не маю:Гэта лёс, гэта вырак такі -Мой, і ваш, і няшчаснага краю.2003-2004