Читаем Сказ пра залатое пёрка полностью

Добра ў зацішку, на сонейкуПасядзець. Ой, як добра!На істот жывых спакойненькаПаглядзець. Надта добра!На казюлечку-мурашачкуУ траве. Ой, як добра!Вунь як рада малюпашачка,Што жыве! Як ёй добра!Паглядзець на гулі шлюбныяМатылькоў. Надта добра!Сэнс жыцця - у гэтым, любыя.З век вякоў. Ой, як добра!2004

БАЛАДА ПРА ВАНЬКУ I МАНЬКУ


Ванька і Манька,Каб не псавацьАдносін з багатай суседкай,Рашылі ёй хату сваю аддацьI жыць у яе пад паветкай.Ну й ідыёты!Як жыцьмуць яны там?Вядомая рэч:Зімою заенчаць абое:"А дзе ж наша хатка?А дзе ж наша печ?А што ж мы зрабілі з табою?Ну й ідыёты!"Пасля акалеюць.I прыме іх дол.I крыж ім паставяць з паметкай:"Ванька і Манька.Мелі свой дом,А ўмёрлі ў людзей пад паветкай.Ну й ідыёты!"2004

ПЫТАННЕ


Беларус!Ты і дужы, і зграбны,І кемны, і ў працы не зломак.Дык чаму жТы жывеш, як бяздарны,Нікчэмны лайдак-пустадомак?Дзе твой дух?Дзе твой гонар? Твой голас?Твой чын беларускі?Ці ты гакнеш...Ну хоць кулаком па стале -Каб на дробныя друзкі!?2004

ГОСПАДЗЕ БОЖА...


Госпадзе Божа,Навошта,Навошта ты ўзяў мяне ў сведкі -Бачыць, як з роднае МаціЗнушчаюцца вылюдкі-дзеткі?Як выглумляюцца,Як ёй у вочы плююць,Супастаты-блюзнерцы,Як намагаюцца,Найбалючэй кабУдарыць няшчаснай у сэрца...Госпадзе Божа,За што мне,За што мне такая пакутная кара -Каб адыходзіў яЗ гэтага светуПад гогат агідных пачвараў?Хай бы я лепейНе чуў і не бачыў,Не знаў і не ведаў такога!Хай бы Ты лепейЗабраў да сябе мяне, Божа,З калыскі - малога.2004, травень

МАЕ САБАЧКІ


Восем іх у мяне - аж восем! -Розных парод і масцей сабачых:Чорны, жоўты, руды і перапалосы,I нават якіх я ў натуры не бачыў -Якісь кармазынавы і фіялетавы,I светлаблакітны, як неба ў сонцы...Хто яны ў хаце? Сябры паэтавы,Заступнікі верныя і абаронцы.Вунь які ў кожнага від харобры -Ні ў аднаго не падтулены хвосцік.I крый Бог, калі нехта нядобрыУ масцы добрага прыйдзе ў госці!"А ну паспрабуй зачапі перад наміНе толькі словам, а й думкамі брыдкімі -Дык пабяжыш з раскалашмачанымі штанаміI з пакусанымі лыткамі!"Дзякую, дзякуй, мас дарагія,За вашу гатоўнасць кінуцца й абараніць,Калі раптам нейкія людзі благіяЗахочуць мне крьгўду ўчыніць.Як гэта важна ў мой час невясёлы!I як жа я ўдзячны мілай малечы -Трэцякласнікам лепшае мінскай школы.Што мне падарылі вас на сустрэчы!2004, красавік

СКАЗ ПРА ЗАЛАТОЕ ПЁРКА


Перейти на страницу:

Все книги серии Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны»

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы