Драма прысвечана лёсу Васіля Вашчылы і яго бліжэйшых паплечнікаў пасля Крычаўскага паўстання. На падставе архіўных сведчанняў драматург здолеў стварыць пераканаўчы вобраз кіраўніка паўстання, раскрыць яго характар усебакова і поўна.
Драматургия18+Іван Чыгрынаў
Следчая справа Вашчылы
Дзеючыя асобы
Васіль Вашчыла
— кіраўнік Крычаўскага паўстання на Магілёўшчыне.Іван Карпач
,Стась Бочка
— войты.Іван Бочка
— пісар праўлення.Мікола
— сотнік.Мартын
— меншы Вашчылаў сын.Лявонцьеў
— генерал-губернатар у Кіеве.Бястужаў-Румін
— граф.Максімовіч
— палкоўнік старадубскі.Гарнастаеў
— прэм’ер-маёр.Карчмар у Кіеве
.Карчмар па дарозе ў Мглін
.Карчмар у Старадубе
.Манах
.Шленца
— ротмістр літоўскай харугвы.Пішчык
— шляхціч.Геранім Радзівіл
— літоўскі падчашы, князь.Афіцэр
.Судзейскі
.Стражнік першы
.Стражнік другі
.Рэйтар
.Чорны дзяцюк
.Дойліды
.Драгуны
.Княская варта
.ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
Карціна першая
Гарнастаеў.
І яшчэ, ваша вышэйшасць (Лявонцьеў.
Што ён за чалавек?Гарнастаеў
(Лявонцьеў.
Што яго змусіла зноў перакінуцца ў Расію?Гарнастаеў.
Тлумачыць, што жыць у старастве стала цяжка, не хоча заставацца больш на чужой старане.Лявонцьеў.
Цяпер не хоча, а тады хацеў! Дзе ён цяпер, гэты Вашчыла?Гарнастаеў.
Трымаем у Пячэрскай турме.Лявонцьеў.
Вось што, прэм’ер-маёр, мне хочацца самому паглядзець на гэтага чалавека. Пагаварыць з ім. Справа ў тым, што за князем Радзівілам у Крычаўскім старастве шмат падданых Яе Імператарскай Вялікасці. Гэта дакладна вядома. Але ўсе яны беглыя з Расійскай імперыі. Па загаду Калегіі замежных спраў нам належыць пачаць перамовы з польскімі ўладамі, каб вярнуць адтуль расійскіх падданых. Думаю, што гэты Вашчыла многае ведае і з яго слоў можна шмат высветліць. Магчыма, што якраз з яго дапамогай нам удасца схіліць некаторых добраахвотна перайсці ў Расію.Гарнастаеў.
Калі вашай вышэйшасці будзе прыстойна дапытаць перабежчыка?Лявонцьеў.
Марудзіць не стану. Самі разумееце, справа дзяржаўная. Граф Бястужаў-Румін ужо каторы месяц запытанні шле. Я, прызнацца, доўга раздумваў, як падступіцца да гэтай справы, з якога боку, але цяпер… раз гэты Вашчыла ў нас, можа, сапраўды самы зручны выпадак настаў. Пашліце, прэм’ер-маёр, рэйтара ў турму, няхай даставіць перабежчыка.Гарнастаеў.
Будзе зроблена, ваша вышэйшасць.Лявонцьеў.
Значыць, не захацеў жыць за граніцай?Вашчыла.
Так.Лявонцьеў.
А чаму тады бегаў туды, у Польшчу?Гэта добра, што вярнуўся на радзіму. Але скажы мне — ты не раскольнік?
Вашчыла.
Не, я праваслаўны.Лявонцьеў.
Ну, гэта вядома, што праваслаўны. Я пытаюся — не раскольнік?Вашчыла.
Не, я правільнай веры.Лявонцьеў.
А іншыя людзі з нашай імперыі, што перайшлі жыць за мяжу, раскольнікі?Вашчыла.
Раскольнікі сярод іх таксама ёсць. Але ў Крычаўскім старастве, дзе мы жывём за князем Радзівілам, а раней — за яго маткай Ганнай Радзівіліхай, амаль скрозь усе правільнай веры. Старавераў, можна сказаць, у нас не дужа любяць. Тыя ўсё сваім гуртам неяк. Але таксама трэба сказаць — асядаюць больш пад Гомлем і далей туды, ажно пад Латгалію.Лявонцьеў.
У каталіцкую веру не пераходзяць?Вашчыла.
Мы трымаемся сваёй, але апошні час пачынаюць расказваць пра сваю рэлігію ўніяцкія святары.