Вашчыла.
Што будзем далей рабіць, войты? Бітва за Крычаў нашым войскам сянні ганебна прайграна… Гэта ўжо й малому ясна!..Карпач.
Твая праўда, войт, — прайграна. Цяпер зноў нам да Крычава няскора падступіцца.Бочка.
Але мы сваю сілу таксама паказалі. Запомніць князь, што з намі не так сабе мерацца.Вашчыла.
Я ажно да ўчарашняга дня спадзяваўся ў душы, што да крычаўскіх харугваў не паспее падысці артылерыя з Невеля. Але дарэмна. Яна вось і вырашыла ўсё на карысць князя. Дарэчы, а колькі ў нас засталося гармат?Карпач.
Ніводнай, войт. Усе пакінуты там, пад Крычавам.Вашчыла.
А ці палічыў хто паўстанцаў? Колькі вас пасля бітвы засталося?Бочка.
Многа, войт. Асабліва — конных. Пешыя ці то адсталі, ці то разбегліся. Аднак людзей яшчэ хапае.Вашчыла.
Дзе ж яны ўсе размесцяцца тут, у Царковішчы? Хат жа небагата.Бочка.
Частка тут, а іншым — у Семенаўку загадана перайсці. Трэба спадзявацца, што і па іншых вёсках нашыя заначуюць.Вашчыла.
Да раніцы няхай спяць… Усё-такі што будзем рабіць заўтра, войты, як паўстанцы прачнуцца? Наступаць на Крычаў без гармат ужо нельга.Карпач.
Трэба дачакацца вясны. Заўтра адступім на край стараства, хоць бы за Бесядзь альбо нават у тваю воласць, войт, каб апынуцца бліжэй да рускай граніцы, ну і перачакаем астатак зімы, а там разводдзе, вясна. І цяпер ужо снег ледзьве трымае каня. Так што князь не стане пасылаць па бездарожжы наўздагон свае харугвы. Ды і пашкуматаны яны за гэты час моцна. Ну, а па сухіх дарогах, пасеяўшы сядзібы, зноў можна будзе рушыць на Крычаў, на першае адсюль князева логава, а там, дасць Бог, і на Слуцк некалі павернем свае атрады.Бочка.
І на Вільню.Вашчыла.
І на Белую, за Бярэсце. Вас, войты, толькі паслухаць!.. Але ж сянні, трэба прызнаць, мы разбіты!.. Князевы харугвы аказаліся мацнейшымі за наша сялянскае войска.Карпач.
Не карай сябе, войт! Ці першы раз мужыкам даводзіцца трапляць у такое становішча. Гэта ты малады, ну, калі не па гадах, дык па вайсковаму прыкладу, а я ўжо з Радзівіламі барукаюся даўно. І з маткай гэтага Гераніма дужаўся, цяпер вось з ім выпала.Вашчыла.
Але ж дзед мой Пацей нездарма гаварыў — раніца мудрэй за вечар. Ідзіце па хатах, войты, кладзіцеся спаць. Ты ж, сотнік Мікола, паглядзі на пасты. А мы з Іванам (Карпач.
Разумна рассудзіў, войт, — адозвы край патрэбны цяпер. А пасылаць сапраўды не шкодзіць. Дый позна ўжо. Вунь Мартын твой ужо, няйначай, каторы сон сніць. (Вашчыла.
Што гэта?Пісар.
Няйначай, напіліся мужыкі… А мо пасварыліся…Вашчыла.
Не, гэта штосьці іншае, пісар. І не п’янка, і не сварка. Глянь-тка на вуліцу!Сотнік.
Здрада, войт! Драгуны ў вёсцы! Сякуць шаблямі нашых!Вашчыла.
Дзе Бочка? Дзе стары Іван?Сотнік.
Драгунамі схоплены!Вашчыла.
А іншыя, дзе ўсе нашы?Сотнік.
На вуліцы паніка! Але нашы ўсё яшчэ б’юцца, дарма што драгуны напалі на вёску знянацку. Лічы, усе спалі.Вашчыла.
Адкуль яны ўзяліся, драгуны?Сотнік.
Не ведаю…