Вашчыла.
Лічы, усе, каго я ведаю ў Крычаўскім старастве. Католікаў мала.Манах.
А што, у старастве вашым і праўда адны беглыя адсюль?Вашчыла.
Ёсць, канечне, і беглыя, як я вось, а то ўсё карэннае насельніцтва. Тамашнія людзі, якія спрадвеку ў мясцовых вёсках жывуць. Нарадзіліся ў іх і жывуць.Манах.
Эхма!.. Нездарма кажуць — скрозь жывуць людзі. Дык што, ісці па сняданак ці на малітву ўжо пойдзем?Вашчыла.
Манахі твае, нябось, ужо адстаялі ютрань?Манах.
Маліцца ніколі не позна, дарэчы, таксама, як ежу ўжываць.Вашчыла.
Хадзем, ойча, хадзем на малітву, хоць, здаецца, хапіла б перажагнаць лоб і тут, у гэтай палаце. (Карціна трэцяя
Лявонцьеў.
Рад бачыць вас, Фёдар Андрэевіч, і не палічыце за вялікую турботу, што спешна выклікаў у Кіеў. Служба, палкоўнік. А ў Старадубе, відаць, цяпер хораша?Максімовіч.
Што можа быць, ваша вышэйшасць, лепей за Кіеў. Нездарма кажуць — маці гарадоў нашых. Незразумела толькі, чаму маці, не бацька?Лявонцьеў.
Ну, ведаеце, Фёдар Андрэевіч!.. Не нам старыя кнігі перайначваць.Максімовіч.
Слухаю вас, пан генерал!Лявонцьеў.
Праз два дні еду ў сталіцу, палкоўнік. І справы там ёсць, і… Словам, еду нібыта па ўласным пачыне. Але галоўная задача вось у чым, дарагі палкоўнік. Нас мае намер наведаць тут матухна імператрыца. Яе Вялікасць Елізавета Пятроўна. І першы па дарозе з Санкт-Пецярбурга ваш полк. Самі ведаеце, што з гэтага вынікае. Так што праз два дні пасля вашага ад’езду з Кіева па дарозе ў сталіцу буду рабіць агляд Старадубскаму палку.Максімовіч.
Гэта дакладна, ваша вышэйшасць, што імператрыца збіраецца да нас?Лявонцьеў.
Лічыце, дакладна, палкоўнік, але вам належыць ведаць пакуль адно — па дарозе ў сталіцу заеду ў Старадуб, зраблю агляд палка.Максімовіч.
Слухаю, ваша вышэйшасць.Лявонцьеў.
Не падаць жа нам у гразь перад матухнай імператрыцай, а, палкоўнік?Максімовіч.
Гэта так.Лявонцьеў.
Ды вы сядайце, Фёдар Андрэевіч. Адчувайце вольна ў кабінеце, ну, што дома. (Максімовіч.
Здаецца, я ўжо бачыў іх, калі ішоў да вас, і ротмістра, і гэтага шляхціча. Пры іх чатыры гусары.Лявонцьеў.
Радзівілавы ганцы патрабуюць выдачы Вашчылы, даводзяць, што той нарабіў у Польшчы вялікія крыўды.Лявонцьеў.
У лісце, які прывезлі да мяне Радзівілавы ганцы, напісана шмат. Там, у Крычаўскім старастве, адбыўся вялікі бунт. І Вашчыла нібыта ўзначаліў яго. Зрэшты я дам прачытаць вам князеў ліст. І калі яно так, як піша князь, то гэтым павінна заняцца таксама Калегія замежных спраў. Прызнацца, я і сам штосьці падазраваў у ім, гэтым Вашчылу. Нават зрабіў сякія-такія захады. Паставіў сваіх людзей сачыць за ім. Хто ў нас сотнікам у Почапе?Максімовіч.
Іван Тубчыц.