Лявонцьеў.
Матухна імператрыца, Елізавета Пятроўна, якая ў нас цяпер правіць, хацела б, каб былыя падданыя нашага царства зноў вярнуліся ў Расію. Што іх трымае там?Вашчыла.
У кожнага свая прычына.Лявонцьеў.
Ну, а ў цябе, якая прычына была ў цябе? Што ты шукаў там, у Польшчы?Вашчыла.
Волю.Лявонцьеў.
А тут, у Расіі, няма яе?А мог бы ты вярнуцца назад у Польшчу?
Вашчыла.
Навошта мне будзе вяртацца, ваша светласць, калі я адтуль уцёк?Лявонцьеў.
Гэта мы з табой ведаем, што ты ўцёк. А можна зрабіць выгляд, што ты нікуды не адлучаўся са сваёй вёскі. Як яна хоць завецца?Вашчыла.
Сілічы. Гэта адразу за граніцай. За фарпостам у Латаках.Лявонцьеў.
Ну вось, зробіш выгляд, што ездзіў да знаёмых у суседнюю вёску. Дарэчы, чым ты займаўся ў старастве? Якую маёмасць меў?Вашчыла.
Войтам быў у Сілічах.Лявонцьеў.
Значыць, панам быў?Вашчыла.
Я чалавек выбраны.Лявонцьеў.
І што ж здарылася, што не захацеў войтам служыць?Вашчыла.
Не стала жыцця за князем. Люты. Арандатараў разбэсціў. Ліхвярам патурае. Ат, ці мала што!..Лявонцьеў.
У мяне вось тут гатовы на цябе пашпарт для пражывання ў межах Расійскай імперыі. Вось ён, ляжыць. Але цяпер бачу, што птушка да нас з-за польскай мяжы заляцела няпростая. (Пакажыце мне пратакол допыту з Цімошынскага фарпоста. Хачу пазнаёміцца.
Тут нідзе не пазначана, што ты быў войтам?
Вашчыла.
Мяне пра гэта не пыталі.Лявонцьеў.
Мог сам сказаць.Вашчыла.
Дык…Лявонцьеў
(Наколькі я пачаў разумець, ты не пра ўсё расказаў сяржанту Сафронаву на фарпосце. Але мы справу да канца даследуем. Цяпер… пра тваё вяртанне ў Польшчу. Ці змог бы ты, вярнуўшыся туды, дапамагчы нам угаварыць былых падданых Яе Імператарскай Вялікасці перайсці зноў у Расію?
Вашчыла.
Не ведаю.Лявонцьеў.
А ты падумай, войт.У крэпасць. (
А вы, Іван Раманавіч, падрыхтуйце ліст у Калегію замежных спраў адразу на імя графа Бястужава-Руміна. Здаецца мне, што гэтага Вашчылу можна будзе скарыстаць у той справе, пра якую клапоціцца калегія.
Гарнастаеў.
Згаджаецца?Лявонцьеў.
Будзем дамагацца. Але, як я зразумеў, чагосьці баіцца. Ці не стаіць за ім віна, можа, у бунце цяперашнім замешаны, бо нездарма гэтак насцярожваецца, калі схіляеш да вяртання. Ва ўсякім разе, такога жадання ў ім пакуль не відаць. Значыць, трэба дадаткова высветліць, што ён за чалавек! Нутром чую, ёсць нейкая загадка. Перадайце, Іван Раманавіч, загад у крэпасць — перавесці нашага госця, сілічоўскага войта, у лепшую камеру, прыставіць да нагляду разумнага манаха. Не можа быць, каб чалавек не адгукнуўся на ласку. А вы, прэм’ер-маёр, тым часам пашліце ганца ў Старадуб да палкоўніка Максімовіча. Дзе Вашчыла паказвае, што нарадзіўся?Гарнастаеў.
У сяле Чамаданава Почапскай сотні.Лявонцьеў.
Ну вось, няхай сотнік почапскі гэтым і зоймецца. Можна нават адразу даручэнне маім загадам аддаць туды. Мы ж тут будзем спадзявацца пакуль на манаха. Падбярыце такога сярод пячэрскай браціі, такога, хто ўжо аказваў нам падобныя паслугі і ў крэпасці свой чалавек. Ды не дужа нявольце самога Вашчылу. Асабліва карміце добра. Паразуменне часцей за ўсё праз страўнік да людзей прыходзіць. Няхай адчуе, што ў нас у ім сапраўды патрэба.Карціна другая
Вашчыла.
Дзе вы, мае баявыя сябры? Відаць, быў я кепскі атаман, раз апынуўся тут, у Кіеве, і не ведаю, што цяпер робіцца ў Крычаве. І ці правыя вы ўвогуле, бо князь Радзівіл нікому не даруе. Я добра ведаю яго. Усе мы добра ведаем яго. І ці ўсё мы зрабілі так, як трэба? А галоўнае, чаму здарылася, што княская конніца напала знянацку? Значыць, нехта прадаў нас? Хтосьці прывёў князевых слуг у Царковішча па нашых знясіленых слядах?