Лявонцьеў
(Максімовіч.
Так, пан генерал.Лявонцьеў.
Тады з Богам, палкоўнік. Паклон мой шаноўнай Ксені Апалінараўне. Як яна? Нябось, па-ранейшаму штогод па наследніку раджае?Максімовіч.
Дзякуй, ваша светласць. Ёсць такое. А вы ў сталіцу з супругай? Вельмі рады будзем сустрэць яе ў Старадубе. (Лявонцьеў
(Максімовіч.
Слухаю, пан генерал.Карціна чацвёртая
Сотнік.
Ціха, Васіль!..Вашчыла.
Гэта ты хацеў мяне бачыць! Даўно ў Кіеве?Сотнік.
Ды ўжо каторы дзень.Вашчыла.
Што з маім сынам Мартынам?Сотнік.
Не хвалюйся. У надзейным месцы. Я яго даручыў беладубраўскаму папу ў Студзянцы.Вашчыла.
Як ты апынуўся тут?Сотнік.
Ды я даўно іду па тваіх слядах. Лічы, ад самай раніцы, калі ты быў на Латакоўскім фарпосце.Вашчыла.
Расказвай, а то ці давядзецца ў больш зручным месцы апынуцца. Расказвай так, каб гэты не ўсё зразумеў. (Сотнік.
У Крычаве адбыўся суд над нашымі паўстанцамі. Прыязджаў са Слуцка Радзівіл. Івана Карпача зашылі ў мядзведжую шкуру, зацкавалі сабакамі… Стася Бочку пасадзілі на кол… Закатавана многа нашых, вельмі многа, Васіль…Вашчыла.
А што са Стасевым сынам, пісарам?Сотнік.
Яго знявечылі, выразаўшы язык, выпалілі на твары пятлю і прагналі з Крычава. Цяпер недзе бадзяецца, небарака.Манах.
Што ж, замежны госць, Богу Богава, а кесару кесарава. Хадзем, бо нас спахопяцца ў крэпасці.Вашчыла
(Сотнік.
Буду недзе побач. Дасць Бог, выручым. А там…Вашчыла.
Мусіць, мяне нядобра ўспамінаюць у старастве?Сотнік.
Як і належыць… Хто як. Але сянні бачыў у Кіеве, ля канцылярыі, генерал-губернатара, Радзівілавых ганцоў. Няйначай, нешта ўнюхалі. Пільнуйся, а па мне не клапаціся.Вашчыла.
Беражы сына, калі што, не давай у крыўду. Ты цяпер адказваеш за яго. Ведай гэта, Мікола. Бывай.Сотнік.
У мяне з сабой грошы. Я падкуплю каго трэба. Не сумуй, Васіль, можа, абыдзецца. Шкада вось, што Радзівілавы ганцы тут.Вашчыла.
Бывай і сам беражыся. (Карціна пятая
Шленца.
Пан маёр, я яшчэ раз настойліва патрабую ад вашай міласці выдаць рабаўніка і забойцу Вашчылу!Гарнастаеў.
Справа з гэтым чалавекам, якога вы называеце рабаўніком і забойцам, высвятляецца, пан ротмістр. Нам яшчэ пакуль невядомы шматлікія акалічнасці, што датычаць яго. Калі Вашчыла сапраўды быў падданы Яе Вялікасці Імператрыцы ўсерасійскай, то па ранейшым дагаворы з Рэччу Паспалітай аб вечным міры мы не павінны выдаваць такіх вам. Наадварот, яго вышэйшасць генерал-губернатар даручыў мне перадаць праз вас князю Радзівілу, што ён незаконна трымае ў сваім старастве нашых падданых.