Хазяінаў
(Іван.
Ну, а ты хоць у што-небудзь веруеш?Хазяінаў.
У прамфінплан, паважаны, у прамфінплан я верую. І ў святы запавет: хутчэй, больш і дзешавей.Іван.
Не будзе нам славы на вечныя часы, калі мы так бяздарна будзем весці сваю справу. Не будзе…Хазяінаў.
Зараз табе будзе такі Гіпакрат, што сваіх не пазнаеш…Вось гэта дзела: зяць на парог — цешча за бутэльку. Бадай што, гульнём…
Ганна
(Хазяінаў.
А мамаша ўсё прытчамі сыпле…Шашаль
(Іван.
Хто ляціць?Шашаль
(Хазяінаў.
Нам Гіпакрат перашкодзіў. Далажы кіраўніцтву.Шашаль.
Сяджу, значыцца, мазгую — а куды дзенешся, — раптам так, маўляў, і так, у апарата памочнік генеральнага дырэктара Шашаль. А ён: на сувязі верталёт Фёдара Максімавіча. На сувязі верталёт Фёдара Максімавіча… Маць часная!.. А куды дзенешся?Хазяінаў.
Карацей, ён зараз будзе тут. Я толькі зразумець не магу, якім чынам наш папаша на борт верталёта зацясаўся.Ганна.
Гэта я табе, зяцёк, пасля скажу, калі сам не здагадаешся.Шашаль.
Міленькая мая, гэта ж Фёдар Максімыч!!!Ганна.
Таму і не мітусіся.Шашаль.
Фёдар Максімыч, разумееце?!Ганна.
І не хадзі ты ходырам перад нашым Хвёдарам.Шашаль.
Як вы сказалі?..Ганна.
Прывыклі, сказала, чужымі кветкамі сваю сцежку высцілаць.Шашаль.
Кашмар!!! (Фёдар
(Ігнат.
З жывымі перапісваюся, а хто не жывы, у тых дзеці, сваякі засталіся. А ў гэтых (Фёдар
(Ігнат.
Тыя самыя сіроткі, у якіх немцы кроў для салдатні бралі. А вось гэты лапавухі — цяперашні генеральны дырэктар будзе. (Шашаль.
Неверагодна! (Ігнат.
А вось гэта склязнё — Зінка Мухіна — акадэмік па цяперашнім часе. Дачка ўзводнага Тараса Мухіна. Шкада — не прыехала.Фёдар.
Не бядуй, я табе з ёю сустрэчу наладжу.Ігнат.
Без цябе яна мне не ў модзе. А цяпер глянь сюды. (Фёдар
(Ігнат.
Яна. А па баках жонкі мае — першая і другая.Фёдар.
Я ніколі не бачыў гэтага здымка…Ігнат.
Мы табе перазнімем.Шашаль.
У чым справа?Ігнат.
Як цябе завуць?Шашаль.
Шашаль… Памочнік, так сказаць, пры вашым зяці… А куды дзенешся?..Ігнат.
Тое, што ты Шашаль пры зяці — многія ведаюць. Завуць як?..Шашаль.
Дапусцім, Ізяслаў Ізяславіч.Ігнат
(Шашаль.
Вы так фармулюеце, што нібыта я супраць…Ігнат.
Як жа ты можаш быць супраць? Ты, Ізяслаў Ізяславіч, будзь «за», але не блытайся пад нагамі.Шашаль.
Гэтым кадрам цаны не будзе…