Ігнат
(Хазяінаў
(Ігнат.
Загубіць дзвесце квадратных кіламетраў такой зямлі! Яе ж на хлеб намазваць можна, зямельку нашу. А яна, безабаронная, корчыцца ў сутаргах, правальваецца, пакрываецца струпамі і крычыць нема ад болю і крыўды. Гэта каб на любаградскай зямлі і саланчак?! На той самай зямлі, у якую зярнятка кінь — клець з засекамі збожжа вырасце!Фёдар
(Хазяінаў.
Гэта мела б сэнс, Фёдар Максімавіч, калі б мае апаненты былі менш эмацыянальныя і больш кампетэнтныя. Не крыўдуй, Іван Ігнатавіч, але табе, аграрніку, цяжка меркаваць аб праблемах горназдабыўной і хімічнай прамысловасці.Шашаль.
Аграрніку і зразумець нас цяжка, не толькі што судзіць…Іван.
Што рабіць, калі іншыя не судзяць?Арына.
Калі б з дня закладкі першага рудніка па ўсёй строгасці прымяняліся законы, многія па тры разы ўжо з турмы вярнуліся б. Але ў нас усе маўчаць і мала хто судзіць. Адны маўчаць з баязлівасці, другія са сціпласці, трэція з подласці, чацвёртыя з мудрасці, а солевая жыжа, пыл і газы, як ракавая пухліна, распаўзаюцца па зямлі і ў паветры і забіваюць усё жывое. А безадказнасць хімікаў не мае мяжы. Ім усё можна! У іх, бачыце, дзяржаўныя інтарэсы!Шашаль.
Уявіць сабе, дзяржаўныя. А куды дзенешся?Хазяінаў.
Паважаны Фёдар Максімавіч, мне страшэнна непрыемна за ўсё тое, што тут адбываецца, і я…Фёдар.
А мне, вы думаеце, прыемна?Хазяінаў.
Вы разумееце, што ў іншай абстаноўцы…Ігнат.
У іншай ты б ці сам збег, ці мяне выпер. А ў гэтай і дзвярыма не бразнеш, і мяне не вытурыш.Ганна.
На памінках ты ў нас, зяцёк. А на памінках і не шумнеш, і не тупнеш. (Ігнат.
Сядзі і смуткуй… хоць для прыліку. А то сяло скажа: харахорыўся, як дурань на памінках. (Іван.
Слухаць-то нас слухалі. І паперы нашы чыталі, часам спачувалі, іншы раз нават сумленна, але гадамі нічога не рабілі, каб навесці элементарны парадак там, дзе беспарадак — злачынства, злачынства супраць зямлі і людзей, якія на ёй жывуць тысячагоддзі і на Луну перасяляцца не збіраюцца.Арына.
Навошта ім Луна? Лунныя ландшафты ў любаградцаў за агародамі.Хазяінаў.
Фёдар Максімавіч, калі гэту безадказную дэмагогію спыніць нельга, дазвольце мне некалькі слоў па сутнасці…Фёдар.
Я тут не старшынствую. На памінках я… І становішча маё адрозніваецца ад вашага толькі тым, што я ў даўгу неаплатным перад людзьмі гэтай зямлі, ды і за вас, як генеральнага дырэктара, адказваць павінен. Даруйце, што перапыніў.Хазяінаў.
Безумоўна, Фёдар Максімавіч, калійная вытворчасць, на жаль, мае хвастовую гаспадарку. І гэтыя самыя хвасты многае губяць, ствараюць лунныя ландшафты. Але давайце паглядзім на рэчы спакойна, рэальна, без эмоцый. Калій, што мы дастаём з-пад аднаго гектара ворыва, губіць гэта ворыва, і губіць бадай што назаўсёды, але… Але ён жа дае на другіх гектарах такую прыбаўку да ўраджаю, якую той загублены гектар даў бы толькі за пятнаццаць тысяч гадоў. За пятнаццаць тысяч гадоў! Гэта ж палачка чарадзейная! Гэта ж настольніца-самабранка!..Шашаль.
Можа, нашым апанентам здаецца, што ад гэтага можна адмовіцца на карысць такой мілай нашаму сэрцу фауны і флоры Любаградскага прамраёна? А куды дзенешся?..Іван.
Вам Любаградчына — прамраён, а нам яшчэ зямля бацькоў і калыска цэлага народа! І ад гэтага сапраўды нікуды не дзенешся.Шашаль.
Не трэба спекуляваць на пачуццях цэлага народа, тым больш што ён вас на гэта не ўпаўнаважваў. Даруйце, Ілья Міхалыч…Хазяінаў.
Я яшчэ хацеў дадаць, што калійная вытворчасць самая бясшкодная з усіх вытворчасцей.Арына.
А вось цяпер я скажу «брава»!Іван.
Відаць, якраз таму на палях вакол абагачальных фабрык і прамысловых пляцовак не расце трава, сохнуць сады, у азёрах і рэках вымерла ўсё жывое, не з’яўляецца зерне ў грэчкі і завязь у бульбы.Ігнат.
Пры такіх нормах, як на нас льюць і сыплюць, хутка не толькі ў бульбы і грэчкі, але і ў баб завязі не будзе.Хазяінаў.
Даруйце, але мы ніколі не дапускалі і не дапускаем перавышэнняў гранічна дапусцімых канцэнтрацый прамысловых выкідаў. А дапусцімыя дапускаюцца медыцынай. Так што па лініі нараджальнасці ўсё будзе ў норме.Арына.
Пабойцеся бога, калі нічога іншага ўжо не баіцеся! Фёдар Максімавіч, паглядзіце іх нормы.