Фёдар
(Арына.
Здабылі ў лабараторыі «Любаградкалія» агентурным шляхам.Шашаль
(Ігнат.
Звярні ўвагу, камісар, на рэзалюцыю: «Для сведення». І літара «Д». «В дело», значыцца. А на самай справе — не «в дело», а на цвік. Паперу, як бачыш, напісала мая дачка Волька — яна ў свайго мужа лабараторыю аховы прыроды ўзначальвае, — рэзалюцыю налажыў зяць Ільюша, а на цвік яе накалоў памочнік Ізяслаў.Хазяінаў.
Пры ўсіх нашых канцэнтрацыях смяротнасць у раёне і горадзе, наколькі нам вядома з афіцыйных, а не агентурных звестак, за апошнія дваццаць год не павялічылася.Арына.
Але нараджальнасць таксама… І, можа, якраз таму, што ў нас сталі расці салёныя грушы. Нармальная прырода такога не толькі не ўмела, але і не ведала. Нешта ж выклікала мутацыйныя змены генетычнага апарату клетак раслін. І яшчэ: у рэагентным цэху дапушчана злачыннае парушэнне аховы працы.Хазяінаў.
На гэта ў вас няма і быць не можа ніякіх доказаў.Арына
(Хазяінаў.
Вы ненавідзіце Вольгу…Ігнат.
Будзь жа ты мужыком, Ілья!..Ганна.
Каторы з вас Караед? Нехта Караеда пытаецца.Хазяінаў.
Можа, Шашаля?Ганна.
Можа, і Шашаля… (Ігнат
(Фёдар
(Хазяінаў.
А што ты мне шэпчаш? Ты ўсім скажы…Шашаль.
Не, няхай бы лепш Ігнат Кірылавіч сам сказаў. Ён іх пасадзіў, яму і карты ў рукі. А куды дзенешся?Фёдар.
З вамі не засумуеш. Праясні, Ігнат Кірылавіч, калі не сакрэт.Ігнат.
Які там сакрэт? Пра гэта ўсё наваколле ведае. Задумаў Хазяінаў чыгунку к новаму камбінату будаваць. Вечарам думаў, а раніцай папярок агурочнага поля бульдозеры пусціў, кюветы працягнуў, слупкі паставіў. Зяць у мяне рашучы, не тое што сын. Ну, а мы таксама за сябе рашылі пастаяць. Цяпер зламыснікі даюць паказанні пракурору, а дэпутацкая камісія падлічвае страты.Хазяінаў.
Вось так, Фёдар Максімавіч, мы і працуем з мясцовымі ўладамі…Шашаль.
Неверагодна!.. Праектантаў яны маглі ўзяць, маглі затрымаць, маглі, нарэшце, і пасадзіць — вольнаму воля, а куды дзенешся, — але навошта было вырываць слупкі і бульдозерам запрасоўваць кюветы? Гэта ж чыгунка, а не брукі. Падумаеш, памялі гуркі?! А ў нас павінны стаяць два руднікі, а тысячы шахцёраў валяюць дурня і мацюкаюць дырэктара і вышэй…Ганна.
Ігнатка, Федзечка, ёй так блага, так блага, што і не ведаю! Калі не даць ратунку, захлынецца, і ўсё тут. Абвяла ўся лісточкам…Хазяінаў
(Шашаль
(Хазяінаў
(Ігнат.
Вось гэта ты правільна робіш.Шашаль.
Я думаю, што гэта спрэчна.Хазяінаў.
А вам я гэтага ніколі не дарую!Ігнат.
Чаго «гэтага»?Хазяінаў.
Засады, блакады ці як там яшчэ ў вас? Не дарую!Ігнат.
Разумны быў бы ты мужык, Ілья Міхайлаў, — каб не дурань. (