Ніканаў
(Іван.
А мы тут што, не саюзныя?! Ці вы хочаце, каб я ў вашага міністра высветліў, хто з нас больш саюзны?Ніканаў
(Іван.
Я вас зразумеў…Ніканаў.
У краіне адзінаццаць калійных прадпрыемстваў. І становішча ўсюды аднолькавае. Адны і тыя ж праблемы. І міністр усё гэта ведае.Іван.
Міністр будзе ведаць усё (Хазяінаў.
Сваячок мой, Ваня, ты чаго наогул хочаш? Чаго дамагаешся?..Іван.
Я хачу, сваячок мой Ільюша, каб да вышэйшых нацыянальных мэт сацыялізму, як то: рост эканамічнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу, павышэнне ўзроўню жыцця народа, умацаванне абароны краіны — прыбавіць яшчэ адну мэту — ахову і абарону прыроды. Абарона краіны і абарона прыроды — сёння важнейшай задачы няма!Ніканаў.
Між іншым, у нашым міністэрстве…Іван
(Ніканаў
(Іван.
Гэта яшчэ і таму, што вы, дарагі Пётр Савіч, ужо колькі год да нас прыязджаеце, на ўсё глядзіце і ніколі нічога сабе не дазваляеце. А разам мы маглі б зрабіць многае.Калун.
І паводзіш ты сябе абуральна, Крывіч.Іван.
У нас рознае ўяўленне пра абуральнае.Ніканаў.
У ЗША ўзровень забруджанасці асяроддзя на калійных прадпрыемствах у дзесяць разоў вышэй за наш. А куды дзенешся?Іван.
А калі яны здуру павялічаць забруджанасць у сто разоў? Не, для мяне гэта не аргумент. Ад таго, што ў іх неграў б’юць, нам радасць не вялікая.Ніканаў.
Паважаныя барацьбіты за чысціню! Нам патрэбны ўгнаенні!Іван.
А нам яшчэ патрэбны парадак на прадпрыемстве, а не бардзель.Ніканаў
(Іван.
У вас жа няма складаў, няма пад’язных дарог, няма сапраўдных пагрузачных пляцовак, вы не зрабілі належных, запраектаваных ачышчальных збудаванняў, ні на ёту не змянілі дапатопную варварскую здабычу руды і захаванне адыходаў. Палова дабра застаецца ў шахтах: дзевяноста пяць працэнтаў спадарожных калію мінералаў і матэрыялаў ідзе ў адвал, у рэкі, на палі, у атмасферу. Эканомячы рубель, вы губіце мільёны. Вось ваш, Пётр Савіч, метад гаспадарання.Хазяінаў
(Ніканаў.
Усвядоміць не можаце, што дзякуючы менавіта гэтым камбінатам мы самі хлеб ядзім і з суседзямі дзелімся. Хіба вам, старшыні раённага выканаўчага камітэта, мы павінны тлумачыць, як школьніку, што хлеб — гэта зброя, і, можа быць, самая моцная, а наш гандаль ім — гэта барацьба за сяброў, за саюзнікаў, за ўмацаванне нашых пазіцый на кантынентах! Ці, можа, вы думаеце, што ва ўмовах, калі некаторыя занадта бойкія прэзідэнты аб’явілі паход, ваенны паход у абарону сваіх «жыццёва важных інтарэсаў», у нас іх няма, гэтых інтарэсаў?! Хлеб — праблема стратэгічная! І калі б мы празявалі ў свой час са здабычай угнаенняў, то сядзелі б зараз на паўгалодным пайку. Ці чачавіца ўжо забылася?! Ужо не помніцца?!Хазяінаў.
Яго паслухаць — дык сёння трэба пазакрываць руднікі, шахты, кар’еры, каб не псаваць ландшафты…Ніканаў.
Нам патрэбны ўгнаенні, і мы будзем расшыраць іх здабычу! Усё!!!Іван
(Ніканаў.
Пры ўсёй маёй павазе да вас, вы ўсё ж толькі старшыня райвыканкома, якому, дарэчы, вытворчае аб’яднанне не падведамаснае. І не вам…