Ніканаў
(Іван.
У здаровым целе здаровы смех. Але справа ў тым, што акрамя членства ў Таварыстве аховы прыроды я яшчэ з’яўляюся членам ЦК і народным дэпутатам. І гэта акалічнасць мяне натхняе. А пункт «б» артыкула дзесятага гаворыць, што ўсе члены таварыства абавязаны: ашчадна адносіцца да прыродных багаццяў і прымаць усе магчымыя меры супраць парушэнняў Закона аб ахове прыроды. Карацей, з сённяшняга дня, з самай раніцы, мы пачалі працаваць з няўхільным выкананнем законаў, правіл, інструкцый і статутаў — ад статута Таварыства аховы прыроды да…Ніканаў.
Дарагі Іван Ігнатавіч, калі ў Англіі пачынаюць працаваць па правілах, вытворча-гаспадарчае жыццё ў краіне паралізуецца.Іван.
Дык гэта ж у Англіі…Хазяінаў.
Ну, вось што, пабалакалі, і хопіць смяшыць… У цябе ёсць прапановы па перасяленні людзей?Іван.
Маюцца. Але з вашымі не супадаюць.Ніканаў.
Падзяліцеся, калі не сакрэт.Іван.
Сакрэт у нас такі: людзей не чапаць, тым больш што іх некуды перасяляць, апетыты вытворчага аб’яднання ўмерыць, правы ўрэзаць, на заводскія трубы і іншыя крыніцы забруджвання накінуць моцны наморднік. Грамадскасць нам дапаможа.Ніканаў
(Іван.
Абавязкова! І паколькі мы тут лапаць не на руку адзяваем, а…Ніканаў
(Іван.
Таварыш Ніканаў, ахова прыроднага асяроддзя і зямлі, на якой хлеб трэба вырошчваць, з’яўляецца ў нашай краіне прадметам сур’ёзнага клопату партыі, урада і ўсёй грамадскасці. Калі хочаце, пакажу, дзе пра гэта напісана… Учора на сумесным пасяджэнні бюро райкома і выканкома мы дамовіліся ў поўным аб’ёме выкарыстаць усе перавагі сацыялістычнай законнасці і сацыялістычнага метаду гаспадарання. А з тымі, хто дзяляцкім падыходам да справы зводзіць гэтыя перавагі на нішто, будзем змагацца ўсімі даступнымі нам сродкамі. Запэўніваю вас, усе дваццаць пяць тысяч сялян застануцца жыць там, дзе яны жывуць зараз. Ім некуды і нечага пакідаць зямлю продкаў. Вам жа гэту зямлю давядзецца адрамантаваць, і капітальна. Свінячыць на новых землях мы вам больш не дазволім!Хазяінаў.
Крывіч, Крывіч…Ніканаў.
Калі я правільна вас зразумеў, крывічы застануцца жыць у адрамантаванай зоне, а мы, у сваю чаргу, закрыем руднікі, паколькі яны дымяць і пыляць.Хазяінаў.
А я стану на карачкі і на чале мнагатысячнага калектыву шахцёраў следам за крывічамі накіруюся ў лес, назад «к естествонному состоянию», к першабытнаму, так сказаць, спосабу жыцця і тым самым забяспечу поўную гармонію ва ўзаемаадносінах з прыродай.Іван.
Сам можаш хоць у лес, хоць у балота, а мнагатысячны калектыў пойдзе сваёй дарогай. Яна ў яго дакладна вызначана.Калун.
Прывітанне. Кумпанія, як той казаў, не велька, але бардзо пожондна… Дазвольце прычаліць?Хазяінаў.
Міласці просім! Міласці просім!Калун.
Пападзешся, дык папросіш. (Хазяінаў
(Калун
(Ніканаў.
Вельмі прыемна… Ніканаў.Калун.
Каму, панімаеш, прыемна, а каму і не. (Шашаль.
Па-першае, Ілья Міхалыч, санстанцыя апячатала сталоўку на першым рудніку — нібыта вада не такая; па-другое, усе аўтамашыны, каторыя без крыш і з дзюркамі, вярнуліся і разгружаюцца — на ўсіх дарогах гаішнікі. А па-трэцяе, тая самая станцыя патрабуе ў трохдзённы тэрмін адрамантаваць пылаўлоўнікі на фабрыцы трэцяга рудаўпраўлення, інакш апошняя, як яны пішуць, будзе закрыта, а вінаватыя прыцягнуты… Дазвольце, я выйду і паведамлю, куды належыць. (Хазяінаў.
Закрыць фабрыку?! Ты разумееш, што робіш?! У нас і так два руднікі стаяць.Іван.
І гэта нядобра. Руднікі павінны працаваць… і па правілах. (Ніканаў.
Здзіўляюся, як вы можаце праяўляць такую несур’ёзнасць у такой крытычнай сітуацыі?! Вытворчасць на мяжы паралічу!Іван.
Іменна ў гэтай экстрэмальнай сітуацыі мы прыменім законы, інструкцыі, правілы і прымусім, каго варта, паважаць іх. Любы з вас можа паспрабаваць адмяніць санкцыі раённых улад і ўзяць усю адказнасць на сябе. Не хаваю, мае разлікі грунтуюцца на тым, што вы не возьмеце на сябе нічога. Карацей, вы пабаіцеся ўзяць на сябе хоць што-небудзь.