Читаем Споведзь полностью

Быў велькі этап. Усіх маладзенькіх кудысьці адвозілі, маіх дзяўчат. Былі гэта пераважна літоўкі, украінкі й між імі такая мілая Лена, Эліце, літовачка. Ей было 19 лет. Забралі яе й мужа Ігнася, якога яна вельмі кахала й толькі пра яго й гутарыла. Мілае дзіця было зьбітае на сьледстве, і найгорай было лётаць, казала. «Як лётаць, дарагая Эліце?» — я пыталася. «А вось ставіць сьледавацель табурэтку на табурэтку й так аж да столі, а наверх саджае мяне, а пасьля вырве апошнюю пры зямлі, і я лячу…» Пасьля мы сустрэліся. «О, поне Ларыса, — як казалі яны, — нас завязьлі ў лес, гдзе сосны пад неба, далі пілку, сякеру й норму, і хоць плач, але мы пасьля налаўчыліся, толькі раней быў там лагер блатных мужчын, якія ніколі не выконвалі сваіх нормаў, і мы мусялі выканаць за іх недароблены плян бясплатна. Нас замучылі, і мы ўжо зусім дайшлі, але нехта данёс гэта вышэйшаму начальству, і нас выратавалі. Што яны з намі чаўплі, што чаўплі…» — з вялікіх вачэй прыгожай Эліце толькі ліліся сьлёзы…

Часам былі добрыя прыдуркі. Адна такая Наташа мела нават свой куточак, куды мы прыходзілі грэцца, памыцца. У яе было заўсёдый крыху хлеба. Там я сустрэлася й з Соняй Сьвідай, была яна нейкая сваячка жонкі Тарашкевіча, гулялі мы з ёю часта ў шахматы, але аднойчы яна папыталася ў мяне, ці СБМ і Самапомач — гэта тое самае? Гэта мяне настарожыла, каму ж да гэтага была справа? I я ўжо баялася яе… Доўга былі мы й з Люсяй Васількоўскай, з якой сустрэліся ў Горкім. На жаль, мае падазрэньне, што яна стукачка, пацьвердзілася. Але яна не была паганай. Раз ледзь ня ўдарыла мяне, бо я даказвала, што й тут капіталізм, толькі капітал у адных руках і ніхто яго не кантралюе… Яна спалохалася за мяне й сілай змусіла замоўкнуць.

Вялікдзень, а мы за зонаю. Сьнег, марозік, кірка й лапата… Стала так сумна, і прыгадалася мінулае: Прага, муж, сын… I вось муж на працы, я чакаю яго, адхіляю фіранку ад акна, гляджу на лімузіны, і мне ўспамінаюцца далёкія хаты. Я п'ю за іх чарку віна й думаю, што некалі я ўсім сваім сёлам дакажу, як умею цярпець за іх і ўсё выцерпець. Адным словам — «адхіляючы цюль ад акна, з поўнай чарай, угору паднятай, я стаю ў задуме адна» — і вось кажу гэта сваім сёлам. Далей я верш забылася, а канчаецца ён нейк так:

Поўнач, сьцюжа, вясьняныя сьвяты,сьнег і сьлёзы па твары, як соль,прада мною кірка й лапата,толькі сэрца ля хатаў і сел.I як колісь Сьвятое Расьпяцьце,з Яснай Чашы, ля Царскіх Варот,п'ю свой боль, як вялікае шчасьце,за пакутны каханы народ!

Вось зьмест больш-менш таго велікоднага вершу. Жаль, я доўга памятала яго, але ўсе забываецца пад новым наплывам падзеяў і горкіх спраў. Забылася многа.

6. Абезь

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии